Дзень Рэспублікі (Індыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзень Рэспублікі
Дзень Рэспублікі
Салдаты Мадраскага палка падчас параду (2004).
Устаноўлена Сцяг Індыі Індыя
Дата 26 студзеня
Святкаванне Парады, раздача прысмакаў у школах, культурныя мерапрыемствы.

Дзень Рэспублікі (хіндзі: गणतंत्र दिवस, англ.: Republic Day) — нацыянальнае свята Індыі, якое адзначае прыняцце Канстытуцыі Індыі і пераход краіны ад статусу брытанскага дамініёна да рэспублікі 26 студзеня 1950 года. Канстытуцыя была прынятая Устаноўчым сходам Індыі 26 лістапада 1949 года, але акт аб незалежнасці быў прыняты 26 студзеня 1950 года. Дата 26 студзеня была абрана для гэтай мэты, таму што ў гэты дзень ў 1930 годзе Дэкларацыя незалежнасці Індыі (Пурна Сварадж) была абвешчана Індыйскім нацыянальным кангрэсам.

Гэта адно з трох нацыянальных святаў у Індыі, два іншых — Дзень Незалежнасці і Гандзі Джаянці (Дзень нараджэння Гандзі).

Галоўны госць парада на Дзень Рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]

Краіны, якія былі запрошаны ў якасці галоўных гасцей на парадзе ў гонар Дня Рэспублікі. Былая Югаславія (двойчы запрашалі) не пазначана на карце


     5 разоў (Францыя)      4 разы (Бутан)      3 разы (Расія/СССР, Маўрыкій)      2 разы (Бразілія, Інданэзія, Непал, Нігерыя, Пакістан, Шры Ланка, Велікабрытанія)      1 раз      0 разоў
Пачынаючы з 1950 года Індыя прымае кіраўніка дзяржавы ці ўрада іншай краіны ў якасці ганаровага госця падчас святкавання Дня Рэспублікі ў Нью-Дэлі. У 1950—1954 гадах Дзень Рэспублікі святкаваўся ў розных месцах (Нацыянальны стадыён, Кінгсуэй, Чырвоны форт і Рамліла Майдан). Парад у яго цяперашнім выглядзе арганізуецца на Раджпатху пачынаючы з 1955 года. Краіна, якую запрашаюць у якасці ганаровага госця, выбіраецца пасля абмеркавання стратэгічных, эканамічных і палітычных інтарэсаў індыйскай дзяржавы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]