Джэйн Осцін
| Джэйн Осцін | |
|---|---|
| Jane Austen | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Jane Austen |
| Дата нараджэння | 16 снежня 1775[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 ліпеня 1817[5][6][…] (41 год) |
| Месца смерці |
|
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Джордж Осцін[d][8][9] |
| Маці | Касандра Осцін[d][9] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Гады творчасці | 1787–1817 |
| Кірунак | рэалізм |
| Жанр | любоўны раман, сатыра |
| Мова твораў | англійская |
| Подпіс |
|
Джэйн Осцін (або Осцен[11]; англ.: Jane Austen; 16 снежня 1775, Стывентан, Вялікабрытанія — 18 ліпеня 1817) — выбітная англійская пісьменніца-раманістка, вядомая перш за ўсё сваімі шасцю буйнымі раманамі. Прадвесніца рэалізму ў брытанскай літаратуры, сатырык, пісала так званыя раманы нораваў. Яе кнігі з’яўляюцца прызнанымі шэдэўрамі, якія спалучаюць у сабе прастату сюжэту, глыбокае псіхалагічнае пранікненне ў душы герояў[11] і іранічны, мяккі, праўдзіва брытанскі гумар. У гэтых творах яна тонка і іранічна аналізавала, крытыкавала і каментавала побыт і норавы англійскага дробнапамеснага дваранства (джэнтры) канца XVIII стагоддзя.
Сюжэты раманаў Осцін часта даследуюць залежнасць жанчын ад замужжа як практычна адзінага спосабу дасягнуць годнага становішча ў грамадстве і забяспечыць сабе фінансавую стабільнасць. Яе працы з’яўляюцца схаванай крытыкай сентыментальных раманаў другой паловы XVIII стагоддзя і азначаюць сабой пераход да літаратурнага рэалізму XIX стагоддзя[12][заўв 1]. Менавіта дзякуючы тонкім сацыяльным каментарыям, рэалізму, дасціпнасці і іроніі Джэйн Осцін заслужыла найвышэйшае прызнанне сярод крытыкаў і літаратуразнаўцаў.
Осцін напісала свае галоўныя раманы яшчэ да 22 гадоў, аднак упершыню яе твор быў апублікаваны, толькі калі ёй споўнілася 35. Раманы «Розум і пачуцці» (1811), «Пыха і перадузятасць» (1813), «Мэнсфілд-парк» (1814) і «Эма» (1816) выдаваліся ананімна, мелі сціплы поспех і не прынеслі ёй шырокай вядомасці пры жыцці. Яна таксама напісала яшчэ два раманы — «Нортэнгерскае абацтва» і «Перакананне», якія былі апублікаваны ўжо пасмяротна, у 1817 годзе. Яшчэ адзін раман, пазней названы «Сэндытан», застаўся няскончаным праз яе смерць. Літаратурная спадчына Осцін таксама ўключае тры тамы юнацкіх твораў, кароткі эпісталярны раман (раман у лістах) «Лэдзі Сьюзан» і няскончаны раман «Уотсаны».
Пасля смерці Осцін яе раманы практычна ніколі не выходзілі з друку. Важны паварот у яе пасмяротнай славе адбыўся ў 1833 годзе, калі яе творы былі перавыдадзены ў папулярнай серыі «Стандартныя раманы» выдаўца Рычарда Бэнтлі. Гэтыя ілюстраваныя выданні, якія прадаваліся камплектам, зрабілі яе творчасць даступнай для шырокай публікі, што паклала пачатак яе сусветнаму прызнанню. У 1869 годзе яе пляменнік апублікаваў кнігу «Успаміны пра Джэйн Осцін», што яшчэ больш распаліла цікавасць да яе асобы. Творчасць Осцін натхніла незлічоную колькасць крытычных эсэ, яе раманы ўваходзяць ва ўсе значныя літаратурныя анталогіі. Яны былі шматкроць экранізаваны; сярод самых вядомых адаптацый такія фільмы, як «Розум і пачуцці» (1995), «Пыха і перадузятасць» (2005), «Эма» (2020), экранізацыя «Лэдзі Сьюзан» пад назвай «Каханне і сяброўства» (2016) і міні-серыял BBC «Пыха і перадузятасць» (1995).
Біяграфічныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]
Скупыя біяграфічныя звесткі пра Джэйн Осцін грунтуюцца на нешматлікіх ацалелых лістах і ўспамінах, напісаных членамі яе сям’і. Гэта стварыла аснову для міфаў і наўмысных скажэнняў яе вобраза, якія сучасныя біёграфы спрабуюць выправіць[14].
З прыкладна 3000 лістоў, напісаных Джэйн Осцін, да нас дайшло і было апублікавана толькі каля 160. Асноўную частку лістоў знішчыла яе сястра Касандра, спальваючы іх або пазбаўляючыся ад іх іншым спосабам. Яна рабіла гэта з пэўнай мэтай: каб «малодшыя пляменніцы не прачыталі з’едлівыя або залішне адкрытыя каментарыі Джэйн пра суседзяў або членаў сям’і»[15]. Імкнучыся абараніць рэпутацыю сям’і ад схільнасці Джэйн да гранічнай шчырасці, Касандра выразала з астатніх лістоў любыя згадкі пра хваробы, няшчасці і ўсё, што яна лічыла «непрыстойным»[16]. У выніку наўмысна былі схаваныя важныя дэталі з жыцця сям’і Осцін, такія як існаванне брата Джорджа, якога праз недыягнаставаныя праблемы з развіццём аддалі на апеку ў іншую сям’ю, і пра яго амаль не згадвалі, альбо двух іншых братоў, якіх адправілі служыць на флот у вельмі раннім узросце, або ж пра багатую цётку Лі-Перо, якую арыштавалі і судзілі па абвінавачванні ў крадзяжы[17][14].
Першай біяграфіяй Осцін стала «Біяграфічная нататка», напісаная яе братам Генры Томасам Осцінам у 1818 годзе. Яна была апублікавана ў пасмяротным выданні рамана «Нортэнгерскае абацтва» і, насуперак меркаванню іншых членаў сям’і, уключала ўрыўкі з двух лістоў. У наступных біяграфіях сямейная «цэнзура» толькі ўзмацнілася. Дэталі жыцця Осцін працягвалі апускацца або прыхарошвацца ў кнізе яе пляменніка «Успаміны пра Джэйн Осцін» (1869) і ў біяграфіі «Джэйн Осцін: яе жыццё і лісты» (1913), напісанай яе ўнучатымі пляменнікамі[18][14][19]. Сям’я і сваякі мэтанакіравана стваралі легенду пра «добрую, ціхую цётачку Джэйн», малюючы яе як сціплую жанчыну, зусім шчаслівую ў хатнім коле, для якой сям’я была галоўнай апорай у жыцці.
Сучасныя біёграфы імкнуцца аднавіць больш поўную карціну, уключаючы ў свае працы тыя самыя дэталі, якія былі выразаны з лістоў і сямейных біяграфій. Аднак, як адзначае біёграф Джэн Фергюс, галоўная задача — захаваць баланс. Важна не ўпадаць у іншую крайнасць і не ўяўляць Осцін як «азлобленую, расчараваную жанчыну, зачыненую ў коле вельмі непрыемнай сям’і», якая пакутавала ў перыяды глыбокага няшчасця[14].
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Джэйн Осцін нарадзілася ў Стывентане, графства Хэмпшыр, 16 снежня 1775 года. Яе бацька, Джордж Осцін (George Austen; 1731—1805), паведаміў пра яе з’яўленне ў лісце, адзначыўшы, што яе маці, Касандра, «мела нарадзіць яшчэ месяц таму». Ён дадаў, што нованароджаная «стане цацкай для Кэсі [старэйшай сястры] цяпер і яе кампаньёнкай у будучыні»[20]. Зіма 1775—1776 гадоў была асабліва суровай, таму дзяўчынку ахрысцілі ў мясцовай царкве толькі 5 красавіка, дзе ёй і нараклі імя Джэйн[20].

Бацька Джэйн, вялебны Джордж Осцін, служыў рэктарам англіканскіх парафій у Стывентане і суседнім Дзіне[заўв 2][23]. Сям’я Осцінаў паходзіла са старажытнага і некалі багатага роду гандляроў воўнай. Аднак праз права першародства, паводле якога спадчына перадавалася толькі старэйшым сынам, галіна Джорджа Осціна збяднела. Джордж і дзве ягоныя сястры рана асірацелі і выхоўваліся ў сваякоў. У 1745 годзе, ва ўзросце пятнаццаці гадоў, сястру Джорджа, Філадэльфію, аддалі ў вучаніцы да мадысткі (майстрыхі па вырабе жаночых капялюшыкаў) у лонданскім раёне Ковент-Гардэн[24]. Сам Джордж у шаснаццаць гадоў паступіў у каледж Святога Іаана у Оксфардзе[25], дзе, хутчэй за ўсё, і пазнаёміўся з Касандрай Лі (Cassandra Leigh; 1739—1827)[26].
Касандра паходзіла са шляхетнага роду Лі. Яе бацька быў рэктарам Каледжа усіх душ у Оксфардзе, і яна вырасла ў асяроддзі джэнтры (дробнапамеснай шляхты). Яе старэйшы брат Джэймс атрымаў у спадчыну велізарную маёмасць і маёнтак ад стрыечнай бабулі з адзінай умовай: ён павінен быў змяніць сваё прозвішча на Лі-Перот. Гэта было распаўсюджанай практыкай, якая дазваляла захаваць прозвішча дарыльшчыка і ягоны род[27][28].
Джордж Осцін і Касандра Лі заручыліся прыкладна ў 1763 годзе, калі яны абмяняліся мініяцюрнымі партрэтамі — папулярны ў той час рамантычны звычай[29]. Джордж атрымаў бенефіцый у выглядзе парафіі ў Стывентане ад Томаса Найта, багатага мужа сваёй траюраднай сястры[30]. Яны пажаніліся 26 красавіка 1764 года ў царкве Святога Свіціна ў горадзе Бат. Цырымонія была простай і адбылася па ліцэнзіі (спецыяльным дазволе, які дазваляў абвянчацца без публічнага абвяшчэння), праз два месяцы пасля смерці бацькі Касандры[29][31]. Іхні даход быў сціплым і складаўся з невялікага гадавога заробку Джорджа ад парафіі; Касандра ж прынесла ў шлюб толькі надзею на невялікую спадчыну пасля смерці сваёй маці[32][33].
Пазней багаты дзядзька Джорджа, Фрэнсіс Осцін, купіў для яго суседнюю парафію ў Дзіне[34]. Сям’я часова пасялілася там, пакуль іхні асноўны дом у Стывентане — старажытны будынак XVI стагоддзя — рамантаваўся. У Дзіне Касандра нарадзіла траіх дзяцей: Джэймса (1765), Джорджа (1766) і Эдварда (1767)[35][36]. Касандра мела звычай некалькі месяцаў трымаць немаўля дома, а затым аддаваць яго на год-паўтара на апеку і выкормліванне Элізабэт Літлвуд, жанчыне, якая жыла непадалёк[заўв 3][37].
Стывентан. Дзіцячыя гады
[правіць | правіць зыходнік]
У 1768 годзе сям’я Осцін канчаткова абгрунтавалася ў Стывентане. Першым дзіцем, якое нарадзілася тут, стаў Генры ў 1771 годзе[38][39]. Прыкладна ў гэты ж час ягоная маці Касандра больш не магла ігнараваць прыкметы таго, што ў маленькага Джорджа былі праблемы з развіццём. У яго здараліся прыпадкі, і, магчыма, ён быў глуханямым. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аддаць яго на апеку ў іншую сям’ю[40]. У 1773 годзе нарадзілася Касандра (будучая найлепшая сяброўка Джэйн), за ёй — Фрэнсіс у 1774 годзе і, нарэшце, Джэйн у 1775-м[38][41].
Па словах біёграфа Парка Хонана, у доме Осцінаў панавала «адкрытая, жывая і нязмушаная інтэлектуальная атмасфера», у якой абмяркоўваліся і разглядаліся ідэі нават тых людзей, з якімі члены сям’і маглі быць не згодныя ў палітычным або сацыяльным плане[42].
Сям’я шмат у чым залежала ад заступніцтва сваіх больш заможных сваякоў і часта прымала ў сябе шматлікіх гасцей[43]. Улетку 1770 года маці Джэйн, Касандра-старэйшая, гасцявала ў Лондане ў сястры свайго мужа, Філадэльфіі, і яе дачкі Элайзы[44][45]. Біёграф Дэйдра Ле Фэй пісала, што Філадэльфія і Элайза Хэнкок былі «яркімі каметамі, якія ўрываліся ў ціхамірную сонечную сістэму жыцця сельскага духавенства ў Гэмпшыры. Навіны пра іхнія замежныя падарожжы і моднае лонданскае жыццё, а таксама іхнія раптоўныя візіты ў Стывентан — усё гэта дапамагала пашырыць гарызонты юнай Джэйн і паўплывала на яе далейшае жыццё і творчасць»[46].
Першая дакументальная згадка пра саму Джэйн адносіцца да 1781 года, калі яе старэйшая сястра Касандра вярталася з паездкі ў горад Бат. У сямейных запісах гаворыцца: «…яны ўжо амаль даехалі да дома, калі сустрэлі Джэйн і Чарльза, двух малодшых у сям’і, якія прайшлі пешшу да Нью-Даўна, каб сустрэць шэйз і з задавальненнем пракаціцца ў ім дадому»[47]. Як адзначае Ле Фэй, «прадказанні містара Осціна адносна ягонай малодшай дачкі цалкам спраўдзіліся. Ніколі сёстры не былі такія блізкія, як Касандра і Джэйн; пры гэтым ва ўсёй іхняй дружнай сям’і, здавалася, існавала асаблівая сувязь паміж Касандрай і Эдвардам з аднаго боку, і паміж Генры і Джэйн — з другога»[48].
