Дзень вызвалення Беларусі ад белапалякаў
Выгляд
Дзень вызвалення Беларусі ад белапалякаў | |
---|---|
Значэнне | Дзяржаўнае |
Адзначаецца | 11 ліпеня |
Дзень вызвалення Беларусі ад белапалякаў — дзяржаўнае свята ў БССР да 1939 года.
Гэтае свята было прымеркаванае да 11 ліпеня, калі ў 1920 годзе Чырвоная Армія выгнала з Менска польскае войска. Да 1939 года гэта было галоўнае ідэалагічнае свята рэспублікі. Яно святкавалася толькі ў БССР.
Святкаванне
[правіць | правіць зыходнік]На першую гадавіну вызвалення ад «белапалякаў» абвясцілі стварэнне БДУ. У 1930-м у Камароўскім парку (сёння Чалюскінцаў) быў адкрыты Усебеларускі стадыён імя 10-годдзя вызвалення Беларусі. У 1933-м быў закладзены фундамент Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. У 1935 Калінін узнагародзіў БССР ордэнам Леніна.
Вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]У Гродне ёсць вуліца 11 Ліпеня.