Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў
італ.: Un giorno di regno[1]
Кампазітар
Лібрэтыст Фелічэ Рамані[d][2][1]
Мова лібрэта італьянская мова
Жанр жартаўлівая меладрама[d], опера[1]
Дзеяў 2[1]
Год стварэння 1840[2]
Першая пастаноўка 5 верасня 1840[2][1]
Месца першай пастаноўкі Ла Скала[1]
Месца дзеяння Брэст[2]
Час дзеяння 1733
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў» (італ.: Un giorno di regno, ossia Il finto Stanislao) — опера ў двух актах Джузэпэ Вердзі. Таксама вядома ў рускамоўным перакладзе лібрэта як «Кароль на гадзіну».

Опера ў жанры жартаўлівай меладрамы грунтуецца на італьянамоўным лібрэта Фелічэ Рамані, напісаным яшчэ ў 1818 годзе першапачаткова для кампазітара Адальберта Гіравеца. Лібрэта было заснавана на п’есе «Фальшывы Станіслаў», напісанай Аляксандрам-Венсанам Піне Дзювалем у 1808 годзе. 5 верасня 1840 года ў міланскім тэатры «Ла Скала» адбылася прэм’ера оперы.

Пасля поспеху сваёй першай оперы ў 1839 годзе імпрэсарыа Ла Скала даручыў Вердзі напісаць яшчэ тры оперы. «Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў» была першай з трох, але ён напісаў твор у перыяд, калі спачатку памерлі яго дзеці, а затым і жонка, і яго няўдача ў 1840 годзе вымусіла маладога кампазітара амаль адмовіцца ад оперы. Вердзі аднавіў сваю працу толькі пасля таго, як у яго ўзнікла спакуса напісаць музыку да існаваўшага ў той час лібрэта для будучай оперы «Набука».

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У аснове сюжэту оперы ляжыць гісторыя пра караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага, які хаваўся з-за вайны з Аўгустам ІІ за карону. Каб вярнуць сабе трон, ён пасылае французскага афіцэра Бельфіёры ў якасці прыманкі ў замак узурпатара, барона Кельбара. Барон якраз здзейсніў удалы палітычны ход, заключыўшы заручыны сваёй дачкі, Джульеты, з Ла Рокам, скарбнікам Брэтані, аднак Джульета любіць пляменніка Ла Рока, Эдуарда. Рыхтуецца яшчэ адно непажаданае вяселле. Дэль Поджа, пляменніца барона, маладая ўдава, закаханая ў Бельфіёры, супраць волі заручана з іншым чалавекам, бо Бельфіёры не можа ажаніцца з ёй, хоць і кахае яе. У той час пакуль сапраўдны кароль Станіслаў спрабуе вярнуць сабе карону, фальшывы кароль павінен расстроіць вяселле Джульеты. На сваім шляху ён, на сваё здзіўленне, сустракае ў Брэтані дэль Поджа. Яна пазнае Бельфіёры, але прыкідваецца, што не ведае яго, Бельфіёры таксама робіць выгляд, што не знае дэль Поджа, каб не выдаць сябе. Пасля шэрагу змоў і выкрыццяў усе праблемы вырашаюцца: Джульета выходзіць замуж за Эдуарда, Бельфіёры жэніцца з дэль Поджа, а сапраўдны кароль Станіслаў вяртае сваю карону.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  2. а б в г д Mesa F. Opera: an encyclopedia of world premieres and significant performances, singers, composers, librettists, arias and conductors, 1597-2000Jefferson: McFarland & Company, 2007. — P. 110. — ISBN 978-0-7864-0959-4
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Дзень каралявання або фальшывы Станіслаў