Дзень правоў чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзень правоў чалавека (на іншых афіцыйных мовах ААН: Human Rights Day, ісп.: Día de los Derechos del HombreDía de los Derechos del Hombre, фр.: la Journée des droits de l'homme. ) — святкуецца па прапанаванню Генеральнай Асамблеі ААН (Рэзалюцыя № 423 (V)) штогод, 10 снежня, пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

У рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ўсім дзяржавам штогод прадастаўляюць даклады аб святкаванні Дня правоў чалавека. У каардынацыі святкавання Дня правоў чалавека важную ролю грае Вярхоўны камісар па правам чалавека.

У СССР, пачынаючы з 1977 года, праваабаронцы у Дзень правоў чалавека праводзілі на Пушкінскай плошчы ў Маскве так званы «Мітынг маўчання».

У Расіі ў гэты дзень праводзяць розныя афіцыйныя і неафіцыйныя мерапрыемствы. У 2001 годзе была заснаваная Прэмія імя Андрэя Сахарава «За журналістыку як ўчынак». Прэмія прысуджаецца расійскім журналістам і ўручаецца 10 снежня ў Дзень правоў чалавека..

10 снежня 2009 года прадстаўніцы дэмакратычных рухаў зноў правялі на Пушкінскай плошчы «Мітынг маўчання». Такім чынам яны вырашылі адрадзіць традыцыю савецкіх дысідэнтаў, лічачы, што правы чалавека ў Расеі зноў груба і паўсюдна парушаюцца.

У ПАР Дзень правоў чалавека адзначаецца як нацыянальнае свята 21 сакавіка — у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, у память аб расстрэле ў Шарпевілі, якім адбыўся ў гэты дзень у 1960 годзе.

У Кірыбаці Дзень правоў чалавека абвешчаны непрацоўным днём.

10 снежня 2013 года Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і праваабарончы цэнтр «Вясна» прадставілі падрабязную справаздачу на 80-ці старонках «Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі»[1]

Тэма дня[правіць | правіць зыходнік]

Штогод ААН вызначае асноўную тэму Дня правоў чалавека[2]

  • 2004 год — «Адукацыя ў вобласці правоў чалавека»
  • 2005 год — «Аб катаваннях і глабальных высілках па барацьбе з імі»
  • 2006 год — «Барацьба з галечай абавязак, а не літасцівасць»
  • 2007 год — «Чалавечая годнасць і справядлівасць для ўсіх нас»
  • 2008 год — «60-я гадавіна прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека»
  • 2009 год — «Адстаяць разнастайнасць — пакончыць з дыскрымінацыяй»
  • 2010 год — «Не маўчы… скажы дыскрымінацыі не!»
  • 2011 год — «Падтрымайце наша агульнае свята — Дзень правоў чалавека!»
  • 2012 год — «Зрабіце так, каб Ваш голас пачулі!»
  • 2013 год — «20 гадоў барацьбы за вашы правы!»
  • 2014 год — «Правы чалавека 365 дзён у годзе»
  • 2015 год — «Нашы правы, нашы свабоды, заўжды»
  • 2016 год — «Змагайся за чыесьці правы сёння!»
  • 2017 год і 2018 год — «Выступім у абарону роўнасці, справядлівасці і чалавечай годнасці»

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]