Дзень хрышчэння Кіеўскай Русі — Украіны
Дзень хрышчэння Кіеўскай Русі — Украіны | |
---|---|
![]() |
|
На рэверсе памятнай манеты "У гонар візіту ва Украіну Сусветнага Патрыярха Варфаламея I" у коле намаляваны Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, які трымае вянок з запаленай свечкай, полымя якой імітуе галаграма, і Сусветнага Патрыярха Варфаламея І. | |
Устаноўлена | 25 ліпеня 2008 |
Адзначаецца | ![]() |
Дата | 15 ліпеня |
Звязана з | Хрышчэнне Русі |
Дзень хрышчэння Кіеўскай Русі — Украіны (укр.: День хрещення Київської Русі — України) — нацыянальная памятная дата ва Украіне ў гонар хрышчэння Русі, якая штогод адзначаецца 15 ліпеня — у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўнае свята ўстаноўлена ва Украіне ў рамках святкавання 1020-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ад 25 ліпеня 2008 года № 668/2008 «Аб Дні Хрышчэнне Кіеўскай Русі — Украіны"[1].
28 ліпеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб пераносе даты святкавання з 28 ліпеня на 15 ліпеня.[2] Змены ўнесены ў сувязі з пераходам Праваслаўнай царквы Украіны і Украінскай грэка-каталіцкай царквы на новаюліянскі каляндар.[3]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945
- Дзень Еўропы
- Дзень Канстытуцыі Украіны
- Дзень незалежнасці Украіны
- Дзень абаронцаў Украіны
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Указ Президента України від 25.07.2008 № 668/2008 «Про День хрещення Київської Русі — України»
- ↑ Зеленський підписав указ про перенесення Днів української писемності, козацтва та усиновлення . Українська правда _Життя. Праверана 31 ліпеня 2023.
- ↑ ПЦУ і УГКЦ переходять на новий календар: як зміняться дати релігійних свят (інфографіка) (укр.). ТСН.ua (24 мая 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.