Дзмітрый Іванавіч Кулеба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Дзмітрый Іванавіч Кулеба
укр.: Дмитро Кулеба
Міністр закордонних справ Дмитро Кулеба (cropped).jpg

міністр замежных спраў Украіны[d]
з 4 сакавіка 2020
Намеснік Прэм’ер-міністра Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўра-атлантычнай інтэграцыі[d]
29 жніўня 2019 — 4 сакавіка 2020
Папярэднік Іванна Арэстаўна Клімпуш-Цынцадзэ[d]
Пераемнік Вадзім Уладзіміравіч Прыстайка[d]

Нараджэнне 19 красавіка 1981(1981-04-19)[1] (41 год)
Бацька Іван Дзмітрыевіч Кулеба[d]
Жонка Яўгенія Анатольеўна Кулеба[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук[d]
Дзейнасць дыпламат
Месца працы
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Commons-logo.svg Дзмітрый Іванавіч Кулеба на Вікісховішчы

Дзмітрый Іванавіч Кулеба (укр.: Дмитро Іванович Кулеба; нар. 19 красавіка 1981, Сумы) — украінскі дыпламат. Міністр замежных спраў Украіны з 4 сакавіка 2020 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 красавіка 1981 года ў Сумах. У 2003 годзе скончыў Інстытут міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «міжнароднае права». Кандыдат юрыдычных навук. Валодае англійскай, французскай і рускай мовамі.

З 2003 года — аташэ службы галоўнага юрысконсульта МЗС Украіны. У 20042005 гадах — аспірант кафедры міжнароднага права Інстытута міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. У 2005 годзе — трэці сакратар упраўлення прававога забеспячэння МЗС Украіны. У 20052009 гадах быў трэцім і другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене (АБСЕ). У 20102012 гадах — першы сакратар, саветнік, начальнік упраўлення Сакратарыята Міністра замежных спраў Украіны. У 2013 годзе — дарадца віцэ-прэм’ера Украіны Канстанцін Грышчанкі па гуманітарных пытаннях. З 2013 года — кіраўнік Фонду культурнай дыпламатыі. У лістападзе 2013 — лютым 2014 года прымаў актыўны ўдзел у Рэвалюцыі годнасці.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў чэрвені 2014 года вярнуўся на працу ў МЗС Украіны па запрашэнні міністра Паўла Клімкіна. Ён займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла па пытаннях стратэгічных камунікацый. 9 красавіка 2016 года прызначаны пастаянным прадстаўніком Украіны пры Радзе Еўропы. З 29 жніўня 2019 года — намеснік прэм’ер-міністра Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі. З 4 сакавіка 2020 года — міністр замежных спраў Украіны ва ўрадзе Дзяніса Шмыгаля. Самы малады кіраўнік МЗС Украіны ў гісторыі. 24 жніўня 2021 года яму прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 https://www.kmu.gov.ua/en/profile/dmitro-kuleba
  2. Нямецкая Вікіпедыя — 2001.