Перайсці да зместу

Дзейнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзе́йнік — галоўны член двухсастаўнага сказа, што абазначае прадмет, прыкмета якога сцвярджаецца або адмаўляецца ў выказніку. Разам з выказнікам складае прэдыкатыўную аснову двухсастаўнага сказа[1].

Дзейнік можа абазначаць чалавека, жывую істоту, неадушаўлёны прадмет, з’яву прыроды, апрадмечанае дзеянне, адцягненае паняцце[1].

Паводле структуры дзейнікі падзяляюцца на[2]:

У асобных выпадках складаны дзейнік можа выражацца сказам, пры гэтым ён абазначае адно паняцце, якое характарызуецца выказнікам: «Дзе я чуў гэты выкрык?» — мільгнула ў галаве (П. Пестрак)[2].

Сродкі выражэння

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнік выражаецца назоўнікам і іншымі часцінамі мовы, якія набываюць у кантэксце прадметнае значэнне (субстантывуюцца), а таксама займеннікам, інфінітывам і словазлучэннямі розных тыпаў: «Маладыя любяць дружыць з дарослымі», «Іншы скажа — проста ў сук улепіць», «Стаць за лесніка не ў яго натуры», «Над рэчкай праляцела пяць качак»[1].

  1. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя 1998, с. 102.
  2. 1 2 Дзейнік // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. 386. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.