З 1773 па 1796 год Джордж Осцін папаўняў сямейны бюджэт, займаючыся фермерствам і навучаючы трох-чатырох хлопчыкаў, якія жылі ў ягоным доме як пансіянеры[49][50]. Ягоны гадавы даход ад дзвюх царкоўных парафій складаў £200 (што эквівалентна прыкладна £32,000 у 2023 годзе)[51]. Гэта быў вельмі сціплы даход для іхняга кола. Для параўнання, кваліфікаваны рамеснік (напрыклад, каваль) мог зарабляць каля £100 у год, у той час як тыповы гадавы даход сям’і джэнтры складаў ад £1,000 да £5,000. Сям’я Осцін жыла на ніжняй прыступцы саслоўя джэнтры[51]. Дадатковы даход прыносіла арэнда фермы плошчай 200 акраў, якая магла даваць да £300 прыбытку ў год (эквівалент £48,000 у 2023 годзе)[52].
У гэты перыяд свайго жыцця Джэйн рэгулярна наведвала царкву, мела зносіны з сябрамі і суседзямі, а вечарамі чытала ўслых сваёй сям’і раманы, часта ўласнага сачынення. Зносіны з суседзямі нярэдка ўключалі ў сябе танцы — альбо імправізаваныя ў кагосьці дома пасля вячэры, альбо на балях, якія рэгулярна праводзіліся ў залах для сходаў пры гарадской ратушы[53][54]. Яе брат Генры пазней успамінаў, што «Джэйн любіла танцаваць і выдатна гэта рабіла»[55][56].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]
У 1783 годзе Джэйн Осцін і яе сястру Касандру адправілі ў горад Оксфард на прыватнае навучанне да Эн Коўлі, якая ў тым жа годзе перавезла іх у Саўтгемптан. Той жа восенню абедзвюх дзяўчынак тэрмінова адправілі дадому, бо яны заразіліся сыпным тыфам — небяспечнай хваробай, ад якой Джэйн ледзь не памерла[57][58]. Пасля гэтага яна некаторы час атрымлівала хатнюю адукацыю, пакуль у пачатку 1785 года зноў не адправілася з сястрой у школу-пансіён. Гэта была Рэдынгская школа-інтэрнат для дам пад кіраўніцтвам місіс Ла-Турнэль[59]. Хутчэй за ўсё, вучэбная праграма ўключала французскую мову, правапіс, рукадзелле, танцы, музыку і драматычнае мастацтва. Аднак сёстры вярнуліся дадому яшчэ да снежня 1786 года, бо плата за навучанне дзвюх дачок аказалася занадта высокай для сям’і Осцін[60][61][62]. Пасля 1786 года Джэйн «больш ніколі не жыла за межамі свайго бліжэйшага сямейнага асяроддзя»[61].
Асноўную адукацыю Джэйн атрымала з чытання пад кіраўніцтвам свайго бацькі і братоў, Джэймса і Генры[63][64][65][66]. Па словах біёграфа Айрын Колінз, Джэйн «карысталася некаторымі з тых жа падручнікаў, што і яе браты»[67]. Характэрна, што ў Джэйн быў неабмежаваны доступ як да бібліятэкі бацькі, так і да бібліятэкі сябра сям’і, Уорэна Гастынгса, які быў надзвычай уплывовай фігурай — першым генерал-губернатарам Бенгаліі ў Індыі. Доступ да вялікай і разнастайнай бібліятэкі Гастынгса быў для юнай Джэйн бесцаннай магчымасцю пазнаёміцца з сусветнай літаратурай і гісторыяй. Разам гэтыя дзве калекцыі складалі велізарную бібліятэку. Бацька таксама паблажліва ставіўся да часам рызыкоўных пісьменніцкіх эксперыментаў дачкі (яе юнацкія творы адрозніваліся сатырай і смеласцю) і забяспечваў абедзвюх сясцёр дарагой паперай і іншымі прыладамі для пісьма і малявання[68][69].
Найважнейшай часткай адукацыі Джэйн былі хатнія тэатральныя пастаноўкі. З ранняга дзяцінства яе сям’я і сябры ставілі п’есы ў хляве пры доме святара. У іхнім рэпертуары былі, напрыклад, «Сапернікі» Рычарда Шэрыдана (1775) і «Бон-Тон, або Свецкае жыццё над усходамі» Дэвіда Гарыка. Старэйшы брат Джэйн, Джэймс, пісаў для гэтых спектакляў пралогі і эпілогі, і сама яна, імаверна, брала ў іх удзел — спачатку як глядач, а пазней і як актрыса[70][71][72][73][74][75]. Большасць п’ес былі камедыямі, што, несумненна, спрыяла развіццю сатырычнага таленту Джэйн[76][77][78]. Ва ўзросце 12 гадоў яна і сама паспрабавала сябе ў драматургіі, напісаўшы ў падлеткавыя гады тры кароткія п’есы[79].
Юнацкія творы («Juvenilia», 1787—1793)
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы прынамсі з адзінаццацігадовага ўзросту, Джэйн Осцін пісала вершы і апавяданні для забавы сабе і сваёй сям’і[80][81][82][83][43]. Па словах біёграфа Джанет Тод, у гэтых творах яна ўтрыравала бытавыя дэталі паўсядзённага жыцця і парадзіравала распаўсюджаныя сюжэтныя хады. Яе апавяданні былі «поўныя анархічных фантазій пра жаночую ўладу, усёдазволенасць, забароненыя паводзіны і ў цэлым энергію, што б’е цераз край»[84]. З 1787 па 1793 год Осцін перапісала начыста дваццаць дзевяць сваіх ранніх прац у тры пераплеценыя сшыткі агульным аб’ёмам 90 000 слоў[85]. Сёння гэтыя зборнікі вядомыя як «Ювенілія» (англ.: Juvenilia — «юнацкія творы», ад лац.: iuvenīlis — «юнацкі»)[86] і маюць назвы «Том першы», «Том другі» і «Том трэці». На думку навукоўца Рычарда Джэнкінса, гэтыя раннія працы часта маюць «буйны» і «анархічны» характар; ён параўноўвае іх з творчасцю пісьменніка XVIII стагоддзя Лорэнса Стэрна[87].

Сярод гэтых твораў вылучаецца сатырычны раман у лістах «Каханне і сяброўства» (Love and Freindship [арфаграфія аўтара захавана]), напісаны ў 1790 годзе, калі ёй было чатырнаццаць[88][89]. У ім яна высмейвала папулярныя ў той час сентыментальныя раманы[90][91][92][93]. У наступным годзе яна напісала «Гісторыю Англіі» — 34-старонкавы рукапіс, які суправаджаўся трынаццаццю акварэльнымі мініяцюрамі яе сястры Касандры. «Гісторыя» Осцін парадзіравала папулярныя гістарычныя працы, у прыватнасці «Гісторыю Англіі» Олівера Голдсміта (1764)[94]. Біёграф Парк Хонан мяркуе, што неўзабаве пасля напісання «Кахання і сяброўства» Осцін вырашыла «пісаць дзеля заробку, зрабіць літаратуру сваёй галоўнай справай», гэта значыць стаць прафесійным пісьменнікам. Прыкладна ў васемнаццаць гадоў яна пачала ствараць больш доўгія і складаныя творы[95].
У жніўні 1792 года, ва ўзросце сямнаццаці гадоў, Осцін пачала пісаць аповесць «Кэтрын, або Альтанка», якая прадказала яе сталыя працы (асабліва «Нортэнгерскае абацтва»), але засталася няскончанай. Некаторыя яе матывы пазней выявіліся ў рамане «Лэдзі Сьюзан»[88][96]. Праз год яна пачала, але закінула, кароткую п’есу, пазней названую «Сэр Чарлз Грандысан, або Шчаслівы чалавек» (камедыя ў 6 актах), да якой яна вярнулася і завяршыла каля 1800 года. Гэта была кароткая пародыя на скарочаныя вучэбныя пераказы любімага рамана Осцін — «Гісторыя сэра Чарлза Грандысана» (1753) Сэмюэла Рычардсана[97].
| Прэзентацыя Клэр Томалін па кнізе «Джэйн Осцін: Жыццё», 23 лістапада 1997 года., C-SPAN | |
Калі Осцін ва ўзросце васемнаццаці гадоў упершыню стала цёткай, яна адправіла сваёй нованароджанай пляменніцы Фані Кэтрын Осцін-Найт «пяць кароткіх твораў з… „Ювеніліі“, цяпер вядомых пад агульнай назвай „Нататкі“… прадстаўленых як яе „Меркаванні і настаўленні аб паводзінах юных дзяўчат“». Для другой сваёй пляменніцы, Джэйн-Ганны-Элізабэт Осцін (якая таксама нарадзілася ў 1793 годзе), яе цётка напісала «яшчэ два „Разрозненыя ласыя кавалачкі“», прысвяціўшы іх ёй 2 чэрвеня 1793 года са словамі: «…будучы перакананай, што калі ты паставішся да іх сур’ёзна, то атрымаеш з іх вельмі важныя настаўленні адносна тваіх паводзін у жыцці»[98]. Існуюць рукапісныя сведчанні таго, што Осцін працягвала працаваць над гэтымі творамі аж да 1811 года (калі ёй было 36 гадоў), а яе пляменніца і пляменнік, Эн і Джэймс Эдвард Осцін, уносілі ў іх дапаўненні аж да 1814 года[99][100].
Паміж 1793 і 1795 гадамі (ва ўзросце ад васемнаццаці да дваццаці гадоў) Осцін напісала «Лэдзі Сьюзан», кароткі эпісталярны раман (раман у лістах), які прынята лічыць яе самым амбітным і адточаным раннім творам[101][102]. Гэтая аповесць не падобная ні на адну іншую працу Осцін. Біёграф Клэр Томалін апісвае гераіню як драпежніцу, якая выкарыстоўвае свой розум і абаяльнасць, каб маніпуляваць, здраджваць і зневажаць сваіх палюбоўнікаў, сяброў і сям’ю. Томалін піша[103][104]:
«Аповесць, расказаная ў лістах, мае такі ж стройны сюжэт, як п’еса, і такі ж цынічны тон, як у самых эпатажных драматургаў эпохі Рэстаўрацыі[заўв 4], якія, магчыма, і паслужылі для яе крыніцай натхнення … У творчасці Осцін гэтая праца стаіць асобна як даследаванне дарослай жанчыны, чый інтэлект і сіла характару пераўзыходзяць усіх, каго яна сустракае».
Арыгінальны тэкст (англ.)Told in letters, it is as neatly plotted as a play, and as cynical in tone as any of the most outrageous of the Restoration dramatists who may have provided some of her inspiration … It stands alone in Austen's work as a study of an adult woman whose intelligence and force of character are greater than those of anyone she encounters.
На думку Джанет Тод, прататыпам галоўнай гераіні магла паслужыць Элайза дэ Фёід, стрыечная сястра Осцін, якая натхняла пісьменніцу апавяданнямі пра сваё гламурнае жыццё і шматлікія прыгоды. Муж Элайзы, французскі арыстакрат, быў пакараны смерцю на гільяціне ў 1794 годзе падчас эпохі тэрору Французскай рэвалюцыі. У 1797 годзе яна выйшла замуж за брата Джэйн, Генры Осціна[43].
Том Лефрой
[правіць | правіць зыходнік]
Калі Джэйн Осцін было дваццаць гадоў, са снежня 1795 па студзень 1796 года ў Стывентане гасцяваў іхні сусед, Том Лефрой. Ён толькі што скончыў універсітэт і збіраўся пераязджаць у Лондан, каб стаць барыстарам. Лефрой і Осцін, хутчэй за ўсё, пазнаёміліся на балі або іншым мясцовым свецкім мерапрыемстве. З лістоў Джэйн да сястры Касандры зразумела, што яны праводзілі разам вельмі шмат часу: «Я амаль баюся расказваць табе, як мы паводзілі сябе з маім ірландскім сябрам. Уяві сабе ўсё самае распуснае і шакавальнае ў танцах і сядзенні побач»[106].
У сваім першым ацалелым лісце да сястры Осцін пісала, што Лефрой — «вельмі выхаваны, прыгожы і прыемны малады чалавек»[107]. Праз пяць дзён яна ўжо чакала «прапановы [рукі і сэрца]» ад свайго «сябра» і ў жарт дадавала: «Аднак я адмоўлю яму, калі ён не паабяцае пазбавіцца ад свайго белага плашча». Затым, іранізуючы з сябе, яна заяўляла, што ў будучыні даверыцца толькі «містару Тому Лефрою, за якога я не дам і шасці пенсаў», і адмовіць усім астатнім[107]. На наступны дзень яна напісала: «Настане дзень, калі я апошні раз буду фліртаваць з Томам Лефроем, і калі ты атрымаеш гэты ліст, усё ўжо будзе скончана. Слёзы цякуць, пакуль я пішу пра гэтую журботную думку»[107].
Біёграф Халперын засцерагае, што Осцін у сваіх лістах часта парадзіравала папулярную сентыментальную літаратуру, таму некаторыя з яе драматычных заяў пра Лефроя маглі быць іранічнымі. Тым не менш, відавочна, што Осцін была шчыра захоплена ім, і пазней ніводзін з яе кавалераў так і не змог з ім параўнацца[107].
Сям’я Лефроя ўмяшалася і ў канцы студзеня адаслала яго са Стывентана. Шлюб быў немагчымы, і, хутчэй за ўсё, яны абодва гэта разумелі. Ні ў яго, ні ў яе не было грошай, а Том цалкам залежаў ад свайго стрыечнага дзеда ў Ірландыі, палітыка Бенджаміна Ланглуа, які аплачваў адукацыю Лефроя і станаўленне ягонай кар’еры. Калі Лефрой пазней і бываў у Гэмпшыры, яго старанна аберагалі ад сустрэч з сям’ёй Осцін, і Джэйн больш ніколі яго не бачыла[108][109][110][111]. Аднак нават у лістападзе 1798 года яна ўсё яшчэ думала пра яго. У лісце да сястры яна расказала, што піла гарбату з адной з ягоных сваячак і адчайна хацела спытаць пра Тома, але так і не змагла прымусіць сябе ўзняць гэтую тэму[112].
