Дзербічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзербічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
208
Насельніцтва
604 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Паштовыя індэксы
247368
Аўтамабільны код
3
Дзербічы на карце Беларусі ±
Дзербічы (Беларусь)
Дзербічы
Дзербічы (Гомельская вобласць)
Дзербічы

Дзе́рбічы[1] (трансліт.: Dzierbičy, руск.: Дербичи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 2 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 57 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач шаша Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца просталінейная шыротная вуліца, а на захадзе — просталінейная мерыдыянальная вуліца з завулкам. Забудова пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Праз вёску праходзіў гасцінец Рагачоў — Гомель. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізіі 1816 года ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Побач быў маёнтак памешчыцы Сасноўскай. Сувязі вёскі з іншымі населенымі пунктамі значна пашырэлі пасля ўводу ў эксплуатацыю ў 1850 годзе шашы Доўск — Гомель. З 1878 года працавала крупарушка. Гаспадар фальварка ў 1870 годзе валодаў 273 дзесяцінамі зямлі, памешчык Шаціла меў у 1884 годзе 141 дзесяціну зямлі. У 1893 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школа, для якой у тым жа году пабудавана будынак. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа, хлебазапасны магазін, вінная крама і 4 фальварка. У 1909 годзе — 367 дзесяцін зямлі, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

Дзіцячы садок

У 1925 годзе ў Рагінскім сельсавеце, Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 127 жыхароў вёскі — савецкіх салдатаў і партызан, загінулі ў баях супраць акупантаў. Памяць пра абаронцаў Радзімы ўвекавечвае пастаўленая ў 1966 годзе, каля школы, скульптурная кампазіцыя. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Дзербічы». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін. З 1962 года дзейнічае гідралагічны пост.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 208 гаспадарак, 604 жыхара.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 год — 12 двароў, 91 жыхар.
  • 1897 год — 44 двары, 408 жыхароў (паводле перапісу); 4 фальварка — 6 двароў, 38 жыхароў.
  • 1909 год — 48 двароў.
  • 1925 год — 59 двароў, у мястэчку 12 двароў, на сялібе 7 двароў.
  • 1959 год — 626 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 208 гаспадарак, 604 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]