Джэнгл-поп
| Джэнгл-поп | |
|---|---|
| | |
| Кірунак: | індзі-рок |
| Вытокі: |
паўэр-поп фолк-рок пост-панк біт |
| Месца і час узнікнення: | пачатак 1980-х, ЗША |
| Разнавіднасці | |
| Паджанры: | |
| Вытворныя: | індзі-поп |
Джэнгл-поп (англ.: Jangle pop) — жанр рок-музыкі, адзначаны «вяртаннем да звону гітар і папулярных мелодый 1960-х», як, напрыклад, у гурта The Byrds з іх электрычнай дванаццаціструннай гітарай і ўплывам паўэр-попу. У перыяд паміж 1984 і 1987 гадамі тэрмін джэнгл-поп выкарыстоўвалі ў ЗША для абазначэння музыкі R.E.M., Let's Active і паджанра пэйслі-андэграўнд, які ўключае таксама ўплыў псіхадэлічнай музыкі[1]. У Вялікабрытаніі гэты тэрмін быў прыменены да новай хвалі гуртоў з сырым і хуткасным гучаннем меладычных гітар, выдадзеных на зборніку C86 (а затым і CD86).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1964 годзе гурт The Beatles выкарыстаў «джэнгл»-гучанне ў песнях «A Hard Day’s Night», «What You’re Doing», «Ticket to Ride», «Words of Love», што падштурхнула многіх выканаўцаў да набыцця дванаццаціструнных гітар. Гурт The Byrds стаў прымяняць у сваіх запісах падобныя гітары пасля прагляду фільма «Вечар цяжкага дня» з удзелам The Beatles. Да іншых гуртоў, якія выкарыстоўвалі дванаццаціструнныя гітары, адносяцца The Who (раннія), The Beach Boys, The Hollies і Paul Revere & the Raiders.
1980-я
[правіць | правіць зыходнік]Джэнгл-поп з'явіўся ў пачатку 1980-х гадоў, на сцэне ўсё больш папулярнага каледж-року[2]. Акрамя музыкі The Beatles и The Byrds, адзначаюць таксама ўплыў паўэр-попу і пост-панку. У 1979 годзе ў горадзе Атэнс (Джорджыя) з'яўляецца гурт Pylon з «вуглаватым джэнгл-поп гучаннем», які ўплывае на сваіх калег па сцэне, уключна з гуртом R.E.M.[3] Нараджэнне жанра звязваюць у тым ліку з запісам дэбютнага міньёна Chronic Town гуртом R.E.M. у 1981 годзе[4].
Джэнгл-поп не стаў выключна амерыканскай з'явай, яго развіццю садзейнічалі шматлікія гурты з Вялікабрытаніі (The Smiths, Aztec Camera, C86, Cleaners from Venus), Аўстраліі (The Church і інш.) і Новай Зеландыі (Dunedin Sound).
Гурты, як, напрыклад, The Rembrandts, Hoodoo Gurus і The Dream Syndicate сталі важным звяном паміж каледж-рокам 1980-х гадоў і магутнейшым альтэрнатыўным рокам 1990-х[2].
2000-я
[правіць | правіць зыходнік]Вельмі многія гурты ў 2000-х, якія калектыўна разглядаюцца ў якасці індзі-року ці індзі-попу, сталі звяртацца да гучання джэнгл-попу. Такія гурты, як Outrageous Cherry, Death Cab For Cutie, Guster і Fountains of Wayne працягваюць прасоўваць джэнгл-поп для будучых пакаленняў[2].
Генеалогія жанра
[правіць | правіць зыходнік]| Біт-музыка The Beatles (1960)[2] | Фолк-рок The Byrds (1960)[1][2][4][5] | Паўэр-поп Big Star (1970)[2][4][5] | Пост-панк[1][2][5] | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Джэнгл-поп | Псіхадэлічны рок[1][5] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пэйслі-андэграўнд | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ключавыя гурты жанра
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Jangle Pop | Significant Albums, Artists and Songs | AllMusic. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2013. Праверана 8 жніўня 2013.
- 1 2 3 4 5 6 7 [80music.about.com/od/genresmovements/p/janglepop.htm Jangle Pop - Profile of '80s Underground Genre Jangle Pop]. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2017. Праверана 8 жніўня 2013.
- ↑ Pylon | Music Biography, Credits and Discography | AllMusic. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2013. Праверана 13 жніўня 2013.
- 1 2 3 Jangle Pop : Rhapsody. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2013. Праверана 10 жніўня 2013.
- 1 2 3 4 Jangle Pop - Music Genres - Rate Your Music