Джэрба
Джэрба | |
---|---|
араб. جربة | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 514 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
33°47′00″ пн. ш. 10°53′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Міжземнае мора |
Краіна | |
Вілает | Медзенін |
![]() |
Джэ́рба (араб. جربة, лац.: Meninx) — востраў у Міжземным моры. Належыць дзяржаве Туніс.
Плошча — 514 км². Найбуйнейшы востраў ля міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі, размешчаны ў паўднёвай частцы заліва Габес.
Галоўны горад Хумт-Сук. Насельніцтва — каля 90 тысяч жыхароў, з іх 60 тысяч — у горадзе Хумт-Сук. Зараз на востраве жывуць у асноўным арабы і берберы, вялікая яўрэйская абшчына, якая існавала шмат стагоддзяў, практычна цалкам выехала ў Францыю і Ізраіль у другой палове XX стагоддзя. У горадзе знаходзіцца адна з найстарэйшых сінагог свету, Эль-Грыба.
Паверхня вострава плоская, раўнінная. Вырошчваюцца масліны, фінікі і інжыр. Крыніца вады — артэзіянскія калодзежы. Акрамя сельскай гаспадаркі насельніцтва займаецца рыбалоўствам, а таксама лоўляй губак.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 98.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 134. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэрба
- Остров Джерба // Путеводитель по странам мира (руск.)
- Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. (руск.)