Дзень святой Люсіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзень святой Люсіі
Дзень святой Люсіі
Святочная працэсія ў Швецыі
Тып
Адзначаецца Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія, Данія, Сіцылія
Дата 13 снежня
Святкаванне богаслужэнні, народныя гулянні


Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што назва свята звязана з пакутніцай з Сіракузаўсвятой Люсіяй, аслепленай і забітай за веру ў Хрыста. Аднак, існуе легенда, што нейкая Люсія жыла ў Сярэднявеччы і была жонкай шведскага рыбака. Аднойчы яе муж адправіўся ў мора, але разгулялася бура. Нячыстая сіла, якая гуляла па Зямлі ў гэтую ноч, пагасіла маяк, і тады Люсія выйшла на высокую скалу з ліхтаром, каб асвятляць любімаму дарогу да прычала. Чэрці раззлаваліся, напалі на дзяўчыну і адрэзалі ёй галаву. Але нават пасля смерці яе прывід стаяў на скале з ліхтаром.

У Паўночнай Еўропе[правіць | правіць зыходнік]

У дзень святой Люсіі ў Стакгольме і Хельсінкі праходзяць цырымоніі выбараў і каранацыі Люсіі, якую ўпрыгожваюць ў белую сукенку і апранаюць вянок з запаленых свечак, пасля чаго пачынаецца ўрачыстае карнавальнае шэсце дзяцей. Шведская каранацыя праходзіць у нацыянальным музеі Скансэн, а фінская — у галоўным саборы Хельсінкі. Убранне «каралевы свята» сімвалічнае: белая сукенка азначае нявіннасць і чысціню, чырвоны пояс, якім яна падпяразана — пакутніцкую смерць, вянок — німб, сімвал святасці, а падпаленыя свечкі — святло. У кожнай школе таксама выбіраюць сваю Люсію і ладзяць святы са спевамі традыцыйных гімнаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]