Перайсці да зместу

Дзень Пі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзень Пі — свята ўшанавання матэматычнай канстанты π (пі). Гэтае свята адбываецца штогод 14 сакавіка, што ў некаторых краінах запісваецца як 3.14 (нумар месяца перад нумарам дня), а 3,14 — першыя лічбы дзесятковага запісу ліка пі. Звычайна гэтае свята адзначаюць на матэматычных факультэтах ВНУ і матэматычных школах у 1:59 (гэта наступныя тры лічбы пі). У гэты дзень, 14 сакавіка, нарадзіўся Альберт Эйнштэйн.

Дакладны дзень пі адбыўся 14 сакавіка 1592 году ў 6 гадзін 53 хвіліны і 58 секунд. У амерыканскім фармаце часу гэта выглядае як: 3/14/1592 6:53:58, што адпавядае першым 12 лічбам пі: 3.14159265358. Але малаверагодна, што хтосьці святкаваў гэтае свята ў той дзень.

Альтэрнатыўныя даты

[правіць | правіць зыходнік]

Дзень прыблізна Пі — падобнае свята, адзначаецца 22 ліпеня, бо дроб 22/7 (= 3,142857…) прыблізна роўны ліку пі.

Іншым варыянтам даты з’яўляецца 26 красавіка (ці 25 красавіка ў высакосны год) — дзень, калі планета Зямля пройдзе дзве астранамічныя адзінкі сваёй гадавой арбіты: у гэты дзень агульная даўжыня зямной арбіты, падзеленая на ўжо пройдзены шлях, роўная ліку пі (то бок, Зямля прайшла два радыяны сваёй арбіты).

Некаторыя адзначаюць дзень ліку пі 10 лістапада, бо гэта 314-ы дзень года (у высакосныя гады — 9 лістапада)[1].

У гэты дзень: 1) чытаюць прамовы ўшанавання ліку π, 2) пякуць пірагі з выявай літары π і з першымі лічбамі ліку, 3) п’юць напоі і гуляюць у гульні, назвы якіх пачынаюцца з π, 4) рашаюць матэматычныя галаваломкі і загадкі, 5) водзяць карагоды вакол прадметаў, звязаных з гэтым лікам[2].

  1. Fun Holiday – Pi Day (англ.). Timeanddate.com. Праверана 13 сакавіка 2022.
  2. Іна Арэхава 14 сакавіка — Дзень ліка π : газэта. — 13 сакавіка 2010. — № 46 (26654). — С. 8. — ISSN 1990-763x.