Дзесяціна (мера плошчы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзесяціна, мера плошчы)

Дзесяці́на — састарэлая руская адзінка зямельнай плошчы, роўная 2400 квадратным сажням (ці 1,0925 гектара), якая ўжывалася ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы. Дзесяціна ўяўляла сабой прамавугольнік з бакамі ў 80 і 30 («трыццатка») ці 60 і 40 («саракоўка») сажняў і мела назву казённай дзесяціны. Была асноўнай рускай пазямельнай мерай.

Вядома з канца XV ст. Першапачаткова вымяралася дзвюма чвэрцьмі і ўяўляла сабой квадрат з бакамі ў 1/10 вярсты (2500 квадратных сажняў). Згодна межавай інструкцыі 1753 года памер казённай дзесяціны быў вызначаны ў 2400 квадратных сажняў (1,0925 га). У XVIII — пачатку XX ст.ст. ужываліся таксама:

  • гаспадарчая касая дзесяціна (80 х 40 = 3200 квадратных сажняў);
  • гаспадарчая круглая дзесяціна (60 х 60 = 3600 квадратных сажняў);
  • соценная дзесяціна (100 х 100 = 10000 квадратных сажняў);
  • бахчавая дзесяціна (80 Х 10 = 800 квадратных сажняў) і інш.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у сувязі з пераходам да метрычнай сістэмы мер, у адпаведнасці з дэкрэтам СНК РСФСР ад 14 верасня 1918 года, ужыванне дзесяціны было абмежавана, а з 1 верасня 1927 года забаронена.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]