Джэнтыле Беліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэнтыле Беліні
Род дзейнасці мастак, скульптар, медальер
Дата нараджэння 1429[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1507
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Якапа Беліні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэнтыле Беліні (іт. Gentile Bellini; каля 1429, Венецыя — 23 лютага 1507, там жа) — італьянскі мастак і скульптар. Сын Якапа Беліні, старэйшы брат Джавані Беліні, зяць Андрэа Мантэнья.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля 1429 года ў Венецыі. Звестак аб юнацтве і ранніх этапах творчасці мастака не захавалася. У 1460 годзе разам з бацькам і братам стварыў запрастольны абраз у Базіліцы Святога Антонія ў Падуі. У 1466 годзе скончыў роспіс Скуолы Сан-Марка, пачаты, але не завершаны яго бацькам. Першая вядомая яго самастойная праца — роспіс створак аргана сабора Сан-Марка — датаваная 1465 годам. У 1469 годзе яму дадзены тытул графа-палаціна. У 1474 годзе ён прыступіў да стварэння вялікіх манументальных палотнаў для ўпрыгожвання Палаца дожаў, якія, аднак, былі знішчаны пажарам 20 снежня 1577 года. У 1479 годзе быў пасланы Фрыдрыхам III у Стамбул да Султана Мехмеда II, які прасіў раней у германскага караля добрага партрэтыста. Прабыўшы там два гады ў якасці як жывапісца, так і ваеннага саветніка, Беліне Джэнтыле стварыў серыю карцін, у якіх паспрабаваў злучыць эстэтыку італьянскага Рэнесансу з традыцыямі ўсходняга мастацтва (наіўны дэкаратывізм, плоскаснасць, франтальнасць). Яскравым прыкладам служыць партрэт султана Асманскай імперыі Мехмеда II Фаціха. Пасля вяртання на радзіму мастак працягнуў стварэнне жанрава-гістарычных палотнаў з відамі Венецыі, у тым ліку і ў суаўтарстве з іншымі майстрамі каталіцкага брацтва св. Яна Евангеліста.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Gentile Bellini // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.