Дзераўнянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзераўнянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзераўная
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
24 снежня 2011
Дата скасавання 27 сакавіка 1959
Насельніцтва (2009) 2 798
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Дзераўня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Дзераўная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дзераўноўскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Дзераўная. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета разам з тэрыторыяй Мешыцкага сельсавета ўвайшла ў склад зноў створанага Хотаўскага сельсавета[1].

24 снежня 2011 года Хатаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Дзераўнянскі, цэнтр перанесены ў вёску Дзераўная[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2798 чалавек[3], з іх 63,6 % — палякі, 32,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов 24 декабря 2011 г. № 134 О переименовании сельсоветов Столбцовского района Архівавана 20 лістапада 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.