Дзеці шпіёнаў
| Дзеці шпіёнаў | |
|---|---|
| англ.: Spy Kids | |
| Жанры | шпіёнскі фільм[d], баявік і кінакамедыя |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Dimension Films[d] |
| Працягласць | 84 хв. |
| Бюджэт | 35 000 000 $ |
| Зборы | 147 934 180 $ |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 2001 і 4 кастрычніка 2001[2] |
| Наступны фільм | Spy Kids 2: The Island of Lost Dreams[d] |
| IMDb | ID 0227538 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Дзеці шпіёнаў» (англ.: Spy Kids) — амерыканскі шпіёнскі камедыйны баявік 2001 года рэжысёра, сцэнарыста і мантажора Роберта Радрыгеса, які быў супрадзюсарам фільма разам з Элісабет Авельян. У галоўных ролях: Алекса Вега, Дэрыл Сабара, Дэні Трэха, Антоніа Бандэрас, Карла Гуджына, Алан Камінг, Тэры Хэтчэр, Чыч Марын, Роберт Патрык, Тоні Шалуб і Майк Джадж.
Гэта першы фільм аднайменнай серыі фільмаў. Фільм быў выпушчаны ў ЗША 30 сакавіка 2001 года кампаніяй Dimension Films. Намінаваны за найлепшы фэнтэзі-фільм на 28-й цырымоніі ўручэння прэміі «Сатурн», але прайграў фільму «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка».
Былі выпушчаны чатыры сіквелы: «Дзеці шпіёнаў 2: Востраў няздзейсненых надзей» (2002); «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» (2003), «Дзеці шпіёнаў 4D» (2011) і «Дзеці шпіёнаў: Армагедон» (2023). Мультсерыял, заснаваны на фільмах «Дзеці шпіёнаў: Крытычна важныя» выйшаў у 2018 годзе. Радрыгес таксама зрэжысаваў фільмы «Мачэтэ» (2010) і «Мачэтэ забівае» (2013), якія з’яўляюцца арыентаванымі на дарослую аўдыторыю спін-офамі пра Мачэта Картэса; Радрыгес пацвердзіў, што фільмы пра Мачэтэ разгортваюцца ў альтэрнатыўным сусвеце.