Джэнтльмены (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДжэнтльменыM:
англ.: The Gentlemen
Жанр крымінальны фільм[d], кінакамедыя і баявік
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Miramax[d]
Працягласць 113 хв.
Бюджэт 22 000 000 $[2]
Зборы 114 996 853 $
Краіна
Мова англійская
Год 24 студзеня 2020, 27 лютага 2020, 14 лютага 2020, 1 студзеня 2020, 2019 і 30 студзеня 2020[1]
IMDb ID 8367814
Афіцыйны сайт (англ.)

«Джэнтльмены» (англ. The Gentlemen) — крымінальная камедыя рэжысёра Гая Рычы па асабістаму сцэнарыю. Галоўныя ролі выконваюць Чарлі Хэнэм, Генры Голдынг, Мішэль Докеры, Колін Фарэл, Х’ю Грант і Мэцью Мак-Конахі. Прэм’ёра фільма была 3 снежня 2019 года ў Лондане ў будынку Curzon Mayfair Cinema[3].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Майкл (Мікі) Пірсан (Мэцью Мак-Конахі) прыходзіць у лонданскі паб. Раптам за яго спінай з’яўляецца нехта з пісталетам, гучыць стрэл, і бачна, як крывавыя пырскі раствараюцца ў бакале піва. Далей фільм паказвае падзеі, якія прывялі да гэтага моманту.

Аднойчы на свецкім прыёме Мікі Пірсан, найбуйнейшы з лонданскіх гандляроў наркотыкаў, дэманстратыўна праігнараваў працягнутую руку Вялікага Дэйва, рэдактара таблоіда Daily Print, і тым практычна знішчыў яго рэпутацыю ў вачах іншых гасцей. Вялікі Дэйв наймае прыватнага дэтэктыва Флэтчара (Х’ю Грант), каб расследаваць сувязь лорда Прэсфілда, члена каралеўскай сям’і, калісьці «чацвёртага ў чарзе на трон», з Мікі Пірсанам. Разгневаны выдавец гатовы заплаціць за кампрамат 150 тысяч фунтаў. У той жа час Флэтчар разумее, што можна атрымаць значна большую суму праз шантаж самога Пірсана. Флэтчар прыходзіць да першага памочніка Мікі, Рэйманда (Чарлі Ханнэм), і прапануе купіць усю інфармацыю, якую ён сабраў, за 20 млн фунтаў. Ён прыносіць з сабой прэзентацыю сабраных матэрыялаў, якую ён здзекліва аформіў як кінасцэнарый.

Далей аповед збольшага вядзецца ад асобы Флэтчара, які зачытвае фрагменты свайго «сцэнарыя». Майкл Пірсан нарадзіўся ў ЗША ў небагатай сям’і. Імкнуўся выбіцца ў людзі, здолеў атрымаць стыпендыю і паступіць у Оксфардскі ўніверсітэт, і там заняўся распаўсюджваннем марыхуаны сярод багаценькіх студэнтаў. Мікі прынцыпова ігнараваў цяжкія наркотыкі, абмежаваўся «зёлкамі», але пачаў кантраляваць яе рынак практычна цалкам. З часам Пірсан пашырыў свой злачынны бізнес, але сутыкнуўся з характэрнай асаблівасцю брытанскага зямельнага заканадаўства: уласнік не мае права забараніць пранікненне старонніх на сваю зямлю; такім чынам, неабходныя плантацыі каноплі практычна немагчыма схаваць ад цікаўных вачэй. Тады ён распрацаваў элегантную схему хавання сваёй вытворчасці: фермы для вырошчвання «зёлак» ён адкрываў у падземных цяпліцах на тэрыторыі родавых маёнткаў збяднелых англійскіх арыстакратаў, а сам пачынаў іх шчодра спансіраваць. З многімі з іх у яго склаліся прыяцельскія адносіны; часта Мікі дапамагаў «сваім» лордам з дапамогай свайго статусу і грошаў.

У сталасці Пірсан пачынае задумвацца аб тым, каб сысці на пакой, а таксама саступіць сваю наркаімперыю. Для гэтага патрэбны чалавек з бездакорнай рэпутацыяй, паколькі хутка пачнецца легалізацыя марыхуаны, а рэпутацыя самога Мікі цяпер для легальнага бізнесу непрыдатная. Ён плануе прадаць вытворчасць амерыканскаму мільярдэру габрэйскага паходжання Мэцью Бергеру за 400 млн фунтаў, засяродзіцца на сям’і і завесці дзяцей са сваёй жонкай Разаліндай (Мішэль Докеры).

