Дзеяслоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дзеясло́ў — знамянальная часціна мовы, якая абазначае працэс, што адбываецца ў часе. Паняцце працэсу аб’ядноўвае прыватныя значэнні фізічнага дзеяння, руху, перамяшчэння, стану, адносін, выяўляення ці змены прыкметы. У беларускай мове дзеяслоў мае формы стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, зваротнасці і незваротнасці. Дзеяслоў умоўнага ладу і мінулага часу абвеснага ладу маюць род — мужчынскі, жаночы, ніякі («ішоў», «ішла», «ішло»). Неспрагальныя формы дзеяслову — інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асобную групу складаюць безасабовыя дзеясловы («світае», «пацяплела», «шанцуе»).

У старабеларускай мове і незакончанае трыванні не проціпастаўляліся, але болей форм часу (перфект, аорыст, плюсквамперфект, будучы І, будучы ІІ і інш.), якія паказвалі закончанасць ці працягласць дзеяння: часцей ужываліся дзеепрыметнікі. Словаўтварэнне дзеясловаў у сучаснай беларускай мове надзвычай багатае прэфіксацыяй («ехаць — аб’ехаць — выехаць — даехаць — з’ехаць — наехаць — недаехаць — паехаць — пераехаць — прыехаць — уз’ехаць» і г.д.). Асноўная сінтаксічная роля дзеяслова — быць выказнікам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]