Дзмітрый Іванавіч Лугаўской

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Іванавіч Лугаўской
Дата нараджэння 17 лістапада 1918(1918-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1989(1989-05-02) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19401959
Званне палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Дзмітрый Іванавіч Лугаўско́й (17 лістапада 1918, Віцебск — 2 мая 1989, Мінск) — лётчык Ваенна-паветраных сіл СССР, Герой Савецкага Саюза (13.4.1944).

Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў у 1938 годзе Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Чкалаўскую школу пілотаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1942 на Каўказскім, Паўночна-Каўказскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавікоў 502-га штурмавога авіяпалка, капітан Д. І. Лугаўской зрабіў 130 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 26 артылерыйскіх гармат і бронемашын, 80 аўтамашын з войскамі і грузам і іншае, нанёс значныя страты камунікацыям ворага.

У 1948 г. скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. Да 1959 года ў Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн., 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4.: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Гл. ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 311. — 607 с. илл. — 65 000 экз. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]