Джэймс Фенімар Купер
Джэймс Фенімар Купер | |
---|---|
James Fenimore Cooper | |
![]() Партрэт Джэймса Фенімара Купера (худы. — Джон Уэслі Джарвіс, 1822) | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1789[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 верасня 1851[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уільям Купер[d] |
Жонка | Susan Augusta Delancey[d] |
Дзеці | С'юзан Фенімар Купер[d], Paul Fenimore Cooper[d] і Charlotte Fenimore Cooper[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, афіцэр, раманіст, дзіцячы пісьменнік, біёграф |
Гады творчасці | 1820—1851 |
Жанр | прыгодніцкая літаратура і нон-фікшн[d] |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | «Засцярога» (1820) |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Джэймс Фенімар Купер (англ.: James Fenimore Cooper; 15 верасня 1789, г. Берлінпан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 14 верасня 1851) — амерыканскі пісьменнік, пачынальнік гістарычнага жанру ў амерыканскай літаратуры.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Ельскім універсітэце. У 1806—10 служыў на флоце. У 1826—33 жыў у Еўропе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першы раман «Перасцярога» (1820). Гістарычны раман «Шпіён» (1821) расказвае пра вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Рамантычная паэтызацыя мора ў раманах «Лоцман» (1823), «Чырвоны карсар» (1827), «Марская чараўніца» (1830). У цэнтры нацыянальнай эпапеі з 5 раманаў («Піянеры», 1823; «Апошні з магікан», 1826; «Прэрыя», 1827; «Следапыт», 1840; «Зверабой», 1841) праблемы ўзаемастасункаў прыроды, чалавека і цывілізацыі. Пенталогія вызначаецца рысамі прыгодніцкай, гістарычнай і філасофскай прозы, дасканалай распрацоўкай індзейскай тэмы, якой упершыню нададзена трагічнае гучанне. Аўтар сатырычнага рамана «Манікіны» (1835), «Еўрапейскіх нататкаў» (т. 1—5, 1836—38) і інш. У 1840-я г. апублікаваў каля 20 раманаў.
На беларускую мову асобныя творы Дж. Ф. Купера пераклалі Г. Далідовіч, Я. Саламевіч.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Апопші з магікан, або Аповесць пра 1757 год. Мн., 1996;
- Зверабой, або Першая сцяжына вайны. Мн., 1997.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б James Fenimore Cooper // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б James Fenimore Cooper // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б jeugdliteratuur.org
- ↑ Купер Джеймс Фенимор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 8 студзеня 2022.