Раннія рукапісы (1796—1798)
[правіць | правіць зыходнік]Скончыўшы «Лэдзі Сьюзан», Осцін узялася за свой першы поўнапамерны раман «Элінар і Марыяна» (Elinor and Marianne). Яе сястра ўспамінала, што гэты раман у першапачатковай версіі чытаўся ўслых у коле сям’і «яшчэ да 1796 года» і быў напісаны ў форме лістоў. Паколькі першакрынічныя рукапісы не захаваліся, немагчыма сказаць, якая частка гэтага чарнавіка ўвайшла ў раман, ананімна апублікаваны ў 1811 годзе пад назвай «Розум і пачуцці»[113][114][115].
У 1796 годзе Осцін пачала працу над другім раманам, «Першыя ўражанні» (First Impressions). Яна завяршыла першапачатковы чарнавік у жніўні 1797 года ва ўзросце 21 года. Як і ўсе свае творы, гэты раман Джэйн чытала ўслых сваёй сям’і па меры напісання, і ён стаў «прызнаным фаварытам»[116]. У гэты час яе бацька зрабіў першую спробу апублікаваць адзін з яе раманаў. У лістападзе 1797 года ён напісаў Томасу Кадэлу, вядомаму лонданскаму выдаўцу, з пытаннем, ці не разгледзіць той магчымасць надрукаваць «Першыя ўражанні». Кэдэл вярнуў ліст Джорджа Осціна з пазнакай «Адхілена зваротнай поштай», то-бок імгненная і катэгарычная адмова. Магчыма, сама Джэйн нават не ведала пра гэтую спробу бацькі[117][118][119]. Пасля завяршэння «Першых уражанняў» яна вярнулася да «Элінар і Марыяны» і з лістапада 1797 да сярэдзіны 1798 года сур’ёзна яго перапрацавала. Яна адмовілася ад эпісталярнага фармату (рамана ў лістах) на карысць апавядання ад трэцяй асобы, стварыўшы версію, ужо вельмі блізкую да фінальнага тэксту «Розуму і пачуццяў»[120][121][122][123][124].
У 1797 годзе Осцін пазнаёмілася са сваёй стрыечнай сястрой (і будучай нявесткай) Элайзай дэ Фёід. Элайза была французскай арыстакраткай, чый першы муж, граф дэ Фёід, быў пакараны смерцю на гільяціне, што прымусіла яе бегчы ў Брытанію, дзе яна выйшла замуж за брата Джэйн, Генры[125]. Аповед удавы пра пакаранне мужа ўсяліў у Осцін глыбокі жах перад Французскай рэвалюцыяй, які захаваўся ў яе на ўсё жыццё[125].
У сярэдзіне 1798 года, скончыўшы перапрацоўку «Элінар і Марыяны», Осцін пачала пісаць трэці раман пад працоўнай назвай «Сьюзан». Гэты твор, які пазней стаў «Нортэнгерскім абацтвам», быў сатырай на папулярны ў той час гатычны раман, для якога характэрны атмасфера таямніцы і жаху, дзеянне ў старадаўніх замках або манастырах, наяўнасць прывідаў, злавесных таямніц мінулага і юнай гераіні, якая трапляе ў бяду. Осцін парадзіравала гэтыя клішэ, спалучаючы іх з рэалістычнай выявай нораваў[126]. Праца над «Сьюзан» была завершана прыкладна праз год. На пачатку 1803 года Генры Осцін прапанаваў рукапіс лонданскаму выдаўцу Бенджаміну Кросбі, які заплаціў за аўтарскія правы ўсяго £10. Кросбі паабяцаў хуткую публікацыю і нават размясціў рэкламу, што кніга знаходзіцца «ў друку», але на гэтым усё і скончылася[127]. Рукапіс праляжаў у выдаўца неапублікаваным, пакуль Осцін не выкупіла на яго правы назад у 1816 годзе[128][129][130][131].
Бат і Саўтгемптан: гады нявызначанасці
[правіць | правіць зыходнік]
У снежні 1800 года Джордж Осцін нечакана абвясціў пра сваё рашэнне сысці ў адстаўку, пакінуць Стывентан і перавезці сям’ю ў горад Бат, што ў графстве Сомерсет[132]. Для Джэйн, якой на той час было 25 гадоў, навіна пра пераезд за 80 км ад адзінага дома, які яна калі-небудзь ведала, стала сапраўдным узрушэннем[133]. Прыкметай яе прыгнечанага стану часта лічаць рэзкае зніжэнне пісьменніцкай прадукцыйнасці ў гэты перыяд. Яна ўнесла некаторыя праўкі ў раман «Сьюзан» (будучае «Нортэнгерскае абацтва») і пачала, але неўзабаве закінула, новы раман «Уотсаны», аднак гэта не ішло ні ў якое параўнанне з яе актыўнасцю ў 1795—1799 гадах[134]. Біёграф Клэр Томалін мяркуе, што гэта было вынікам глыбокай дэпрэсіі, якая пазбавіла яе творчых сіл[135][136][137][138][139]. Аднак Парк Хонан з гэтым не згодны, сцвярджаючы, што Осцін працавала над сваімі рукапісамі на працягу ўсяго жыцця, за выключэннем некалькіх месяцаў пасля смерці бацькі[140][заўв 5]. Крытык Роберт Ірвін таксама адзначае, што яе сацыяльнае жыццё ў модным курортным Баце, а таксама частыя паездкі па паўднёвай Англіі, маглі проста не пакідаць ёй дастаткова часу для самотнай працы над раманамі[140].
Адзіная прапанова рукі і сэрца
[правіць | правіць зыходнік]
Гады з 1801 па 1804 — свайго роду «белая пляма» для даследчыкаў, паколькі Касандра з невядомых прычын знішчыла ўсе лісты сястры за гэты перыяд[142]. Менавіта тады, у снежні 1802 года, Осцін атрымала адзіную вядомую прапанову шлюбу. Яна з сястрой гасцявала ў сябровак дзяцінства, Алісіі і Кэтрын Біг. Іхні малодшы брат, Харыс Біг-Уітэр, які толькі што скончыў Оксфард, таксама быў дома. Ён зрабіў Джэйн прапанову, і яна яе прыняла. Аднак Харыс быў, мякка кажучы, непрывабнай партыяй: па ўспамінах, ён быў буйным, непрыгожым мужчынам, які мала гаварыў, а калі гаварыў — заікаўся, быў рэзкі ў стасунках і амаль цалкам бестактоўны. Тым не менш, шлюб з ім абяцаў велізарныя практычныя выгады. Харыс быў спадкаемцам вялікіх сямейных маёнткаў у родных для Осцін краях. Гэты саюз мог бы забяспечыць яе бацькам камфортную старасць, даць Касандры пастаянны дом і, магчыма, дапамагчы братам у іхняй кар’еры. Але ўжо на наступную раніцу Джэйн зразумела, што зрабіла памылку, і скасавала заручыны[143][109][144][145].
Яе сапраўдныя пачуцці на гэты конт назаўсёды застануцца таямніцай, але красамоўней за ўсё пра яе прынцыпы гаворыць ліст, напісаны шмат гадоў пазней (у 1814 годзе) пляменніцы Фані Найт. Даючы параду адносна сур’ёзных стасункаў, Джэйн пісала:
|
…напісаўшы так шмат пра адзін бок пытання, цяпер я звярнуся і малю цябе не звязваць сябе, і не думаць пра ягоную прапанову, калі ён табе па-сапраўднаму не падабаецца. Усё што заўгодна лепш і больш цярпіма, чым выходзіць замуж без Прыхільнасці. Арыгінальны тэкст (англ.)
…having written so much on one side of the question, I shall now turn around & entreat you not to commit yourself farther, & not to think of accepting him unless you really do like him. Anything is to be preferred or endured rather than marrying without Affection. ліст ад 18–20 лістапада 1814 г.[146]
|
Смерць бацькі і фінансавая нестабільнасць
[правіць | правіць зыходнік]
У 1804 годзе, жывучы ў Баце, Осцін пачала, але не завяршыла свой раман «Уотсаны». Ягоны сюжэт будуецца вакол хворага, збяднелага святара і ягоных чатырох незамужніх дачок. Сазерленд апісвае раман як «даследаванне суровых эканамічных рэалій жыцця залежных жанчын»[149]. Хонан мяркуе, і Томалін з гэтым згаджаецца, што Осцін вырашыла спыніць працу над кнігай пасля смерці ўласнага бацькі 21 студзеня 1805 года, калі яе жыццёвыя абставіны сталі занадта пакутліва нагадваць лёс яе гераінь[150][151][152].
Адносна раптоўная смерць бацькі пакінула Джэйн, Касандру і іхнюю маці ў вельмі ўразлівым фінансавым становішчы. Браты Эдвард, Джэймс, Генры і Фрэнсіс Осцін (вядомы як Фрэнк) абавязаліся рабіць штогадовыя ўзносы, каб падтрымліваць сваю маці і сясцёр[153]. На працягу наступных чатырох гадоў умовы жыцця сям’і адлюстроўвалі іхнюю фінансавую нестабільнасць. Частку часу яны правялі ў арэндаваным жыллі ў Баце, перш чым пакінуць горад у чэрвені 1805 года, каб наведаць сваякоў у Стывентане і Годмершэме. На восеньскія месяцы яны пераехалі на новы модны марскі курорт Уэртынг на ўзбярэжжы Сусекса, дзе пасяліліся ў катэджы Стэнфард. Лічыцца, што менавіта тут Осцін напісала чыставую копію «Лэдзі Сьюзан» і дадала да яе «Заключэнне». У 1806 годзе сям’я пераехала ў Саўтгемптан, дзе яны жылі ў адным доме з Фрэнкам Осцінам і ягонай новай жонкай. Значную частку гэтага часу яны правялі, наведваючы розных сваякоў[154].
Барацьба за рукапіс
[правіць | правіць зыходнік]5 красавіка 1809 года, незадоўга да пераезду ў Чотан, Осцін напісала гнеўны ліст выдаўцу Рычарду Кросбі, які яшчэ ў 1803 годзе купіў правы на яе раман «Сьюзан», але так і не апублікаваў яго. Яна патрабавала або неадкладна выдаць кнігу, або вярнуць рукапіс, каб яна магла знайсці іншага выдаўца. Кросбі адказаў, што ён не абавязваўся публікаваць раман у нейкія канкрэтныя тэрміны (або публікаваць увогуле) і што міс Осцін можа выкупіць свой рукапіс за тыя ж £10, якія ён ёй заплаціў. У той момант у яе не было такіх грошай[155], і выкупіць уласны твор яна змагла толькі ў 1816 годзе[128][129][130][156].
Чотан: здабыццё дома
[правіць | правіць зыходнік]
Прыкладна на пачатку 1809 года брат Джэйн, Эдвард, прапанаваў сваёй маці і сёстрам больш уладкаванае жыццё, даўшы ім у карыстанне вялікі катэдж у вёсцы Чотан[157]. Гэты катэдж быў часткай ягонага маёнтка, цэнтрам якога была сядзіба Чотан-хаўс[150][154][158][159]. Для жанчын, якія пасля смерці бацькі некалькі гадоў не мелі пастаяннага дома, гэта прапанова стала сапраўдным паратункам. Джэйн, Касандра і іхняя маці пераехалі ў катэдж у Чотане 7 ліпеня 1809 года. Жыццё тут было значна спакайнейшым, чым калі-небудзь з часоў пераезду сям’і ў Бат у 1800 годзе. Осціны практычна не мелі зносін з мясцовай шляхтай (джэнтры) і прымалі гасцей, толькі калі да іх прыязджалі сваякі.
Іхняя пляменніца Эн так апісвала побыт сям’і ў Чотане[160]:
| …[гэта было] вельмі ціхае жыццё, паводле нашых уяўленняў, але яны шмат чыталі, і, акрамя вядзення гаспадаркі, нашы цётухны займаліся дапамогай бедным і навучалі якога-небудзь хлопчыка ці дзяўчынку чытанню і пісьму. Арыгінальны тэкст (англ.)
…a very quiet life, according to our ideas, but they were great readers, and besides the housekeeping our aunts occupied themselves in working with the poor and in teaching some girl or boy to read or write. |
Публікуемы аўтар
[правіць | правіць зыходнік]Як і многія жанчыны-пісьменніцы таго часу, Джэйн Осцін публікавала свае кнігі ананімна[161]. У тую эпоху ідэальнымі ролямі для жанчыны лічыліся ролі жонкі і маці, а імкненне стаць прафесійнай пісьменніцай успрымалася як нешта, што прыніжае жаноцкасць. Ананімнасць дазваляла захаваць бачнасць таго, што пісьменніца займаецца гэтым толькі як захапленне, не імкнучыся стаць «літаратурнай ільвіцай», знакамітасцю[162]. Акрамя таго, сам жанр рамана тады лічыўся менш значным у параўнанні з паэзіяй, праз што многія аўтары, як мужчыны, так і жанчыны, аддавалі перавагу не ўказваць свайго імя, у той час як паэтычныя творы амаль заўсёды падпісваліся[163].
