Дзень Усіх Святых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзень Усіх Святых
Дзень Усіх Святых
Усе Святыя, Фра Анджэліка
Тып Хрысціянскае свята
Адзначаецца па ўсім свеце
Дата 1 лістапада / восьмая нядзеля пасля Вялікадня
Святкаванне сямейныя застоллі
Звязана з Дзень усіх святых, Самайн

Дзень Усі́х Святых (грэч.: Κυριακὴ τῶν Ἁγίων Πάντων, лац.: Sollemnitas Omnium Sanctorum, ням.: Allerheiligen, англ.: All Saints, фр.: Toussaint) — хрысціянскае свята, дзень памяці ўсіх шанаваных царквою святых. Тэрмін «Усе святыя» ахоплівае як кананізаваных святых, так і тых, хто застаўся невядомым пры жыцці.

У Каталіцкай Царкве[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкай царквой Дзень усіх святых адзначаецца 1 лістапада. Гэтае свята мае самы высокі ранг — ранг урачыстасці. Акрамя таго, яно ўваходзіць у лік так званых «абавязковых дзён", калі ўсе вернікі абавязкова павінны наведваць імшу.

Спачатку свята ўсіх святых адзначалася 13 мая — у памяць аб асвячэнні папам Баніфацый IV паганскага храма Пантэон у 609 або 610 годзе. Аднак у VIII стагоддзі папа Грыгорый III 1 лістапада асвяціў адну з капэл сабора святога Пятра у гонар усіх святых і змяніў дату свята. Праз сто гадоў папа Грыгорый IV прысвоіў 1 лістапада статус агульнага для ўсёй каталіцкай царквы Дня ўсіх святых.

Лічыцца, што дата 1 лістапада магла быць выбрана таму, што ў гэты час кельты адзначалі свята Самайн, якое было звязана, акрамя ўсяго іншага, з шанаваннем мёртвых. Першымі пачалі адзначаць памяць усіх святых 1 лістапада англійскія і ірландскія хрысціяне, а затым гэтую дату вырашыў пераняць і Рым. Паганскія традыцыі Самайн знайшлі сваё адлюстраванне ў свяце Усіх Святых, што адзначаецца напярэдадні.

У шэрагу краін свету (ад Амерыкі да Афрыкі) каталіцкі Дзень усіх святых з'яўляецца афіцыйным выходным днём на агульнадзяржаўным узроўні або ў тых рэгіёнах краіны, дзе пераважае хрысціянскае насельніцтва.

У Праваслаўнай Царкве[правіць | правіць зыходнік]

У Праваслаўнай Царкве Дзень Усіх Святых (ці Нядзелю Ўсіх Святых) святкуюць у першую нядзелю пасля Пяцідзесятніцы, гэта значыць у восьмую нядзелю пасля Вялікадня (Пасхі)[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нядзеля 1-я пасля Пяцiдзесятнiцы. Дзень Усіх Святых.. Праваслаўная Царква і Беларуская мова. Праверана 14 красавіка 2017.}