Дзмітар Звонімір
Дзмітар Звонімір | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Dmitar Zvonimir | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петар Крэшымір IV | ||||||
Пераемнік | Сцепан II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
20 красавіка 1089 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Трпіміравічы | ||||||
Бацька | Stjepan Svetoslavić[d] | ||||||
Жонка | Helen of Hungary[d][1] | ||||||
Дзеці | Radovan[d] і Klaudija[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
![]() |
Дзмі́тар Зво́німір (Дзмітрый Звонімір; харв.: Dmitar Zvonimir; памёр 20 красавіка 1089) — кароль Харватыі з дынастыі Трпіміравічаў, які кіраваў у 1076—1089 гадах. У часы яго кіравання харвацкае каралеўства знаходзілася ў зеніце сваёй магутнасці, пасля яго смерці пачаўся хуткі заняпад.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзмітар Звонімір быў прадстаўніком старэйшай галіны Трпіміравічаў, Святаславічаў. Кароль Светаслаў Суранья быў адхілены ад улады ў 1000 годзе братамі Гаіславам і Крэшымірам, і з таго часу Харватыяй кіравалі спадчыннікі апошняга, Крэшыміравічы. Святаславічы з 1027 года ўсталявалі сваю ўладу над Славоніяй. Дзмітар Звонімір стаў банам Славоніі ў сярэдзіне 1070-х гадоў. Кароль Петар Крэшымір IV у абмен на рэінтэграцыю Славоніі ў Харвацкае каралеўства зрабіў Звоніміра сваім саветнікам, банам Харватыі і сваім фактычным спадчыннікам (у Петара Крэшыміра не было сыноў).
У 1075 годзе нарманы ўварваліся ў Харватыю і аблажылі Раб. У гэты ж перыяд памёр кароль Петар Крэшымір, паводле некаторых крыніц, у нарманскім палоне. Пасля смерці караля ў краіне ўспыхнула міжусобіца: частка харвацкай знаці, настроеная супраць Звоніміра, выбрала каралём бана Славаца.

Гэтыя выбары супраць волі Папы Рымскага і жадання багатых далмацінскіх гарадоў прывялі да таго, што супраць Славаца былі прызваныя нарманскія сілы. Паводле паведамлення старой харвацкай хронікі, Славац быў разбіты на Рабе і кінуты ў вязніцу[2]. Сучасныя даследчыкі лічаць, што ў гэтым паведамленні ідзе гаворка пра паражэнне на Рабе Петара Крэшыміра, а Славаца згадаюць памылкова. Славац згаданы як кароль усяго ў некалькіх дакументах і фактычна не кіраваў[2]. Перыяд міжцарства 1074—1075 гадоў завяршыўся зацвярджэннем на троне Дзмітара Звоніміра пры падтрымцы Папы Рыгора VII. Звонімір быў каранаваны ў Салоне 8 кастрычніка 1076 года пасланцам папы, пры гэтым выкарыстоўваліся адмыслова створаная карона.
Звонімір працягнуў паспяховую ўнутраную і знешнюю палітыку свайго папярэдніка Петара Крэшыміра. Унутраныя рэформы прывялі да эканамічнага ўздыму, у прыватнасці, было цалкам адменена рабства. Кароль зрабіў сваёй сталіцай горад Кнін, які атрымаў мянушку «Звоніміраў горад». Знакамітая Башчанская пліта, найстаражытны помнік харвацкага глагалічнага пісьменства, змяшчае згадку пра караля Звоніміра і створана неўзабаве пасля яго смерці.
У знешняй палітыцы Дзмітар Звонімір працягнуў курс на збліжэнне з папскім прастолам і ў той жа час заняў больш варожую пазіцыю ў дачыненні да Візантыі, чым Петар Крэшымір IV. Звонімір усталяваў саюзніцкія адносіны з нядаўнім ворагам, нарманамі, і калі нарманскі граф Роберт Гвіскар у пачатку 1080-х гадоў уварваўся ў балканскія правінцыі Візантыі, Дзмітар Звонімір паслаў яму на дапамогу войска.

Дзмітар Звонімір быў у шлюбе з Аленай, сястрой караля Венгрыі Ласла Святога і дачкой Белы I. Праз гэты шлюб ён парадніўся не толькі з кіруючым домам Венгрыі, але таксама і з каралеўскімі сем’ямі Польшчы, Даніі, Балгарыі і Візантыі. У гэтым шлюбе нарадзілася двое дзяцей: сын Радаван, які памёр раней, чым сам Звонімір і дачка Клаўдзія. У сувязі з адсутнасцю спадчыннікаў у караля, харвацкі трон перайшоў пасля яго смерці да апошняга прадстаўніка дынастыі Трпіміравічаў Сцепана II, унука Сцепана I і пляменніка Петара Крэшыміра IV.
Існуе некалькі версій смерці Дзмітара Звоніміра ў 1089 годзе[3]. Паводле некаторых крыніц, ён памёр натуральнай смерцю, аднак у «Летапісе папа Дукляніна» паведамляецца, што ён быў забіты ўласнымі салдатамі з прычыны закліку да харватаў ісці вызваляць Гроб Гасподні; гэта ідэя была непапулярнай сярод знаці і ў арміі. Пазнейшая прыпіска да «Летапісу папа Дукляніна» выкладае легенду пра праклён, які нібыта прамовіў паміраючы кароль, прадказаўшы, што харваты страцяць сваю дзяржаву і на шмат стагоддзяў апынуцца пад чужым кіраваннем.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Kralj Slavac:Povijesni pregled i historiografske teze
- ↑ Каментарыі да Летапісу папа Дукляніна
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фрейдзон В. И. История Хорватии. Краткий очерк с древнейших времён до образования республики (1991 г.) — СПб.: Алетейя, 2001.
- Летапіс папа Дукляніна