Жывучы ў Чотане, Осцін апублікавала чатыры раманы, якія былі ў цэлым добра прыняты. Праз свайго брата Генры выдавец Томас Эджэртан пагадзіўся апублікаваць «Розум і пачуцці». Як і ўсе раманы Осцін, за выключэннем «Пыхі і прадузятасці», ён быў выдадзены «на камісійных умовах», гэта значыць пад фінансавую рызыку аўтаркі. Паводле такой схемы выдавец пакрываў выдаткі на публікацыю, а пасля іхняй кампенсацыі з выручкі ад продажаў браў сабе камісію ў 10 %, аддаючы астатняе аўтарцы. Калі б кніга не акупілася, доўг давялося б пакрываць самой Осцін[164][165][166]. Абходным шляхам быў продаж аўтарскага права, калі пісьменнік атрымліваў аднаразовую выплату, як гэта здарылася з «Пыхай і прадузятасцю»[167]. Аднак праз свой няўдалы досвед з раманам «Сьюзан» (будучым «Нортэнгерскім абацтвам»), правы на які яна прадала за 10 фунтаў выдаўцу, які так і не выдаў твор, Осцін з недаверам ставілася да гэтага метаду[161]. Трэці варыянт, продаж па падпісцы, калі чытачы загадзя аплачваюць кнігу, быў для яе недаступны, бо патрабаваў вядомасці або ўплывовага заступніка[167]. У выніку «Розум і пачуцці» выйшаў у кастрычніку 1811 года з указаннем на тытульным аркушы: «Сачыненне адной лэдзі» (By a Lady)[161]. Паколькі Осцін сама несла ўсе рызыкі, Эджэртан выкарыстаў дарагую паперу, устанавіўшы высокі кошт у 15 шылінгаў (эквівалентна £69 у 2023 годзе)[161].

Водгукі былі прыхільнымі, і раман увайшоў у моду сярод маладых арыстакратаў, якія задавалі тон у грамадстве[168]; да сярэдзіны 1813 года ўвесь тыраж быў распрададзены. Раманы Осцін выдаваліся большымі тыражамі, чым было прынята ў той час. Праз нешматлікасць чытаючай публікі і высокіх выдаткаў на ручную вытворчасць (асабліва на паперу ручной работы) большасць раманаў выдаваліся тыражом у 500 экзэмпляраў ці менш, каб знізіць рызыкі для выдаўца і аўтара. Нават некаторыя з самых паспяховых кніг таго часу выходзілі тыражом не больш за 750—800 экзэмпляраў, а затым перавыдаваліся, калі попыт захоўваўся. Раманы ж Осцін друкаваліся буйнейшымі тыражамі — ад прыкладна 750 экзэмпляраў «Розуму і пачуццяў» да 2000 экзэмпляраў «Эмы». Незразумела, ці было гэта рашэнне выдаўцоў, ці самой пісьменніцы. Аднак, паколькі амаль усе яе кнігі былі выдадзены «на камісійных умовах», рызыкі, звязаныя з перавытворчасцю, клаліся ў асноўным на яе, і выдаўцы, магчыма, былі больш ахвотна гатовыя друкаваць вялікія тыражы, калі не рызыкавалі ўласнымі сродкамі[169][170].
Ад «Розуму і пачуццяў» Осцін атрымала 140 фунтаў[161], што забяспечыла ёй пэўную фінансавую і псіхалагічную незалежнасць[171][172]. Пасля гэтага поспеху ўсе яе наступныя кнігі выходзілі з указаннем «ад аўтаркі „Розуму і пачуццяў“»; імя Осцін пры яе жыцці так і не з’явілася на вокладках[161]. Затым, у студзені 1813 года, выдавец Эджэртан апублікаваў «Пыха і прадузятасць» — перапрацаваную версію «Першых уражанняў». Гэтым разам Осцін прадала яму аўтарскае права за 110 фунтаў. Каб максімізаваць прыбытак, Эджэртан выкарыстаў танную паперу і ўстанавіў высокі кошт у 18 шылінгаў[161]. Кніга шырока рэкламавалася і мела неадкладны поспех, атрымаўшы тры прыхільныя водгукі і добра прадаючыся. Калі б Осцін выдала «Пыху і прадузятасць» на камісійных умовах, яна б зарабіла 475 фунтаў — суму, якая ўдвая перавышала гадавы даход яе бацькі[161]. Ужо да кастрычніка 1813 года Эджэртан пачаў продаж другога выдання[173][174][175][176][177].
«Мэнсфілд-парк» быў апублікаваны Эджэртанам у траўні 1814 года. Хаця раман быў праігнараваны крытыкамі, ён аказаўся вельмі папулярным у чытачоў. Увесь тыраж быў распрададзены на працягу шасці месяцаў, і даход Осцін ад гэтага рамана аказаўся самым вялікім у параўнанні з іншымі яе творамі[178][179][180][181].
Без ведама і згоды Осцін яе раманы былі перакладзены на французскую мову і выдадзены ў Францыі ў выглядзе танных пірацкіх выданняў[182]. Літаратурны крытык Ноэль Кінг у 1953 годзе адзначаў, што, улічваючы тагачасную моду ў Францыі на пышныя рамантычныя фантазіі, было дзіўна, што яе раманы з іхнім акцэнтам на паўсядзённым англійскім жыцці наогул знайшлі свайго чытача ў гэтай краіне[182]. Кінг перасцерагаў, што галоўная перакладчыца Осцін у Францыі, мадам Ізабэль дэ Мантальё, валодала толькі самымі элементарнымі ведамі ў англійскай мове. Яе пераклады былі хутчэй «перайманнямі», чым уласна перакладамі, паколькі Мантальё спадзявалася на памочнікаў, якія давалі ёй кароткі змест сюжэту, а яна, у сваю чаргу, перакладала яго на вытанчаную французскую, часта радыкальна змяняючы сюжэты і характары персанажаў Осцін[182]. Па іроніі лёсу, першым раманам, на вокладцы якога Осцін была ўказана як аўтар, стаў французскі пераклад «Пераканання», які выйшаў у 1821 годзе пад назвай «Сям’я Эліят, або Даўняя схільнасць» (фр.: La Famille Elliot ou L'Ancienne Inclination)[182].
Осцін даведалася, што прынц-рэгент Георг IV захапляецца яе раманамі і трымае па камплекце яе кніг у кожнай са сваіх рэзідэнцый[заўв 6]. У лістападзе 1815 года бібліятэкар прынца-рэгента, Джэймс Стэн’ер Кларк, запрасіў Осцін наведаць лонданскую рэзідэнцыю прынца і намякнуў, што ёй варта прысвяціць свой будучы раман «Эма» Ягонай Высокасці. Хоць Осцін не ўхваляла прынца-рэгента, яна наўрад ці магла адхіліць такую просьбу[184]. Яна ставілася да яго з непрыязнасцю праз ягоную распусту, прыхільнасць да азартных гульняў і выпіўку, марнатраўства і ў цэлым сумніўную рэпутацыю[185]. Пазней яна напісала «План рамана, згодна з падказкамі з розных крыніц» (Plan of a Novel, According to Hints from Various Quarters) — сатырычны накід «ідэальнага рамана», заснаваны на шматлікіх прапановах бібліятэкара адносна яе будучых твораў[186][187]. Осцін была моцна раздражнёная пампезнымі літаратурнымі парадамі Кларка, і гэты парадыйны «План рамана» стаў яе помстай за ўсе непажаданыя лісты, якія яна атрымлівала ад каралеўскага бібліятэкара[185].
У сярэдзіне 1815 года Осцін змяніла выдаўца, перайшоўшы ад Эджэртана да Джона Мюрэя — больш вядомага лонданскага выдаўца[заўв 7], які апублікаваў «Эму» ў снежні 1815 года, а ў лютым 1816 года — другое выданне «Мэнсфілд-парка». «Эма» прадавалася добра, але новае выданне «Мэнсфілд-парка» аказалася правальным, і гэтая няўдача звяла на нішто большую частку даходу ад «Эмы». Гэтыя кнігі сталі апошнімі раманамі Осцін, апублікаванымі пры яе жыцці[190][191][192][193][194].
Пакуль Мюрэй рыхтаваў да выдання «Эму», Осцін пачала пісаць раман «Эліяты» (The Elliots), пазней апублікаваны пад назвай «Перакананне». Яна завяршыла першы чарнавік у ліпені 1816 года. Акрамя таго, неўзабаве пасля публікацыі «Эмы» яе брат Генры выкупіў у выдаўца Кросбі правы на раман «Сьюзан». Осцін была вымушана адкласці публікацыю абодвух гэтых гатовых раманаў праз фінансавыя праблемы ў сям’і. У сакавіку 1816 года банк Генры Осціна збанкрутаваў, што пазбавіла яго ўсіх актываў, пакінуўшы з велізарнымі даўгамі, а таксама каштавала вялікіх грошай ягоным братам — Эдварду, Джэймсу і Фрэнку. У выніку Генры і Фрэнк больш не маглі дазволіць сабе рабіць унёскі на ўтрыманне сваёй маці і сясцёр[195][196][197].
Хвароба і смерць
[правіць | правіць зыходнік]
На пачатак 1816 года Джэйн Осцін ужо адчувала сябе хворай, але спачатку нехтавала трывожныя прыкметы. Да сярэдзіны таго ж года пагаршэнне яе стану стала відавочным, і пачаўся павольны, але няўхільны заняпад сіл[198]. Большасць біёграфаў абапіраюцца на рэтраспектыўны дыягназ, пастаўлены ў 1964 годзе Закары Коўпам, і называюць прычынай яе смерці хваробу Адысана, хаця таксама выказваліся меркаванні пра лімфому Ходжкіна. Калі яе дзядзька памёр і пакінуў увесь свой стан жонцы, фактычна пазбавіўшы спадчыны астатніх сваякоў, у Джэйн здарыўся рэцыдыў. Яна пісала: «Сорамна прызнацца, але ўзрушэнне ад завяшчання дзядзькі выклікала ў мяне рэцыдыў… але слабае Цела павінна служыць апраўданнем для слабых Нерваў»[199].
Нягледзячы на хваробу, Осцін працягвала працаваць. Незадаволеная фіналам рамана «Эліяты», яна перапісала два апошнія раздзелы, скончыўшы іх 6 жніўня 1816 года[заўв 8]. У студзені 1817 года Осцін пачала працу над раманам «Браты» (The Brothers; апублікаваным у 1925 годзе пад назвай «Сэндытан») і паспела напісаць дванаццаць раздзелаў, перш чым спыніць працу ў сярэдзіне сакавіка 1817 года, імаверна, праз хваробу[201]. Біёграф Тод апісвае гераіню «Сэндытана», Дыяну Паркер, як «энергічную хворую». У гэтым рамане Осцін высмейвала іпахондрыкаў, і, хоць яна апісвае гераіню як такую, «якая пакутуе ад разліцця жоўці», сама Джэйн праз пяць дзён пасля таго, як адклала раман, напісала пра сябе, што «набывае разнастайныя нездаровыя адценні скуры» і «жыве ў асноўным на канапе»[199]. Яна адклала пяро 18 сакавіка 1817 года, зрабіўшы пра гэта пазнаку[199].
Осцін старалася не надаваць свайму стану вялікага значэння, называючы яго «праблемамі з жоўцю» і рэўматызмам. Па меры прагрэсавання хваробы ёй рабілася цяжка хадзіць, не хапала сіл; да сярэдзіны красавіка яна ўжо была прыкаваная да ложка. У траўні Касандра і Генры адвезлі яе на лячэнне ў Уінчэстэр. Да таго часу яна пакутавала ад пакутлівага болю і, па сведчаннях, ужо вітала смерць[199].
Джэйн Осцін памерла ў Уінчэстэры 18 ліпеня 1817 года ва ўзросце 41 года. Генры, выкарыстоўваючы свае сувязі ў духавенстве, дамовіўся пра пахаванне сястры ў паўночным праходзе цэнтральнага нефа Уінчэстэрскага сабора. У эпітафіі, складзенай яе братам Джэймсам, усхваляюцца асабістыя якасці Джэйн, выказваецца надзея на збавенне яе душы і згадваюцца «незвычайныя здольнасці яе розуму», але няма прамой згадкі пра яе дасягненні як пісьменніцы[190][202][203][204].
Пасмяротныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]На працягу некалькіх месяцаў пасля смерці Джэйн Осцін у ліпені 1817 года яе сястра Касандра, брат Генры і выдавец Мюрэй падрыхтавалі да выхаду раманы «Перакананне» і «Нартэнгерскае абацтва» ў выглядзе аднаго выдання[заўв 9]. Генры Осцін дапоўніў яго «Біяграфічнай нататкай» (снежань 1817), у якой упершыню назваў сваю сястру аўтаркай гэтых твораў. Біёграф Клэр Томалін апісвае нататку як «поўную любові і вытанчаную хвалебную прамову»[206]. Продажы на працягу года ішлі добра: да канца 1818 года непрададзеным застаўся толькі 321 экзэмпляр[207][208].
Хоць у 1820-я гады ўсе шэсць раманаў Осцін не перавыдаваліся ў Англіі, іх працягвалі чытаць: кнігі можна было знайсці ў прыватных і камерцыйных бібліятэках. У пісьменніцы рана з’явіліся прыхільнікі. У 1823 годзе ў часопісе «The Lady’s Magazine» выйшаў першы мастацкі твор, дзе Осцін была выведзена як персанаж (сёння гэты жанр назвалі б фанфік пра рэальных людзей, англ.: Real People Fiction)[209]. У гэтым тэксце, напісаным у форме ліста да рэдактара, гаварылася пра геніяльнасць Осцін і выказвалася меркаванне, што аўтары-пачаткоўцы зайздросцяць яе таленту[210].
У 1832 годзе выдавец Рычард Бэнтлі набыў астатнія аўтарскія правы на ўсе яе раманы і наступнай зімой выдаў пяць ілюстраваных тамоў у рамках сваёй серыі «Класічныя раманы» (Standard Novels). У кастрычніку 1833 года Бэнтлі выпусціў першы поўны збор твораў пісьменніцы. З таго часу раманы Джэйн Осцін пастаянна знаходзяцца ў друку[211][212][213].