Раптам цікавасць да бізнесу Майкла праяўляе кітайскі крымінальны аўтарытэт па мянушцы Сухое Вока (Генры Голдзінг). Ён ведае, што Разалінда - уладальніца аўтасэрвісу, і прывозіць ёй у падарунак кантэйнер аўтазапчастак у абмен на аўдыенцыю ў яе мужа. Па просьбе жонкі Майкл згаджаецца на сустрэчу, аднак катэгарычна спыняе ўсе спробы Сухога Вочы пачаць перамовы на тэму продажу сваёй справы.

Адразу пасля перамоў кампанія юных рэпераў-байцоў MMA, якая называе сябе «Карапузамі», здзяйсняе налёт на лабараторыю Пірсана. Выдатна трэніраваныя хлопцы здымаюць сваю бойку з ахоўнікамі на відэа і загружаюць ролік у Інтэрнэт. Настаўнік хлопцаў, якога называюць Трэнер (Колін Фарэл), бо ён прысвяціў жыццё перавыхаванню праблемнай моладзі, раз’юшаны глупствам і саманадзейнасцю вучняў. Ён прыязджае да Рэйманда і бярэ на сябе ўсю адказнасць за іх паводзіны. Ён прапануе Рэйманду дапамогу, сваю і сваіх вучняў, у якасці адпрацоўкі за абрабаваную ферму.

Налёт дорага абышоўся Пірсану: ферму прыйшлося закрыць, і пагадненне з патэнцыйным пакупніком ледзь не сарвалася. Майкл і Рэйманд упэўнены, што за рабаваннем стаіць пакрыўджаны адмовай Сухое Вока, так як наводку на ферму «Карапузам» даў кітаец Накх. Яны пагражаюць босу Сухога Вока, кітайскаму наркабарону Лорду Джорджу, і спальваюць яго лабараторыю па вытворчасці гераіну. Лорд Джордж, як апынулася, нічога не ведаў аб планах свайго падручнага. Ён у лютасці патрабуе ад Сухога Вока спыніць самадзейнасць. Аднак Сухое Вока ў адказ на гэта забівае боса і сам становіцца верхаводам кітайскай групоўкі.

Паралельна разгортваецца гісторыя Лоры Прэсфілд, дачкі лорда, які пакрывае бізнес Мікі, і сувязь з якім расследаваў Флэтчар. Дзяўчына, будучы спявачкай, закахалася ў поп-ідала, падсела на гераін і сышла з хаты. Забітыя горам бацькі просяць Мікі вярнуць дачку дадому, і той згаджаецца, даручае справу Рэйманду. Рэйманд пасля нядоўгіх дамаўленняў забірае дзяўчыну з наркапрытона, аднак у ходзе аперацыі разгортваецца бойка, і адзін з сяброў Лоры, хлопец па імені Аслан, выпадае з акна. Менавіта гэтую гісторыю плануе раскруціць Вялікі Дэйв. Лора вяртаецца да бацькоў, але ўсё роўна неўзабаве памірае ад перадазіроўкі наркотыкаў.

Тым не менш, галоўным у сцэнарыі Флэтчара аказваецца не гісторыя Прэсфілдаў, а куды больш цікавая інфармацыя. У ходзе сачэння ён высвятляе, што Сухое Вока знаёмы з Мэцью Бергерам і згаварыўся з ім. Спрабуючы збіць кошт продажу, Бергер распавёў Сухому Воку аб размяшчэнні адной з ферм Мікі, на якую яго вадзілі на экскурсію. Арганізаваны Сухім Вокам налёт павінен быў нанесці страты бізнесу Пірсана і знізіць кошт пагаднення. Паколькі звесткі Флэтчара пацвердзілі падазрэнні Пірсана пра сувязь паміж Сухім Вокам і Бергерам, Мікі і Рэйманд пачынаюць рыхтаваць зваротны ўдар.

