Дзвінаса (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзвінаса
Характарыстыка
Даўжыня 54 км
Басейн 614 км²
Расход вады 4,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Задворнікі
 • Каардынаты 54°22′12,39″ пн. ш. 27°56′57,44″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Стахі
 • Вышыня 167,1 м
 • Каардынаты 54°36′37,86″ пн. ш. 27°33′50,66″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Лагойскі раён, Вілейскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзвінаса, Сытніца (у верхнім цячэнні) — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 614 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 .

Асноўныя прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка, Дзвонка, Грамніца, Бараўлянка.
На рацэ: Плешчаніцкае вадасховішча.

Пачынаецца каля вёскі Задворнікі Лагойскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, вусце каля вёскі Стахі Вілейскага раёна. Даліна амаль не выражана. Пойма двухбаковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]