Дзень сістэмнага адміністратара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торт на Дзень сісадміна c намаляваным на ім Таксом (ён жа Тукса)

Дзень сістэмнага адміністратара (таксама вядомы як Дзень сісадміна) — свята, якое адзначаецца ў апошнюю пятніцу ліпеня з мэтай выказвання ўдзячнасці супрацоўнікам, якія выконваюць абавязкі сістэмных адміністратараў. У амерыканскім варыянце — Дзень падзякі сістэмнаму адміністратару (System Administrator Appreciation Day).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Бацькам» свята з'яўляецца амерыканскі сістэмны адміністратар з 20-гадовым стажам Тэд Кекатас, які ўбачыў журнальную рэкламу Hewlett-Packard, у якой сістэмнага адміністратара, які ўсталяваў новыя друкаркі, удзячныя карыстальнікі адорваюць кветкамі і кошыкамі садавіны. Кекатас, які нядаўна ўсталяваў некалькі друкарак той жа мадэлі, вырашыў стварыць адмысловы дзень, прысвечаны прафесіі сістэмнага адміністратара. Першы такі дзень, вызначаны Кекатасам, прыйшоўся на пятніцу 28 ліпеня 2000 года. Гэта быў проста пікнік на прыродзе на ўскраіне Чыкага, у якім прынялі ўдзел члены невялікі софтвернай кампаніі. З тых часоў свята прынята адзначаць у апошнюю пятніцу ліпеня.

З 2006 года пачаў адзначацца «Сусветны дзень інфармацыйнага грамадства» (з 2007 года Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства), які замацаваны на 17 траўня. Абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН, гэты памятны дзень мае афіцыйны статус, і, мабыць, можа замяніць сабой дзень сістэмнага адміністратара.

З 2006 года пад Калугай штогод праходзіць Усерасійскі злёт сістэмных адміністратараў, з кожным годам збірае ўсе больш і больш удзельнікаў. Так, калі першы Злёт наведала каля 350 чалавек, то ў 2009 годзе на яго прыехала больш за 3000 чалавек з 174 гарадоў Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана. Таксама праходзіць збор сістэмных адміністратараў у Новасібірску, які праходзіць на беразе Обскага мора.

Да апошняй пятніцы ліпеня прымеркаваны фестываль LinuxFest. Ды і праводзяцца гэтыя два фестывалю недалёка адзін ад аднаго.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]