Дзень Аль-Кудс
Выгляд
Неправераная
Дзень Аль-Кудс (перс. روز قدس) — дзень салідарнасці з барацьбой палесцінцаў за незалежнасць, дзень салідарнасці прыхільнікаў барацьбы супраць Ізраіля.
Дзень Аль-Кудс заснаваны аяталой Хамейні ў 1979 годзе і названы па імені арабскага наймення Іерусаліма — Аль-Кудс.
З 1988 года Дзень Аль-Кудс праводзіцца і ў іншых ісламскіх краінах у адпаведнасці з рашэннем Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. У Ліване Хезбала выкарыстоўвае гэты дзень для правядзення ваенізаваных парадаў у Бейруце. У маніфэстацыях бяруць удзел і палесцінскія ўцекачы.
Адзначаецца па месяцовым календары ў апошнюю пятніцу Рамадана, у гэты дзень у Іране і іншых краінах праводзяцца антыізраільскія дэманстрацыі і мітынгі.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
