Дзень шведскай культуры
Дзень шведскай культуры (фінск.: ruotsalaisuuden päivä шведск.: svenska dagen) — агульнадзяржаўнае свята ў Фінляндыі. яго адзначаюць 6 лістапада, як дзень культуры шведскамоўных фінаў і іх права выкарыстоўваць родную шведскую мову на тэрыторыі Фінляндыі. Свята супадае з адзначаемым у той жа час у Швецыі днём Густава Адольфа.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Свята было ўсталявана ў Вялікім Княстве Фінляндскім у 1908 годзеў сувязі з рашэннем Шведскай народнай партыі адзначаць дзень шведскай культуры.[1] Зараз мерапрыемствы дня кардынуюцца Шведскай Асамблеяй Фінляндыі.
У двухмоўных муніцыпалітэтах Фінляндыі наппрацягу ўсяго тыдня адбываюцца разнастайныя мерапрыемствы, а ў якасці святочнага атрыбута прадпісана вывешваць нацыянальны Сцяг Фінляндыі[2]
Шведская мова з’яўляецца адной з афіцыйных моў Фінляндыі. Шведсакмоўныя грамадзяне складаюць каля 6 % насельніцтва краіны[3].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Swedish People’s Party: History
- ↑ Фінляндыя адзначае Дзень шведскай культуры // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лістапада 2013.(Праверана 31 мая 2023)
- ↑ Фінляндыя адзначае дзень шведскай культуры // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лістапада 2012.(Праверана 31 мая 2023)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Svenska YLE/Arkiet: Material om Svenska dagen(недаступная спасылка) (шведск.)