Дзмітрый Львовіч Аганаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Аганаў)
Дзмітрый Львовіч Аганаў
Дата нараджэння 17 красавіка 1976(1976-04-17) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Леў Рыгоравіч Аганаў
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Вучоба
Член у

Дзмітрый Львовіч Ага́наў (нар. 17 красавіка 1976, Наваполацк) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вядомага скульптара Льва Аганава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Скульптура».

Стажыраваўся ў Творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Выкладае ў БДУ.

Удзельнічаў у шматлікіх выставах.

Сябар Беларускага саюза мастакоў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае шэраг дыпломаў і ўзнагарод: дыплом ААН у намінацыі «Экалогія» (2000), 2-е месца ў конкурсе ААТ «Пріорбанк» за кампазіцыю «Адлюстраванне прыгажосці» (2004), дыплом архітэктурнай выставы «Леанарда» (2005), падзяку мэра Наваполацка за манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю «Юнацтва» (2012), перамогу на конкурсе на стварэнне кампазіцыі «Знаходжанне іконы Божай Маці Мінскай» (2013).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай

Работы Дзмітрыя Аганава ўстаноўлены ў Мінску, Наваполацку і Мюнстэры (Германія). Многія яго творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, Ірландыі, ЗША, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]