Дзеразовыя (сямейства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзеразовыя, сямейства)
Дзеразовыя (сямейства)

Дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycopodiaceae P.Beauv. ex Mirb., 1802

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17012
NCBI  3250
EOL  4170
GRIN  t:1216
IPNI  30000139-2
FW  54755

Дзеразовыя[1] (Lycopodiaceae) — сямейства споравых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Анатамічная будова сцябла прымітыўная. Маладыя сцяблінкі маюць пратастэлічную, а дарослыя — плектастэлічную будову. Звонку сцябло пакрыта эпідэрмай. Далей ідзе моцная кара. Клеткі ўнутраных слаёў кары маюць тоўстыя сценкі і ўтвараюць механічнае кальцо. Цэнтральная частка сцябла занята канцэнтрычным праводзячым пучком (стэлай). Ксілема ў пучку размяшчаецца ў выглядзе стужак, якія злучаны паміж сабой. Паміж участкамі ксілемы і вакол яе з перыферыі — флаэма. Асяродка няма, камбія ў пучку няма. За флаэмай ідзе слой перыцыкла, далей — эндадэрма, якая аддзяляе пучок ад кары. У кары сцябла ёсць ліставыя сляды — пучкі праводзячай тканкі, якія ідуць да жылак ліста.

Характэрны рысы прымітыўнай арганізацыі: дыхатамічнае разгалінаванне сцяблоў і каранёў; адсутнасць строгай дэтэрмінаванасці пры закладванні парасткаў і каранёў; бакавыя карані; анатамічнае падабенства ў будове сцяблоў і каранёў; наяўнасць самых прымітыўных тыпаў стэлы ў шэрагу відаў — пратастэлы, плектастэлы і актынастэлы; вялікая працягласць жыцця гаметафітаў; наяўнасць доўгай шыйкі архегонія. Гэта дае падставу разглядаць віды родаў дзеразовых як сапраўды жывых выкапнёвых раслін.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзеразовыя маюць гаспадарчае выкарыстанне. Споры дзеразы ў медыцыне вядомы як дзіцячая прысыпка. Імі таксама перасыпаюць пілюлі. У металургіі пры адліўцы больш дакладных дэталей зямельныя формы пасыпаюць спорамі дзеразы. У сельскай мясцовасці нярэдка дзеразой абвіваюць аркі, партрэты.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6