Джэфры Хінтан
Джэфры Эверэст Хінтан (англ.: Geoffrey Everest Hinton; нар. 6 снежня 1947[1], Уімблдан, графства Вялікі Лондан) — брытанскі і канадскі вучоны, які ўнёс прыкметны ўклад у глыбокае навучанне. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2024 год.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Праўнук Джорджа Буля. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1970 годзе, дзе атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў у галіне эксперыментальнай псіхалогіі, у 1978 годзе атрымаў доктарскую ступень у Эдынбургскім універсітэце ў галіне штучнага інтэлекту.
Працаваў прафесарам дэпартамента інфарматыкі Таронцкага ўніверсітэта. З сакавіка 2013 года па красавік 2023 года — супрацоўнік Google (пасля паглынання карпарацыяй кампаніі DNNresearch).
Быў адным з даследнікаў, якія прапанавалі выкарыстоўваць метад зваротнага распаўсюджвання памылкі для трэніроўкі шматслаёвай нейронавай сеткі. Разам з Тэры Сейноўскі вынайшаў машыну Больцмана.
Член Каралеўскага таварыства Канады (1996), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998), замежны член Нацыянальных Акадэміі навук (2023) і Інжынернай акадэміі (2016) ЗША.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- 1 2 https://www.cs.toronto.edu/~hinton/fullcv.pdf
- ↑ ‘The Godfather of A.I.’ Leaves Google and Warns of Danger Ahead
- ↑ Deep learning pioneer Geoffrey Hinton quits Google
- ↑ Current AAAI Members Who Are Fellows Праверана 9 кастрычніка 2024.
- ↑ https://ellis.eu/members Праверана 12 снежня 2019.
- ↑ https://www.acm.org/media-center/2024/january/fellows-2023 Праверана 24 чэрвеня 2024.
- ↑ Geoffrey E. Hinton – NAS Праверана 24 ліпеня 2025.
- Асобы
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
- Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кампаньёны ордэна Канады
- Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Выкладчыкі Таронцкага ўніверсітэта