Жанр і стыль
[правіць | правіць зыходнік]Творы Осцін утрымліваюць схаваную крытыку сентыментальных раманаў другой паловы XVIII стагоддзя і азначаюць пераход да літаратурнага рэалізму XIX стагоддзя[214][12][215][216][13]. На змену першым англійскім раманістам, такім як Сэмюэл Рычардсан, Генры Філдынг і Тобіяс Смолет, прыйшла школа сентыменталістаў і рамантыкаў (сярод іх Вальтэр Скот, Хорас Уолпал, Клара Рыў, Эн Рэдкліф і Олівер Голдсміт). Осцін адхіляла іхнія стыль і жанр, нібы па «тонкай нітцы» вяртаючы раман да традыцыі Рычардсана і Філдынга — да «рэалістычнага даследавання нораваў»[217]. У сярэдзіне XX стагоддзя літаратурныя крытыкі Ф. Р. Лівіс і Іэн Уат адносілі яе да традыцыі Рычардсана і Філдынга; абодва лічылі, што яна выкарыстоўвала традыцыі іроніі, рэалізму і сатыры згаданых раманістаў, каб стаць аўтаркай, якая пераўзышла іх абодвух[218].
Вальтэр Скот адзначаў «супраціў [Осцін] нізкапробнаму сенсацыяналізму, уласціваму большай часткі сучаснай ёй белетрыстыкі, — „мімалётным творам, якія задавальняюць пастаянны попыт на курортах і ў камерцыйных бібліятэках“»[219]. Тым не менш яе адносіны з гэтымі жанрамі былі складанымі, што відаць на прыкладзе раманаў «Нартэнгерскае абацтва» і «Эма»[219]. Падобна да Уільяма Уордсварта, які ў прадмове да «Лірычных балад» (1800) рэзка крытыкаваў сучасны яму «апантаны раман», Осцін дыстанцуецца ад эскапісцкай літаратуры. Прадэманстраваныя ёю дысцыпліна і наватарства падобныя да ягонага падыходу, і яна паказвае, што «ў рыторыцы „менш“ — значыць мастацка „больш“»[219].
Яна пазбягала папулярнай гатычнай літаратуры — гісторый жахаў, у якіх гераіня звычайна аказвалася ў пастцы ў аддаленым месцы, замку або абацтве (у назвах 32 раманаў, што выйшлі паміж 1784 і 1818 гадамі, ёсць слова «абацтва»). Пры гэтым у «Нартэнгерскім абацтве» яна абыгрывае гэты троп: яе гераіня, Кэтрын, чакае пераезду ў зацішны маёнтак. Замест поўнага адмаўлення або пародыі Осцін перайначвае жанр, супрацьпастаўляючы рэчаіснасць, з яе апісаннямі элегантных пакояў і сучасных выгод, жаданням гераіні, «падагрэтым раманамі»[220]. Пры гэтым яна не прыніжае гатычную літаратуру цалкам, а пераўтварае яе дэкарацыі і сітуацыі: гераіня ўсё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні, аднак яе турма — штодзённая і сапраўдная. Гэта прадпісаныя грамадствам манеры і строгія правілы бальнай залы[221]. У рамане «Розум і пачуцці» Осцін прадстаўляе персанажаў, якія, на думку крытыка Тома Кеймера, больш складаныя, чым у шаблоннай сентыментальнай літаратуры. Ён адзначае, што, хоць раман і з’яўляецца пародыяй на папулярную белетрыстыку, «Марыяна ў сваёй сентыментальнай тэатральнасці адказвае разважліваму свету <…> цалкам апраўданым крыкам жаночага адчаю»[222].
Прычоска была гатовая, пакаёўку адпусцілі, і Эма села — думаць і пакутаваць. Далібог, што за жахлівая гісторыя! Такое крушэнне ўсіх яе жаданняў! І ўсё абярнулася самым горшым чынам!
Арыгінальны тэкст (англ.)
The hair was curled, and the maid sent away, and Emma sat down to think and be miserable. It was a wretched business, indeed! Such an overthrow of everything she had been wishing for! Such a development of every thing most unwelcome! |
«Памела» Рычардсана, якая стала ўзорам сентыментальнага рамана, — гэта дыдактычная гісторыя кахання са шчаслівым канцом. Яна была напісана ў той час, калі жанчыны пачыналі атрымліваць права выбіраць мужоў, але ўсё яшчэ былі абмежаваныя грамадскімі ўмоўнасцямі[224]. Осцін спрабавала сябе ў эпісталярным стылі Рычардсана, але палічыла, што гібкасць апавядання больш спрыяе яе рэалізму — рэалізму, у якім кожная размова і жэст нясуць важкае значэнне. У сваім апавяданні яна выкарыстоўвае няўласна-простую мову — Осцін стала першай англійскай аўтаркай, якая пачала шырока яе прымяняць. Гэты прыём дазваляў ёй напрамую перадаваць чытачу думкі персанажа, але пры гэтым захоўваць апавядальны кантроль[225].
Па словах даследчыцы Мэры Ласелс, Осцін валодала прыроджаным пачуццём мовы і дыялогу: «Нешматлікія раманісты могуць быць больш скрупулёзнымі, чым Джэйн Осцін, у адносінах да фраз і думак сваіх персанажаў»[226]. Такія прыёмы, як урыўкавая гаворка, дазваляюць меркаваць пра рысы і тон персанажа; для абазначэння сацыяльных адрозненняў выкарыстоўваецца «сінтаксіс і фразеалогія, а не слоўнікавы запас»[227]. Дыялог раскрывае настрой персанажа — расчараванне, гнеў, шчасце, — прычым кожны з іх перадаецца па-рознаму, часта праз змену сінтаксічных канструкцый. Калі Элізабэт Бэнэт адхіляе прапанову містэра Дарсі, яе вычварная мова і заблытаная пабудова сказаў паказваюць, як моцна ён яе параніў[228]:
З самага пачатку, амаль з першага імгнення нашага знаёмства, Вашы манеры выклікалі ў мяне поўную ўпэўненасць у Вашай пыхлівасці, Вашай ганарыстасці і Вашай эгаістычнай пагардзе да пачуццяў іншых; яны былі такія, што заклалі падмурак для неўхвалення, на якім наступныя падзеі ўзвялі такую непахісную непрыязнасць. І не прайшло і месяца нашага знаёмства, як я адчула, што Вы — апошні мужчына на свеце, за якога мяне можна было б угаварыць выйсці замуж.
Арыгінальны тэкст (англ.)From the very beginning, from the first moment I may almost say, of my acquaintance with you, your manners impressing me with the fullest belief of your arrogance, your conceit, and your selfish disdain of the feelings of others, were such as to form that the groundwork of disapprobation, on which succeeding events have built so immovable a dislike. And I had not known you a month before I felt that you were the last man in the world whom I could ever be prevailed on to marry.
Сюжэты Осцін падкрэсліваюць традыцыйную залежнасць жанчын ад шлюбу дзеля забеспячэння становішча ў грамадстве і фінансавай бяспекі[229][230]. Як форма мастацтва, раман XVIII стагоддзя не меў той сур’ёзнасці, якую мелі ягоныя аналагі ў XIX стагоддзі, калі раманы пачалі разглядацца як «натуральная пляцоўка для абмеркавання і выказвання таго, што мела значэнне ў жыцці»[231]. Па словах крытыка Джона Бейлі, замест таго каб занадта глыбока пагружацца ў псіхалогію сваіх персанажаў, Осцін атрымлівае асалоду ад іх і надзяляе іх гумарам. Ён лічыць, што крыніца яе дасціпнасці і іроніі — яе ўласнае перакананне, што камедыя — гэта «выратавальная ласка жыцця»[232]. Часткова слава Осцін заснавана на яе гістарычным і літаратурным значэнні як першай жанчыны, якая пісала вялікія камічныя раманы. У яе творчасці заўважны ўплыў Сэмюэла Джонсана: яна прытрымліваецца ягонай парады ствараць «такі малюнак жыцця, які мог бы выклікаць весялосць»[233].
Яе гумар вынікае са сціпласці і адсутнасці пачуцця перавагі, што дазваляе яе самым удалым персанажам, такім як Элізабэт Бэнэт, уздымацца над жыццёвымі дробязямі, у якія празмерна пагружаныя больш дурныя героі[232]. Осцін выкарыстоўвала камедыю для даследавання індывідуалізму жаночага жыцця і адносін паміж поламі; відавочна, з яе дапамогай яна імкнулася знайсці ў жыцці дабро, часта сплаўляючы гумар з «этычнай чуллівасцю» і ствараючы мастацкае напружанне. Крытык Роберт Палемус піша: «Каб ацаніць драматызм і дасягненні Осцін, мы павінны ўсвядоміць, наколькі глыбокім быў яе запал адначасова да пашаны і да высмейвання… яе камічнае ўяўленне раскрывае як гармонію, так і паказальныя супярэчнасці яе розуму і бачання, у той час як яна спрабуе прымірыць сваю сатырычную схільнасць са сваім пачуццём дабра»[233].
Успрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Водгукі сучаснікаў
[правіць | правіць зыходнік]
Паколькі творы Осцін публікаваліся ананімна, яны не прынеслі ёй вялікай асабістай славы. Яе раманы былі папулярныя ў колах, якія складвалі грамадскую думку, аднак рэцэнзіі на іх з’яўляліся рэдка[168]. Большасць з іх былі кароткімі і ў цэлым прыхільнымі, хоць і даволі павярхоўнымі і асцярожнымі[234][235][236]. Як правіла, асноўная ўвага ў іх надавалася маральным урокам, якія можна было вынесці з раманаў[237].
Сэр Вальтэр Скот, вядучы раманіст таго часу, у 1815 годзе ананімна напісаў рэцэнзію на раман «Эма». У ёй ён выступіў у абарону рамана як жанру, які ў той час не меў высокай рэпутацыі, і высока ацаніў рэалізм Осцін — «мастацтва спісваць з натуры, якой яна ў рэчаіснасці паўстае ў штодзённым жыцці, і падаваць чытачу замест цудоўных сцэн з уяўнага свету дакладную і яркую выяву таго, што штодня адбываецца вакол яго»[238][239][240]. Другая важная ранняя рэцэнзія была апублікаваная ў 1821 годзе і прыпісвалася Рычарду Уотлі. Аднак сам Уотлі адмаўляў сваё аўтарства. У гэтай рэцэнзіі праводзіліся хвалебныя параўнанні паміж Осцін і такімі прызнанымі геніямі, як Гамер і Уільям Шэкспір, і высока ацэньваліся драматычныя якасці яе апавядання. Скот і Уотлі задалі тон практычна для ўсёй наступнай крытыкі творчасці Осцін у XIX стагоддзі[241][242][243].
19 стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]
Паколькі раманы Осцін не адпавядалі рамантычным і віктарыянскім чаканням, згодна з якімі «моцнае пачуццё павінна было знаходзіць пацвярджэнне ў абуральнай дэманстрацыі гуку і колеру ў тэксце»[244][245][246], некаторыя крытыкі XIX стагоддзя аддавалі перавагу творчасці Чарлза Дзікенса і Джордж Эліят[236][247]. Нягледзячы на станоўчы водгук Вальтэра Скота, творчасць Осцін не заваявала прызнання ў тых, хто аддаваў перавагу пануючым эстэтычным каштоўнасцям элітарнага рамантычнага духу часу[248]. З 1830-х гадоў яе раманы пачалі перавыдаваць у Брытаніі, і яны прадаваліся стабільна[249][212]. Усе шэсць кніг Осцін былі ўключаны ў кананічную серыю «Класічныя раманы» (Standard Novels) выдаўца Рычарда Бэнтлі, што павысіла іхні статус. У гэтай серыі яе называлі «заснавальніцай школы раманістаў» і геніем[250].
Першым французскім крытыкам, які звярнуў увагу на Осцін, быў Філарэт Шаль. У сваім эсэ 1842 года ён грэбліва адгукнуўся пра яе ў двух сказах як пра скучную пісьменніцу-пераймальніцу, пазбаўленую зместу[251]. У Францыі Осцін не атрымлівала шырокага прызнання да 1878 года[251], калі крытык Леон Бушэ апублікаваў эсэ «Класічны раман у Англіі» (фр.: Le Roman Classique en Angleterre), у якім назваў Осцін «геніем» — і стаў першым французскім аўтарам, які зрабіў гэта[252]. Першы дакладны пераклад Осцін на французскую мову з’явіўся ў 1899 годзе, калі Фелікс Фенеон пераклаў «Нартэнгерскае абацтва» пад назвай «Кэтрын Морланд» (Catherine Morland)[252].
У Брытаніі і Паўночнай Амерыцы аўтарытэт Осцін паступова рос як у вачах публікі, так і ў літаратурных колах. Па словах прафесара Дэвані Лузер, у Злучаных Штатах творы Осцін рэкамендавалі для школьнага чытання ўжо ў 1838 годзе[253]. Філосаф і літаратурны крытык Джордж Генры Льюіс апублікаваў серыю захопленых артыкулаў у 1840-х і 1850-х гадах[254][255]. Пазней у тым жа стагоддзі раманіст Генры Джэймс неаднаразова ўхвальна адгукаўся пра Осцін і аднойчы паставіў яе ў адзін шэраг з Шэкспірам, Мігелем дэ Сервантэсам і Генры Філдынгам, назваўшы іх «вялікімі жывапісцамі жыцця»[256].
Публікацыя «Успамінаў пра Джэйн Осцін» Джэймса Эдварда Осцін-Лі ў 1869 годзе прадставіла гісторыю жыцця пісьменніцы шырокай публіцы, стварыўшы вобраз «мілай цётачкі Джэйн» — дабрапрыстойнай старой дзевы. Публікацыя «Успамінаў» паслужыла штуршком да чарговага перавыдання раманаў Осцін. Новыя тыражы выйшлі ў 1883 годзе, а неўзабаве за імі з’явіліся раскошныя ілюстраваныя выданні і калекцыйныя зборы[257]. Пісьменнік і крытык Леслі Стывен назваў масавае захапленне, якое пачалося ў 1880-х гадах, «осцінаманіяй» (Austenolatry). На пачатку XX стагоддзя група інтэлектуалаў, вядомых як «джэйніты» (Janeites), выступіла супраць папулярызацыі Осцін, падкрэсліваючы, што іхняе глыбокае разуменне яе творчасці адрозніваецца ад простанароднага захаплення мас.
