Джэфры Раветч
Джэфры Раветч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 мая 1951 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, імунолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Джэфры Раветч (англ.: Jeffrey Victor Ravetch, нар. 3 мая 1951, Нью-Ёрк) — амерыканскі вучоны-імунолаг. Прафесар Ракфелераўскага, а таксама Карнельскага ўніверсітэтаў, член Нацыянальных акадэміі навук (2006) і Медыцынскай акадэміі (2007) ЗША. Лаўрэат прэміі Вольфа (2015).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ельскі ўніверсітэт (бакалаўр, 1973). Ступень доктара філасофіі атрымаў у 1978 годзе ў Ракфелераўскім універсітэце, а ступень доктара медыцыны — праз год, у 1979 годзе, у медыцынскім каледжы Карнельскага ўніверсітэта. У 1979—1982 гадах постдок у Нацыянальных інстытутах аховы здароўя. Затым зноў у медыцынскім каледжы Карнельскага ўніверсітэта: з 1982 года асістэнт-прафесар, з 1986 года асацыіраваны прафесар, у 1990—1996 гадах прафесар. Адначасова знаходзіўся ў Мемарыяльным анкалагічным цэнтры імя Слоўна — Кетэрынга (з 1982 года асістэнт-член, з 1986 года асацыіраваны член, у 1990—1996 гадах член). З 1996 года прафесар Ракфелераўскага ўніверсітэта і з 2014 года дырэктар яго Аб’яднанага цэнтра імуналогіі чалавека (Cooperative Center for Human Immunology).
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008), фэла Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Дактары медыцыны
- Імунолагі ЗША
- Выпускнікі Сірак’юскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта