Перайсці да зместу

Джэфры Райт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэфры Райт
англ.: Jeffrey Wright
Дата нараджэння 7 снежня 1965(1965-12-07)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Carmen Ejogo[d]
Дзеці Elijah Wright[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0942482
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэфры Чарльз Райт (англ.: Jeffrey Charles Wright; нар. 7 снежня 1965, Вашынгтон) — амерыканскі акцёр. Лаўрэат прэмій «Тоні», «Эмі» і «Залаты глобус», а таксама намінант на «Оскар» (2024).

Райт нарадзіўся ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Маці працавала мытным адвакатам, а бацька памёр, калі Райту быў адзін год. Джэфры скончыў прыватную школу Сент-Олбанс, пасля чаго паступіў у Амхерстскі каледж, дзе атрымаў ступень бакалаўра паліталогіі ў 1987 годзе. Райт планаваў працягнуць навучанне ў школе права, аднак у выніку абраў акцёрства. Ён атрымаў стыпендыю для навучання ў Школе мастацтваў Ціш у Нью-Ёркскім універсітэце, але сышоў адтуль праз два месяцы, бо зразумеў, што не мае патрэбы ў настаўніку.

Райт пачаў кар’еру са з’яўленняў на сцэне оф-Брадвейскіх тэатраў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. У 1990 годзе ён выканаў сваю першую буйную ролю ў фільме «Прэзумпцыя невінаватасці» з Харысанам Фордам. У 1991 годзе ён далучыўся да Акцёрскай кампаніі, пасля чаго з’явіўся ў пастаноўках «Сон у летнюю ноч» і «Кроўныя путы» Атола Фугарда. У 1993 і 1994 гадах Райт выконваў ролю дрэг-квін Беліз у п’есе Тоні Кушнера «Анёлы ў Амерыцы», за якую атрымаў прэмію «Тоні» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана ў п’есе.

Яго наступнымі праектамі былі як галоўныя, так і ролі другога плана ў такіх фільмах, як «Баскія» (1996), дзе ён выканаў ролю мастака Жана-Мішэля Баскія, «Знакамітасць» (1998), «Пагоня з Д’яблам» (1999) і «Шафт» (2004). У 2003 годзе Райт вярнуўся да ролі Беліз у міні-серыяле HBO «Анёлы ў Амерыцы», за якую быў удастоены прэмій «Залаты глобус» і «Эмі». У 2004 годзе ён з’явіўся ў фільме Джонатана Дэмі «Маньчжурскі кандыдат».

31 кастрычніка 2019 года стала вядома, што Джэфры Райт сыграе камісара Джэймса Гордана ў новым кінакоміксе пра Бэтмэна «Бэтмен» (2022), пастаноўкай якога займаецца Мэт Рыўз.

Зноскі

  1. Jeffrey Wright // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.