У адказ на гэта Генры Джэймс асуджаў «падманлівае, сляпое захапленне» Осцін — узрослую хвалю грамадскай цікавасці, якая, на ягоную думку, перавышала «сапраўдныя годнасці і значнасць» пісьменніцы[258][259]. Амерыканскі літаратурны крытык А. Уолтан Літц-малодшы адзначаў, што «анты-джэйніты» XIX і XX стагоддзяў складалі грозны літаратурны атрад, у які ўваходзілі Марк Твэн, Генры Джэймс, Шарлота Бронтэ, Д. Г. Лоўрэнс і Кінгслі Эміс, але «ў кожным выпадку негатыўнае меркаванне толькі раскрывае асаблівыя абмежаванні або дзівацтвы крытыка, практычна не закранаючы саму Джэйн Осцін»[260].
Сучасныя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]
Творчасць Осцін прыцягнула ўвагу мноства навукоўцаў. Першая дысертацыя, прысвечаная Осцін, была апублікаваная ў 1883 годзе Джорджам Пелью, студэнтам Гарвардскага ўніверсітэта[261]. Яшчэ адзін ранні акадэмічны аналіз з’явіўся ў 1911 годзе ў эсэ оксфардскага шэкспіразнаўца Э. С. Брэдлі[262], які падзяліў раманы Осцін на «раннія» і «познія» творы — размежаванне, якое выкарыстоўваецца даследчыкамі і сёння[263]. Першай акадэмічнай кнігай пра Осцін у Францыі стала праца Поля і Кейт Раг «Джэйн Осцін» (1914), у якой яны паставілі за мэту патлумачыць, чаму французскім крытыкам і чытачам варта ставіцца да Осцін сур’ёзна[252]. У тым жа годзе Леоні Вілар апублікавала кнігу «Джэйн Осцін: яе жыццё і творчасць» (фр.: Jane Austen, Sa Vie et Ses Oeuvres), якая першапачаткова была яе доктарскай дысертацыяй і стала першым сур’ёзным акадэмічным даследаваннем творчасці Осцін у Францыі[252]. У 1923 годзе Р. У. Чэпмен выпусціў першае навуковае выданне збору твораў Осцін, якое таксама стала першым навуковым выданнем твораў любога англійскага раманіста. Тэксты, падрыхтаваныя Чэпменам, застаюцца асновай для ўсіх наступных выданняў работ Осцін[264][265][266][267].
З выхадам у 1939 годзе кнігі Мэры Ласелс «Джэйн Осцін і яе мастацтва» (Jane Austen and Her Art) акадэмічнае вывучэнне творчасці Осцін канчаткова зацвердзілася[268]. Ласелс прааналізавала кнігі, якія чытала Осцін, і іхні ўплыў на яе працы, а таксама старанна даследавала стыль пісьменніцы і яе «мастацтва апавядання». Пачалі ўзнікаць засцярогі, што навукоўцы ўскладняюць простае чытацкае ўспрыманне Осцін, прапануючы ўсё больш эзатэрычныя тэорыі; гэтыя спрэчкі працягваюцца і па сёння[269][265][270][271].
Перыяд пасля Другой сусветнай вайны адзначыўся з’яўленнем разнастайных крытычных падыходаў да творчасці Осцін, уключаючы фемінісцкую і, магчыма, найбольш спрэчную — посткаланіяльную тэорыю[272]. Разрыў паміж масавым успрыманнем Осцін (асабліва сучаснымі «джэйнітамі») і акадэмічнымі ацэнкамі павялічыўся[273]. У 1994 годзе літаратурны крытык Гаральд Блум уключыў Осцін у лік найвялікшых заходніх пісьменнікаў усіх часоў[274].
У Кітайскай Народнай Рэспубліцы пасля 1949 года творы Осцін лічыліся занадта легкадумнымі[275], і падчас Культурнай рэвалюцыі 1966—1976 гадоў яна была забаронена як «брытанская буржуазная імперыялістка»[276]. У канцы 1970-х, калі працы Осцін былі перавыдадзены ў Кітаі, яе папулярнасць у чытачоў ставіла ў тупік улады, якім было цяжка зразумець, што людзі звычайна чытаюць кнігі для задавальнення, а не для палітычнай асветы[277].
Кансерватыўны амерыканскі прафесар Джын Копел сцвярджаў, што Осцін і яе сям’я былі «торы да мозгу касцей», то-бок кансерватарамі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да ліберальных вігаў. Хоць некаторыя аўтары-феміністкі, такія як Клодыя Джонсан і Молі Сэндак, залічвалі Осцін да сваіх прыхільніц, Копел, спасылаючыся на філосафа Ханса-Георга Гадамера, даказваў, што розныя людзі рэагуюць на літаратурны твор па-рознаму, суб’ектыўна. Такім чынам, канкуруючыя інтэрпрэтацыі творчасці Осцін могуць быць у роўнай ступені слушнымі, пры ўмове што яны заснаваныя на тэкставым і гістарычным аналізе: Осцін можна разглядаць і як феміністку, якая крытыкуе грамадства эпохі Рэгентцтва, і як кансерватара, які адстойвае ягоныя каштоўнасці[278].
Прызнанне і памяць
[правіць | правіць зыходнік]
У 2013 годзе ў азнаменаванне двухсотгоддзя публікацыі рамана «Пыха і прадузятасць» Каралеўская пошта Вялікабрытаніі выпусціла серыю паштовых марак з ілюстрацыямі да твораў Осцін[279].
Партрэт Осцін размешчаны на банкноце ў 10 фунтаў стэрлінгаў, выпушчанай Банкам Англіі. Яна была ўведзена ў абарачэнне ў 2017 годзе, замяніўшы купюру з выявай Чарлза Дарвіна[280][281].
У ліпені 2017 года, у 200-я ўгодкі смерці Осцін, у горадзе Бейзінгстоўк (графства Хэмпшыр) быў усталяваны помнік Осцін[282].
Спіс твораў
[правіць | правіць зыходнік]У парадку публікацыі:
- «Розум і пачуцці» (англ.: Sense and Sensibility; 1811)
- «Пыха і перадузятасць» (англ.: Pride and Prejudice; 1813)
- «Мэнсфілд-парк» (англ.: Mansfield Park; 1814)
- «Эма» (англ.: Emma; 1816)
- «Перакананне» (англ.: Persuasion; 1818, пасмяротна)
- «Нортэнгерскае абацтва» (англ.: Northanger Abbey; 1818, пасмяротна)
- «Лэдзі Сьюзан» (англ.: Lady Susan; 1871, пасмяротна)
- «Сэр Чарльз Грандысан, або Шчасліўчык, камедыя ў 6 дзеяннях» (англ.: Sir Charles Grandison or The happy Man, a Comedy in 6 acts), адаптаваная п’еса (1793, 1800)[97]
- «План рамана, згодна з падказкамі з розных крыніц» (англ.: Plan of a Novel, According to Hints from Various Quarters, 1815)
- Вершы (1796—1817)
- Малітвы (1796—1817)
- Лісты (1796—1817)
|
«Ювенілія». Том першы (1787—1793)[заўв 10]
|
«Ювенілія». Том другі (1787—1793)
«Ювенілія». Том трэці (1787—1793)
|
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Олівер Мак-Донах сцвярджае, што раман «Розум і пачуцці» «можна з поўным правам назваць першым англійскім рэалістычным раманам» дзякуючы дэталёваму і дакладнаму адлюстраванню таго, што ён называе «заробкамі і выдаткамі» (getting and spending), у жыцці англійскай сям’і джэнтры[13].
- ↑ Ірэн Колінз падлічыла, што калі Джордж Осцін заняў пасаду рэктара ў 1764 годзе, у Стывентане было не больш за трыццаць сем’яў[22].
- ↑ Практыка перадачы немаўлят карміцелькам была шырока распаўсюджана сярод шляхты і духавенства ў XVIII стагоддзі. Гэта не лічылася праявай бацькоўскай знявагі, а было, хутчэй, сацыяльнай нормай, якая дазваляла маці хутчэй аднавіцца і займацца кіраваннем гаспадаркай.
- ↑ Драматургі эпохі Рэстаўрацыі Сцюартаў (канец XVII стагоддзя ў Англіі) славіліся сваімі дасціпнымі, але цынічнымі камедыямі нораваў, поўнымі сэксуальных інтрыг і сатыры на вышэйшае грамадства.
- ↑ Дудзі згодна з Томалін; гл. Doody, «Jane Austen, that disconcerting child», у Alexander and McMaster 2005, p. 105.
- ↑ Захапленне прынца-рэгента зусім не было ўзаемным. У лісце ад 16 лютага 1813 года да сваёй сяброўкі Марты Лойд Осцін кажа (маючы на ўвазе жонку прынца, з якой ён, як вядома, абыходзіўся вельмі дрэнна): «Я ненавіджу яе Мужа»[183].
- ↑ Джон Мюрэй таксама выдаваў творы Вальтэра Скота і лорда Байрана. У лісце да Касандры ад 17/18 кастрычніка 1816 года Осцін адзначае: «Ліст ад містара Мюрэя прыйшоў; ён, вядома, шэльма, але ветлівая»[188][189].
- ↑ Рукапіс перапрацаваных апошніх раздзелаў рамана «Пераканання» — гэта адзіны захаваны рукапіс любога з яе апублікаваных раманаў, напісаны яе ўласнай рукой[200]. Канчатковыя назвы выбралі Касандра і Генры Осцін, а тытульны ліст датуецца 1818 годам.
- ↑ Хонан звяртае ўвагу на «той дзіўны факт, што большасць рэцэнзентаў [Осцін] па сваім тоне нагадваюць містара Колінза» як на доказ таго, што тагачасныя крытыкі лічылі, што творы, арыентаваныя на інтарэсы і праблемы жанчын, па сваёй сутнасці менш важныя і менш вартыя ўвагі крытыкаў, чым творы (пераважна публіцыстычныя), арыентаваныя на мужчын[205].
- ↑ Спіс юнацкіх твораў падаецца паводле выдання: Chapman, R.W.; Southam, B.C., рэд-ры (1969) [1954]. The Works of Jane Austen. Vol. VI. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0192547064., з дапаўненнямі паводле дадатковых даследаванняў, адлюстраваных у кнізе: Doody, Margaret Anne; Murray, Douglas, рэд-ры (1993). Catharine and Other Writings. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-282823-1.
Зноскі
- ↑ Бельский А. А. Остин // Jane Austen — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 28 лістапада 2020.
- ↑ а б Аустен, Джен // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 471.
- ↑ а б Остин Джейн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Бельский А. А. Остин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Jane Austen: A great English novelist - Winchester Cathedral
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Why did Jane Austen go to school in Reading? — Reading Museum. Праверана 21 студзеня 2019.
- ↑ а б Камароўская 2000, p. 456.
- ↑ а б Grundy 2014, p. 195–197.
- ↑ а б MacDonagh 1991, p. 65, 136–137.
- ↑ а б в г Fergus 2005, p. 3–4.
- ↑ Le Faye 2005, p. 33. sfn error: шмат якараў (2×): CITEREFLe_Faye2005 (даведка)
- ↑ Nokes 1998, p. 1.
- ↑ Nokes 1998, p. 1–2.
- ↑ Nokes 1998, p. 2–4.
- ↑ Le Faye 2004, p. 279.
- ↑ а б Le Faye 2004, p. 27.
- ↑ а б Le Faye 2004, p. 20.
- ↑ Collins 1994, p. 86.
- ↑ Todd 2015, p. 2.
- ↑ Philadelphia Austen Hancock: Eliza de Feuillide's Mother (англ.). Geri Walton (21 кастрычніка 2019). Праверана 22 мая 2022.
- ↑ Foster, Joseph (1888–1891). Alumni Oxonienses: the Members of the University of Oxford, 1715–1886. Oxford: James Parker – via Вікікрыніцы.
- ↑ Le Faye 2004, p. 3–5, 11.
- ↑ Le Faye 2004, p. 8.
- ↑ Nokes 1998, p. 51.
- ↑ а б Le Faye 2004, p. 11.
- ↑ Le Faye 2004, p. 6.
- ↑ Nokes 1998, p. 24, 26.
- ↑ Le Faye 2004, p. 12.
- ↑ Nokes 1998, p. 24.
- ↑ Austen-Leigh, James Edward (1871). Memoir of Jane Austen (Second ed.). London: Richard Bentley and Son. Archived from the original on 19 December 2019. Retrieved 20 December 2019.
- ↑ Le Faye 2004, p. 11, 18, 19.
- ↑ Nokes 1998, p. 36.
- ↑ Le Faye 2004, p. 19.
- ↑ а б Nokes 1998, p. 37.
- ↑ Le Faye 2004, p. 25.
- ↑ Le Faye 2004, p. 22.
- ↑ Le Faye 2004, p. 24–27.
- ↑ Honan, 1987 & 211–212. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFHonan1987211–212 (даведка)
- ↑ а б в Todd 2015, p. 4.
- ↑ Nokes 1998, p. 39.
- ↑ Le Faye 2004, p. 22–23.
- ↑ Le Faye 2004, p. 29.
- ↑ Le Faye 2004, p. 46.
- ↑ Le Faye 2004, p. 26.
- ↑ Honan 1987, p. 14, 17–18.
- ↑ Collins 1994, p. 54.
- ↑ а б Irvine 2005, p. 2.
- ↑ Lane 1995, p. 1.
- ↑ Tomalin 1997, p. 101–103, 120–123, 144.
- ↑ Honan 1987, p. 119.
- ↑ Tomalin 1997, p. 102.
- ↑ Honan 1987, p. 84.
- ↑ Le Faye 2004, p. 47–49.
