Дзень народнага адзінства (Расія)
Дзень народнага адзінства | |
---|---|
Помнік Кузьме Мініну і Дзмітрыю Пажарскаму ў Ніжнім Ноўгарадзе | |
Тып | дзяржаўны, дзень воінскай славы Расіі |
інакш | Святкаванне Казанскай іконы Божай Маці (у памяць збаўлення Масквы і Расіі ад войскаў Рэчы Паспалітай ў 1612 годзе), Казанская восеньская |
Устаноўлена | з 2005 года ў гонар заканчэння Смутнага часу |
Адзначаецца | Расія, Паўднёвая Асеція, ЛНР, ДНР і Прыднястроўе |
Звязана з | выгнаннем польскіх інтэрвентаў з Маскоўскага Крамля другім народным апалчэннем восенню 1612 года |
Дзень народнага адзінства — свята ў Расіі, адзначаецца 4 лістапада і прысвечана падзеям вызвалення Масквы ад беларуска-польска-літоўскіх інтэрвентаў. Дзень абвешчаны непрацоўным.
22 кастрычніка па старым стылі (або 1 лістапада па новым стылі) у 1612 годзе ваяры народнага апалчэння пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага штурмам узялі Кітай-горад, рэчыпаспалітаўскі гарнізон адступіў у Крэмль. Князь Пажарскі ўступіў у Кітай-горад з абразом Божай Маці і пакляўся пабудаваць храм у памяць гэтай перамогі. 26 кастрычніка (5 лістапада па новым стылі) камандаванне гарнізона інтэрвентаў падпісала капітуляцыю, выпусціўшы тады жа з Крамля маскоўскіх баяраў і іншых асоб, наступным днём гарнізон здаўся. У канцы лютага 1613 года Земскі сабор абраў новым царом Міхаіла Раманава, першага рускага цара з дынастыі Раманавых.
У 1649 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча дзень Казанскай іконы Божай Маці, 22 кастрычніка (па старым стылі), быў абвешчаны дзяржаўным святам, якое святкавалася да 1917 года.
Згодна з Праваслаўным царкоўным календаром у гэты дзень адзначаецца «Святкаванне Казанскай іконы Маці Божай (у памяць збаўлення Масквы і Расіі ад палякаў у 1612 годзе)», якое прыпадае на 22 кастрычніка па юліянскім календары. Праз павелічэнне з часам розніцы паміж грыгарыянскім і юліянскім календарамі гэты дзень зрушыўся на 4 лістапада (а ў XXII ст. зрушыцца на 5 лістапада).
У сучаснай Расіі Дзень народнага адзінства вызначаны законам у канцы 2004 года адначасова з адменай святкавання 7 лістапада.