Дзень абаронцаў Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзень абаронцаў Украіны
Дзень абаронцаў Украіны
Тып Дзяржаўнае
Устаноўлена 2014
Дата 14 кастрычніка

Дзень абаронцаў Украіны (укр.: День захисників і захисниць України) — дзяржаўнае свята Украіны, адзначанае 14 кастрычніка. Уведзена ў 2014 годзе. З 2015 года непрацоўны дзень ва Украіне.

Свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, адзначанае 14 кастрычніка, было вельмі значным для запарожскіх казакаў. Менавіта на Пакроў абіраліся новыя старшыні.

14 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла законапраект 25 2325 пра ўнясенне змен у артыкул 73 Працоўнага кодэкса Украіны, паводле якога «День захисника України» перайменаваны на «День захисників і захисниць України»[1]. Закон уступіў у сілу 5 жніўня 2021 года.

Афіцыйны статус[правіць | правіць зыходнік]

Памятная манета «Дзень абаронца Украіны» (2015)

Дзень абаронца Украіны ўведзены 14 кастрычніка 2014 года Загадам Прэзідэнта Украіны. Адначасова быў адменены загад 2009 года, паводле якога Дзень абаронца Айчыны адзначалі 23 лютага[2].

5 сакавіка 2015 года Вярхоўная Рада Украіны абвясціла 14 кастрычніка выхадным днём[3].

10 кастрычніка 2015 года ўнесены змены ў Загад Прэзідэнта Украіны ад 23 жніўня 2004 года «Аб Дні Дзяржаўнага Сцяга Украіны». Спіс дзяржаўных свят, падчас якіх мясцовым уладам, прадпрыемствам і арганізацыям прапанавана вывешваць дзяржаўны сцяг Украіны, дапоўнены Днём абаронца Украіны[4].

12 кастрычніка 2015 года Нацыянальны банк Украіны ўвёў у зварот 50 тысяч памятных манет «День захисника України» наміналам 5 грыўняў[5].

Зноскі