- ↑ Collins 1994, p. 35, 133.
- ↑ Todd 2015, p. 3.
- ↑ Tomalin 1997, p. 9–10, 26, 33–38, 42–43.
- ↑ а б Le Faye 2004, p. 52.
- ↑ Collins 1994, p. 133–134.
- ↑ Grundy 2014, p. 192–193.
- ↑ Tomalin 1997, p. 28–29, 33–43, 66–67.
- ↑ Honan 1987, p. 31–34.
- ↑ Lascelles 1966, p. 7–8.
- ↑ Collins 1994, p. 42.
- ↑ Honan 1987, p. 66–68.
- ↑ Collins 1994, p. 43.
- ↑ Le Faye 2014, p. xvi–xvii.
- ↑ Tucker 1986, p. 1–2. sfn error: шмат якараў (2×): CITEREFTucker1986 (даведка)
- ↑ Byrne 2002, p. 1–39.
- ↑ Gay, 2002 & ix, 1. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFGay2002ix,_1 (даведка)
- ↑ Tomalin 1997, p. 31–32, 40–42, 55–57, 62–63.
- ↑ Honan 1987, p. 35, 47–52, 423–424, n. 20..
- ↑ Honan 1987, p. 53–54.
- ↑ Lascelles 1966, p. 106–107.
- ↑ Litz 1965, p. 14–17.
- ↑ Tucker 1986, p. 2. sfn error: шмат якараў (2×): CITEREFTucker1986 (даведка)
- ↑ Le Faye 2004, p. 66.
- ↑ Litz 1986, p. 48.
- ↑ Honan 1987, p. 61–62, 70.
- ↑ Lascelles 1966, p. 4.
- ↑ Todd 2015, p. 4–5.
- ↑ Southam 1986, p. 244. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFSoutham1986 (даведка)
- ↑ Sutherland, Kathryn (15 May 2014). Jane Austen's juvenilia. British Library. Архівавана з арыгінала 27 November 2022. Праверана 26 August 2020.
- ↑ Jenkyns 2004, p. 31.
- ↑ а б Todd 2015, p. 5.
- ↑ Southam 1986, p. 252. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFSoutham1986 (даведка)
- ↑ Litz 1965, p. 21.
- ↑ Tomalin 1997, p. 47.
- ↑ Honan 1987, p. 73–74.
- ↑ Southam 1986, p. 248–249. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFSoutham1986 (даведка)
- ↑ Honan 1987, p. 75.
- ↑ Honan 1987, p. 93.
- ↑ Southam 1986, p. 245, 253. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFSoutham1986 (даведка)
- ↑ а б Southam 1986, p. 187–189. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFSoutham1986 (даведка)
- ↑ Austen-Leigh, William; Austen-Leigh, Richard Arthur; Le Faye, Dierdre (1993). Jane Austen: A Family History. London: The British Library. pp. 76–77. ISBN 978-0-7123-0312-5.
- ↑ Sutherland 2005, p. 14.
- ↑ Doody 2014, p. 87–89.
- ↑ Honan 1987, p. 101–102.
- ↑ Tomalin 1997, p. 82–83.
- ↑ Tomalin 1997, p. 83–84.
- ↑ Sutherland 2005, p. 15.
- ↑ Tomalin 1997, p. 118.
- ↑ Le Faye 2004, p. 92.
- ↑ а б в г Halperin 1985, p. 721.
- ↑ Le Faye 2014, p. xviii.
- ↑ а б Fergus 2005, p. 7–8.
- ↑ Tomalin 1997, p. 112–120, 159.
- ↑ Honan 1987, p. 105–111.
- ↑ Halperin 1985, p. 722.
- ↑ Sutherland 2005, p. 16–18.
- ↑ LeFaye 2014, p. xviii. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFLeFaye2014 (даведка)
- ↑ Tomalin 1997, p. 107, 120, 154, 208.
- ↑ Le Faye 2004, p. 100, 114.
- ↑ Le Faye 2004, p. 104.
- ↑ Sutherland 2005, p. 17, 21.
- ↑ Tomalin 1997, p. 120–122.
- ↑ Le Faye 2014, p. xviii–xiv.
- ↑ Fergus 2005, p. 7.
- ↑ Sutherland 2005, p. 16–18, 21.
- ↑ Tomalin 1997, p. 120–121.
- ↑ Honan 1987, p. 122–124.
- ↑ а б King 1953, p. 2.
- ↑ Litz 1965, p. 59–60.
- ↑ Tomalin 1997, p. 182.
- ↑ а б Le Faye 2014, p. xx–xxi, xxvi.
- ↑ а б Fergus 2005, p. 8–9.
- ↑ а б Sutherland 2005, p. 16, 18–19, 20–22.
- ↑ Tomalin 1997, p. 199, 254.
- ↑ hubbard, susan. Bath(недаступная спасылка). seekingjaneausten.com. Архівавана з першакрыніцы 16 June 2019. Праверана 27 May 2017.
- ↑ Collins 1994, p. 8–9.
- ↑ Sutherland 2005, p. 21.
- ↑ Le Faye 2014, p. xx–xxii.
- ↑ Fergus 2005, p. 8.
- ↑ Sutherland 2005, p. 5, 20–22.
- ↑ Tomalin 1997, p. 168–175.
- ↑ Honan 1987, p. 215.
- ↑ а б Irvine 2005, p. 4.
- ↑ Godmersham, Jane Austen's second home. Press Reader. Праверана 31 August 2020.
- ↑ Halperin 1985, p. 729.
- ↑ Le Faye 2014, p. xxi.
- ↑ Tomalin 1997, p. 178–181.
- ↑ Honan 1987, p. 189–198.
- ↑ Le Faye 1995, p. 278–282.
- ↑ Kirkham 2005, p. 68-72.
- ↑ Auerbach 2004, p. 19.
- ↑ Sutherland 2005, p. 15, 21.
- ↑ а б Le Faye 2014, p. xxii.
- ↑ Tomalin 1997, p. 182–184.
- ↑ Honan 1987, p. 203–205.
- ↑ Honan 1987, p. 213–214.
- ↑ а б Tomalin 1997, p. 194–206.
- ↑ Tomalin 1997, p. 207.
- ↑ Tomalin 1997, p. 182, 199, 254.
- ↑ Collins 1994, p. 89.
- ↑ Honan 1987, p. 237–245.
- ↑ MacDonagh 1991, p. 49.
- ↑ Grey, J. David; Litz, A. Waton; Southam, B. C.; Bok, H.Abigail (1986). The Jane Austen companion. Macmillan. p. 38. ISBN 9780025455405.
- ↑ а б в г д е ё ж Irvine 2005, p. 15.
- ↑ Irvine 2005, p. 10–15.
- ↑ R. Feldman, Paula (2002). Women Poets and Anonymity in the Romantic Era. New Literary History. 33 (2). The Johns Hopkins University Press: 282–283. doi:10.1353/nlh.2002.0014. JSTOR 20057724.
- ↑ Fergus 2014, p. 6.
- ↑ Raven 2005, p. 198.
- ↑ Honan 1987, p. 285–286.
- ↑ а б Irvine 2005, p. 13.
- ↑ а б Honan 1987, p. 289–290.
- ↑ Fergus 2014, p. 6–7.
- ↑ Raven 2005, p. 196–203.
- ↑ Honan 1987, p. 290.
- ↑ Tomalin 1997, p. 218.
- ↑ Sutherland 2005, p. 16–17, 21.
- ↑ Le Faye 2014, p. xxii–xxiii.
- ↑ Fergus 2014, p. 10–11.
- ↑ Tomalin 1997, p. 210–212, 216–220.
- ↑ Honan 1987, p. 287.
- ↑ Le Faye 2014, p. xxiii.
- ↑ Fergus 1997, p. 22–24. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFFergus1997 (даведка)
- ↑ Sutherland 2005, p. 18–19.
- ↑ Tomalin 1997, p. 236, 240–241, 315, n. 5.
- ↑ а б в г King 1953, p. 1–26.
- ↑ Le Faye 1995, p. 207–208.
- ↑ Ліст Осцін Джэймсу Стэнніеру Кларку ад 15 лістапада 1815 г.; ліст Кларка Осцін ад 16 лістапада 1815 г.; ліст Осцін Джону Мюрэю ад 23 лістапада 1815 г., у Le Faye (1995), p. 296—298.
- ↑ а б Halperin 1985, p. 734.
- ↑ Litz 1965, p. 164–165.
- ↑ Honan 1987, p. 367–369.
- ↑ Honan 1987, p. 364–365.
- ↑ Le Faye 1995, p. 291.
- ↑ а б Le Faye 2014, p. xxv–xxvi.
- ↑ Sutherland 2005, p. 16–21.
- ↑ Fergus 2014, p. 12–13, 16–17, n. 29, 31, n. 33.
- ↑ Fergus 2005, p. 10.
- ↑ Tomalin 1997, p. 256.
- ↑ Le Faye 2014, p. xx, xxvi.
- ↑ Fergus 2014, p. 15.
- ↑ Tomalin 1997, p. 252–254.
- ↑ Honan 1987, p. 378–379, 385–395.
- ↑ а б в г Todd 2015, p. 13.
- ↑ Tomalin 1997, p. 255.
- ↑ Tomalin 1997, p. 261.
- ↑ Fergus 1997, p. 26–27. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFFergus1997 (даведка)
- ↑ Tomalin 1997, p. 254–271.
- ↑ Honan 1987, p. 385–405.
- ↑ Honan 1987, p. 317.
- ↑ Tomalin 1997, p. 272.
- ↑ Tomalin 1997, p. 321, n. 1, n. 3.
- ↑ Gilson 1986, p. 136–137.
- ↑ Looser, Devoney (13 December 2019). Fan fiction or fan fact? An unknown pen portrait of Jane Austen. TLS: 14–15. Архівавана з арыгінала 10 ліпеня 2022.
- ↑ Looser, Devoney (13 December 2019). Genius expressed in the nose - The earliest known piece of Jane Austen-inspired fan fiction. TLS. Архівавана з арыгінала 2 красавіка 2022.
- ↑ Gilson 1986, p. 137.
- ↑ а б в Gilson 2005, p. 127.
- ↑ Southam 1986, p. 102. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFSoutham1986 (даведка)
- ↑ Litz 1965, p. 3–14.
- ↑ Waldron 2005, p. 83, 89–90.
- ↑ Duffy 1986, p. 93–94.
- ↑ Grundy 2014, p. 196.
- ↑ Todd 2015, p. 21.
- ↑ а б в Keymer 2014, p. 21.
- ↑ Keymer 2014, p. 24–25.
- ↑ Keymer 2014, p. 29.
- ↑ Keymer 2014, p. 32.
- ↑ qtd. in Lodge (1986), 175
- ↑ Lodge 1986, p. 165.
- ↑ Lodge 1986, p. 171–175.
- ↑ Lascelles 1966, p. 101.
- ↑ Lascelles 1966, p. 96, 101.
- ↑ Baker 2014, p. 177.
- ↑ MacDonagh 1991, p. 66–75.
- ↑ Collins 1994, p. 160–161.
- ↑ Bayley 1986, p. 24.
- ↑ а б Bayley 1986, p. 25–26.
- ↑ а б Polhemus 1986, p. 60.
- ↑ Fergus 2014, p. 10.
- ↑ Honan 1987, p. 287–289, 316–317, 372–373.
- ↑ а б Southam 1968, p. 1.
- ↑ Waldron 2005, p. 83–91.
- ↑ Scott 1968, p. 58.
- ↑ Waldron 2005, p. 86.
- ↑ Duffy 1986, p. 94–96.
- ↑ Waldron 2005, p. 89–90.
- ↑ Duffy 1986, p. 97.
- ↑ Watt 1963, p. 4–5.
- ↑ Duffy 1986, p. 98–99.
- ↑ MacDonagh 1991, p. 146.
- ↑ Watt 1963, p. 3–4.
- ↑ Southam 1987, p. 2.
- ↑ Litz, A. Walton «Recollecting Jane Austen» pp. 669—682 from Critical Inquiry, Vol. 1, No. 3, March 1975 p. 672.
- ↑ Johnson 2014, p. 232.
- ↑ Austen, Jane (1833). Sense and Sensibility: A Novel. London: Richard Bentley. p. xv.
- ↑ а б King, Noel «Jane Austen in France» from Nineteenth-Century Fiction pp. 1-28, Vol. 8, No. 1, June 1953 p. 23.
- ↑ а б в г King, Noel «Jane Austen in France» from Nineteenth-Century Fiction pp. 1-28, Vol. 8, No. 1, June 1953 p. 24.
- ↑ Looser 2017, p. 181.
- ↑ Southam 1968, p. 152.
- ↑ Southam 1987, p. 20–21.
- ↑ Southam 1987, p. 70.
- ↑ Southam 1987, p. 58–62.
- ↑ Southam 1987, p. 46–47, 230 (што да цытаты Г. Джэймса).
- ↑ Johnson 2014, p. 234.
- ↑ Litz, A. Walton «Recollecting Jane Austen» pp. 669—682 from Critical Inquiry, Vol. 1, No. 3, March 1975 p. 670.
- ↑ Devoney Looser, The Making of Jane Austen (Baltimore, MD: Johns Hopkins University Press, 2017), 185—196.
- ↑ Trott 2005, p. 92.
- ↑ Southam 1987, p. 79.
- ↑ Southam 1987, p. 99–100.
- ↑ а б Watt 1963, p. 10–11.
- ↑ Gilson 2005, p. 149–50.
- ↑ Johnson 2014, p. 239.
- ↑ Southam 1987, p. 107–109, 124.
- ↑ Southam 1986, p. 108. sfn error: шмат якараў (3×): CITEREFSoutham1986 (даведка)
- ↑ Stovel 2014, p. 248.
- ↑ Southam 1987, p. 127.
- ↑ Said, Edward W. (1994). Culture and imperialism (1st Vintage books ed.). New York: Vintage Books. ISBN 0-679-75054-1. OCLC 29600508.