Паўтараецца сцэна з пачатку фільма: замах на Мікі ў пабе. Аказваецца, ён застаўся жывы, бо наёмніка своечасова заўважыў і ліквідаваў Рэйманд. Так як Разалінда раптам павесіла трубку і не адказвала на званкі, Мікі зразумеў, што да яе таксама наведаліся людзі Сухога Вока. Разалінда спрабуе даць адпор бандытам, аднак у яе пісталеце канчаюцца патроны. Майкл паспявае ў апошні момант, ратуе жонку і забівае Сухое Вока.

Рэйманд замаўляе вучням трэнера выкрасці Вялікага Дэйва. Рэдактара напампоўваюць наркотыкамі і віяграй і запускаюць у загон са свіннямі, пасля чаго раніцай пагражаюць апублікаваць гідкае відэа, калі той не перастане лезці ў жыццё Мікі.

Пірсан і Бергер сустракаюцца на рыбным рынку і аднаўляюць перамовы. Мэцью з няшчырым спачуваннем падлічвае ўслых, колькі страціў у кошту бізнес Мікі ў выніку апошніх падзей, і заяўляе, што цяпер гатовы быў бы купіць яго толькі за 130 мільёнаў, а не за 400. Аднак у адказ Мікі раскрывае сапраўдныя планы Бергера і прад’яўляе пакупніку тры сустрэчных патрабавання. Па-першае, бізнес застанецца ў Мікі. Па-другое, Бергер павінен кампенсаваць яму тыя самыя 270 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, на якія той патаннеў у выніку правакацый Бергера і Сухога Вока. Па-трэцяе, Мікі дастае кухарскі нож і збіраецца адрэзаць у Бергера фунт яго плоці ў якасці кампенсацыі за напад на яго жонку.

Флэтчар зноў наведвае Рэйманда ў надзеі атрымаць сваю аплату. Аднак аказваецца, што Рэйманд таксама ўвесь гэты час сачыў за ім, а абодва тайніка з яго кампраматам (арыгінал і копія, які Флэтчар разлічваў выкарыстоўваць як страхоўку) былі знойдзены пры дапамозе хлопцаў Трэнера. Флэтчар сур’ёзна палохаецца і раскрывае яшчэ адзін сакрэт: за няўдалым замахам на Пірсана стаяць зусім не Бергер і Сухое Вока, а рускі алігарх Аслан, чый сын Аслан-малодшы выпаў з балкона кватэры Лоры Прэсфілд па віне людзей Пірсана. Флэтчар асабіста перадаў яму ўсю інфармацыю аб вінаватых у гібелі яго сына, і разлічваў атрымаць адначасова 20 млн ад Мікі, 150 тысяч ад вялікага Дэйва і неагучаны ганарар ад рускіх.

У гэты час на Рэйманда здзяйсняецца чарговы напад, аднак бандытаў знішчае Трэнер. Рэй спрабуе папярэдзіць Мікі, але спазняецца: бос ужо сеў у машыну, а там аказваецца пастка — рускія бандыты. Нечакана шлях машыне заступаюць хлопцы Трэнера, якія жадаюць «вырашыць праблему Трэнера» і цалкам выплаціць доўг перад Пірсанам. Мікі падае пад сядзенне і хаваецца ад куль. «Карапузы» ува ўпор расстрэльваюць машыну Пірсана і ліквідуюць людзей Аслана-старэйшага.

Пазней Флэтчар, які збег падчас бойкі, звяртаецца з ідэяй стварэння фільма да кінакампаніі Miramax Films. Пасля размовы ён садзіцца ў таксі, але за рулём сядзіць Рэйманд. Тым часам Пірсан і Разалінда святкуюць перамогу.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2018 года было абвешчана аб тым, што Гай Рычы напіша і зрэжысуе фільм, які па сваім духу будзе адпавядаць раннім фільмам Рычы «Карты, грошы, два ствалы» і «Вялікі Куш». Аб праекце стала вядома на Канскім кінафестывалі 2018 года, дзе Miramax набыла правы на распаўсюджванне будучага фільма[4][5].

Здымачны перыяд фільма пачаўся ў лістападзе 2018 года. У лютым 2019 года кампанія STX Entertainment набыла правы на дыстрыбуцыю фільма.

Прэм’ера на тэрыторыі ЗША адбылася 24 студзеня 2020. З-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі і закрыцця кінатэатраў па ўсім свеце рэліз фільма ў анлайн-сэрвісах адбыўся 24 сакавіка 2020 года, на два тыдні раней запланаванай даты.

Зноскі