Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч
Дата нараджэння 1 лістапада 1848(1848-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 1920
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці юрыст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера правазнаўства, права[1], Рымскае права[1] і Byzantine law[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Дзмітрый Іванавіч Азарэ́віч (1 лістапада 1848 — 1912)[2] — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, доктар грамадзянскага права (1877), прафесар Наварасійскага (1882) і Варшаўскага (1887) універсітэтаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Д. І. Азарэвіч нарадзіўся ў горадзе Горкі Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сям’і прафесара Горы-Горацкай земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецярбургскай Анненскай школе. У 1866 годзе скончыў 3-ю Санкт-Пецярбургскую гімназію[3], у 1870 годзе юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1872 годзе атрымаў званне магістра рымскага права. З 1874 года ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. З 1882 г. Д. І. Азарэвіч у Наварасійскім універсітэце ў Адэсе — выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара, прафесар кафедры рымскага і грамадзянскага права, сакратар юрыдычнага факультэта (у 1883—1886 гг.), дэкан юрыдычнага факультэта (у 1886—1887 гг.). З 1887 г. прафесар кафедры грамадзянскага права і працэса Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Д. І. Азарэвіч у адстаўцы.

Памёр у 1912[2] годзе (у 1920, у горадзе Калуга[3]).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Д. І. Азарэвіч займаўся даследаваннямі гісторыі Старажытнага Рыма і Рымскага права. Выступаў з юрыдычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў часопісах «Русский весник» і «Журнал гражданского и уголовного права».

Сярод апублікаванага:

  • История византийского права. Ч. 1—2. — Ярославль: Тип. Г. В. Фалька, 1876—1877. — 118 с.
  • Античный мир и христианство. — Ярославль: Тип. Г. В. Фалька, 1880. — 85 с.
  • Патриции и плебеи в Риме : историко-юрид. исследование : В 2-х т. — СПб.: Тип. т-ва «Общественная польза», 1875.
  • Система римского права. Т. 1—3. — СПб: Варшава, 1887—1889.
  • Брачные элементы и их значение. Историко-юридическое исследование / Дмитрия Азаревича // Временник Демидовского Юридического Лицея. — Ярославль, 1879. — Книга 18. — С. 1—132.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  3. а б Римское право // Научная юридическая электронная библиотека «Наука Права» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]