- ↑ Rajan 2005, p. 101–110.
- ↑ Bloom, Harold (1994). The Western Canon: The Books and School of the Ages. New York: Harcourt Brace. p. 2. ISBN 0-15-195747-9.
- ↑ Zhu Hong «Nineteenth-Century British Fiction in New China: A Brief Report» pp. 207—213 from Nineteenth-Century Fiction, Volume 37, No. 2. September 1982 p. 210.
- ↑ Zhu Hong «Nineteenth-Century British Fiction in New China: A Brief Report» pp. 207—213 from Nineteenth-Century Fiction, Volume 37, No. 2. September 1982 p. 212.
- ↑ Zhu Hong «Nineteenth-Century British Fiction in New China: A Brief Report» pp. 207—213 from Nineteenth-Century Fiction, Volume 37, No. 2. September 1982 p. 213.
- ↑ Koppel, Gene. Pride and Prejudice: Conservative or Liberal Novel—Or Both? (A Gadamerian Approach) (2 лістапада 1989). Праверана 25 October 2016.
- ↑ Press Association. Jane Austen stamps go on sale. The Guardian (21 лютага 2013). Праверана 18 верасня 2022.
- ↑ Jane Austen is now on Britain's 10 pound note. ABC News [аўстралійская англійская]. 14 September 2017. Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Morris, Steven (18 July 2017). Jane Austen banknote unveiled – with strange choice of quotation. The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Zamira Rahim.«World first' statue of Jane Austen unveiled». CNN. 18 July 2017.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Камароўская, Т. Я. (2000). Осцін. In Пашкоў, Г. П. (рэд.). Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Vol. 11. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. ISBN 9789851101883.
- Alexander, Christine; McMaster, Juliet, рэд-ры (2005). The Child Writer from Austen to Woolf. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-81293-3.
- Auerbach, Emily (2004). Searching for Jane Austen. Madison: University of Wisconsin Press. ISBN 0-299-20184-8.
- Austen, Jane (1993). Doody, Margaret Anne; Murray, Douglas (рэд-ры). Catharine and Other Writings. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-282823-1.
- Austen, Jane (2006). Starkey, David (рэд.). The History of England. Icon Books, HarperCollins Publishers. ISBN 0-06-135195-4.
- Austen, Henry Thomas (1817). Biographical Notice of the Author. Northanger Abbey and Persuasion. London: John Murray.
- Austen-Leigh, James Edward (1967). Chapman, R.W. (рэд.). A Memoir of Jane Austen. Oxford: Oxford University Press.
- Austen-Leigh, William; Austen-Leigh, Richard Arthur (1913). Jane Austen: Her Life and Letters, A Family Record. London: Smith, Elder & Co.
- Bayley, John (1986). Characterization in Jane Austen. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan Publishing Company. pp. 24–34. ISBN 0-02-545540-0.
- Baker, Amy (2014). Caught in the Act of Greatness: Jane Austen's Characterization Of Elizabeth And Darcy By Sentence Structure In Pride and Prejudice. Explicator. 72 (3): 169–178.
- Brownstein, Rachel M. (2001). Out of the Drawing Room, Onto the Lawn. In Troost, Linda; Greenfield, Sayre (рэд-ры). Jane Austen in Hollywood. Lexington: University Press of Kentucky. pp. 13–21. ISBN 0-8131-9006-1.
- Butler, Marilyn (1986). History, Politics and Religion. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan Publishing Company. pp. 190—208. ISBN 0-02-545540-0.
- Byrne, Paula (2002). Jane Austen and the Theatre. London and New York: Continuum. ISBN 978-1-84725-047-6.
- Cartmell, Deborah; Whelehan, Imelda, рэд-ры (2007). The Cambridge Companion to Literature on Screen. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-84962-3.
- Collins, Irene (1994). Jane Austen and the Clergy. London: The Hambledon Press. ISBN 1-85285-114-7..
- Copeland, Edward; McMaster, Juliet, рэд-ры (2014). The Cambridge Companion to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-74650-2.
- Doody, Margaret Anne (2014). The Early Short Fiction. In Copeland, Edward; McMaster, Juliet (рэд-ры). The Cambridge Companion to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 72–86. ISBN 978-0-521-74650-2.
- Duffy, Joseph (1986). Criticism, 1814–1870. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan Publishing Company. pp. 93–101. ISBN 0-02-545540-0.
- Fergus, Jan (2005). Biography. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 3–11. ISBN 0-521-82644-6.
- Fergus, Jan (2014). The Professional Woman Writer. In Copeland, Edward; McMaster, Juliet (рэд-ры). The Cambridge Companion to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 1–20. ISBN 978-0-521-74650-2.
- Gay, Penny (2002). Jane Austen and the Theatre. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-65213-8.
- Gilson, David (2005). Letter publishing history. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 121–159. ISBN 0-521-82644-6.
- Gilson, David (1986). Editions and Publishing History. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan Publishing Company. pp. 135–139. ISBN 0-02-545540-0.
- Grey, J. David (1986). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan Publishing Company. ISBN 0-02-545540-0.
- Grundy, Isobel (2014). Jane Austen and literary traditions. In Copeland, Edward; McMaster, Juliet (рэд-ры). The Cambridge Companion to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 192–214. ISBN 978-0-521-74650-2.
- Halperin, John (1985). Jane Austen's Lovers. SEL: Studies in English Literature 1500–1900. 25 (4, Autumn): 719–720.
- Harding, D.W. (1963). Regulated Hatred: An Aspect of the Work of Jane Austen. In Watt, Ian (рэд.). Jane Austen: A Collection of Critical Essays. Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall.
- Honan, Park (1987). Jane Austen: A Life. New York: St. Martin's Press. ISBN 0-312-01451-1.
- Irvine, Robert (2005). Jane Austen. London: Routledge. ISBN 0-415-31435-6.
- Jenkyns, Richard (2004). A Fine Brush on Ivory: An Appreciation of Jane Austen. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-927661-7.
- Johnson, Claudia (2014). Austen cults and cultures. In Copeland, Edward; McMaster, Juliet (рэд-ры). The Cambridge Companion to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 232–247. ISBN 978-0-521-74650-2.
- Kelly, Gary (2005). Education and accomplishments. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 252–259. ISBN 0-521-82644-6.
- Keymer, Thomas (2014). Northanger Abbey and Sense and Sensibility. In Copeland, Edward; McMaster, Juliet (рэд-ры). The Cambridge Companion to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 21–38. ISBN 978-0-521-74650-2.
- King, Noel J. (1953). Jane Austen in France. Nineteenth-Century Fiction. 8 (1): 1–26. doi:10.2307/3044273. JSTOR 3044273.
- Kirkham, Margaret (2005). Portraits. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 68–82. ISBN 0-521-82644-6.
- Lascelles, Mary (1966) [1939]. Jane Austen and Her Art. Oxford: Oxford University Press.
- Lane, Maggie (1995). Jane Austen and Food. London: The Hambledon Press.
- Leavis, F.R. (1960). The Great Tradition: George Eliot, Henry James, Joseph Conrad. London: Chatto & Windus.
- Le Faye, Deirdre, рэд. (1995). Jane Austen's Letters. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-283297-2.
- Le Faye, Deirdre (2014). Chronology of Jane Austen's Life. In Copeland, Edward; McMaster, Juliet (рэд-ры). The Cambridge Companion to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. pp. xv–xxvi. ISBN 978-0-521-74650-2.
- Le Faye, Deirdre (2002). Jane Austen: The World of Her Novels. New York: Harry N. Abrams. ISBN 0-8109-3285-7.
- Le Faye, Deirdre (2004). Jane Austen: A Family Record. Second Edition. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-53417-8.
- Le Faye, Deirdre (2005). Letters. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 33–40. ISBN 0-521-82644-6.
- Le Faye, Deirdre (2005). Memoirs and Biographies. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 51–58. ISBN 0-521-82644-6.
- Litz, A. Walton (1965). Jane Austen: A Study of Her Development. New York: Oxford University Press.
- Litz, A. Walton (1986). Chronology of Composition. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan. pp. 47–62. ISBN 0-02-545540-0.
- Lodge, David (1986). Jane Austen's Novels: Form and Structure. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan. pp. 165–179. ISBN 0-02-545540-0.
- Looser, Devoney (2017). The Making of Jane Austen. Baltimore, MD: Johns Hopkins University Press. ISBN 1-4214-2282-4.
- Lynch, Deirdre Shauna (2005). Sequels. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 160–169. ISBN 0-521-82644-6.
- MacDonagh, Oliver (1991). Jane Austen: Real and Imagined Worlds. New Haven: Yale University Press. ISBN 0-300-05084-4..
- McMaster, Juliet (1986). Education. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan Publishing Company. pp. 140–142. ISBN 0-02-545540-0.
- Miller, D.A. (2003). Jane Austen, or The Secret of Style. Princeton: Princeton University Press. ISBN 0-691-12387-X..
- Nokes, David (1998). Jane Austen: A Life. Berkeley: University of California Press. ISBN 0-520-21606-7.
- Page, Norman (1972). The Language of Jane Austen. Oxford: Blackwell. ISBN 0-631-08280-8..
- Polhemus, Robert M. (1986). Jane Austen's Comedy. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan. pp. 60–71. ISBN 0-02-545540-0.
- Raven, James (2005). Book Production. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 194–203. ISBN 0-521-82644-6.
- Raven, James (2007). The Business of Books: Booksellers and the English Book Trade. New Haven: Yale University Press. ISBN 0-300-12261-6.
- Rajan, Rajeswari (2005). Critical Responses, Recent. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 101. ISBN 0-521-82644-6.
- Scott, Walter (1968). Walter Scott, an unsigned review of Emma, Quarterly Review. In Southam, B.C. (рэд.). Jane Austen: The Critical Heritage, 1812–1870. London: Routledge and Kegan Paul. pp. 58–69. ISBN 0-7100-2942-X.
- Southam, B.C. (1986). Grandison. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan. pp. 187–189. ISBN 0-02-545540-0.
- Southam, B.C. (1986). Criticism, 1870–1940. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan. pp. 102–109. ISBN 0-02-545540-0.
- Southam, B.C., рэд. (1968). Jane Austen: The Critical Heritage, 1812–1870. Vol. 1. London: Routledge and Kegan Paul. ISBN 0-7100-2942-X.
- Southam, B.C., рэд. (1987). Jane Austen: The Critical Heritage, 1870–1940. Vol. 2. London: Routledge and Kegan Paul. ISBN 0-7102-0189-3.
- Southam, B.C. (1986). Juvenilia. In Grey, J. David (рэд.). The Jane Austen Companion. New York: Macmillan. pp. 244–255. ISBN 0-02-545540-0.
- Stovel, Bruce (2014). Further reading. In Copeland, Edward; McMaster, Juliet (рэд-ры). The Cambridge Companion to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 248–266. ISBN 978-0-521-74650-2.
- Sutherland, Kathryn (2005). Chronology of composition and publication. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 12–22. ISBN 0-521-82644-6.
- Todd, Janet, рэд. (2005). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-82644-6.
- Todd, Janet (2015). The Cambridge Introduction to Jane Austen. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-1-107-49470-1.
- Tomalin, Claire (1997). Jane Austen: A Life. New York: Alfred A. Knopf. ISBN 0-679-44628-1.
- Troost, Linda (2007). The Nineteenth-Century Novel on Film. In Cartmell, Deborah; Whelehan, Imelda (рэд-ры). The Cambridge Companion to Literature on Screen. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 75–89. ISBN 978-0-521-84962-3.
- Trott, Nicola (2005). Critical Responess, 1830–1970. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 92–100. ISBN 0-521-82644-6.
- Tucker, George Holbert (1986). Amateur Theatricals at Steventon. The Jane Austen Companion. Ed. J. David Grey. New York: Macmillan. pp. 1–4. ISBN 0-02-545540-0.
- Tucker, George Holbert (1986). Jane Austen's Family. The Jane Austen Companion. Ed. J. David Grey. New York: Macmillan. pp. 143–153. ISBN 0-02-545540-0.
- Waldron, Mary (2005). Critical Response, early. In Todd, Janet (рэд.). Jane Austen in Context. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 83–91. ISBN 0-521-82644-6.
- Watt, Ian, рэд. (1963). Jane Austen: A Collection of Critical Essays. Englewood Cliffs, NJ: Prentice Hall.
- Wiltshire, John (1992). Jane Austen and the Body: The Picture of Health. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-41476-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Остэн, Дж. Пыха і перадузятасць: раман / Джэйн Остэн; пер. з англ. Г. В. Янкуты. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 396 с.: іл. ISBN 978-985-7165-98-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэйн Осцін- Пыха і перадузятасць, урывак у перакладзе Ганны Янкуты.
- Works by Jane Austen(недаступная спасылка) in Classici Stranieri Архівавана 21 студзеня 2007.
- Jane Austen — e-books in easy to read HTML format.
- The Jane Austen Museum
- Guardian Books «Author Page», with profile and links to further articles.
- The Republic of Pemberley, the largest Jane Austen site on the web.
- Jane Austen Information Page
- Filmography of Jane Austen Adaptations Архівавана 15 сакавіка 2006.
- Hampshire, inspirational home of Jane Austen Архівавана 14 жніўня 2006.
- The Jane Austen Society of North America
- The Jane Austen Society of Australia
- Jane Austen font
- 2005 film adaptation
- Literary Encyclopedia entry
- Jane Austen’s home at Chawton, Quicktime VR image
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1775 годзе
- Нарадзіліся ў Хэмпшыры
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1817 годзе
- Памерлі ва Уінчэстэры
- Пахаваныя ва Уінчэстэрскім саборы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Англамоўныя пісьменнікі
- Аўтары любоўных раманаў
- Пісьменніцы Вялікабрытаніі
- Памерлі ад туберкулёзу
- Пісьменніцы XIX стагоддзя
- Джэйн Осцін