Дзмітрый Алегавіч Рагозін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Алегавіч Рагозін
Дзмітрый Алегавіч Рагозін
сцяг
Намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
сцяг
23 снежня 2011 — 18 мая 2018
Прэм’ер-міністр: Дзмітрый Анатолевіч Мядзведзеў
Прэзідэнт: Дзмітрый Анатолевіч Мядзведзеў
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік: Сяргей Барысавіч Іваноў
Пераемнік: Юрый Іванавіч Барысаў
сцяг
Пастаянны пасол Расіі ў НАТА
сцяг
2 студзеня 2008 — 23 снежня 2011
Прэм’ер-міністр: Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Прэзідэнт: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік: Канстанцін Васільевіч Тоцкі
Пераемнік: Аляксандр Віктаравіч Грушко
сцяг
Намеснік Старшыні
Дзяржаўнай Думы Федэральнага Збору Расійскай Федэрацыі
29 снежня 2003 — 5 сакавіка 2004
сцяг
Старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па міжнародным справам
19 студзеня 2000 — 29 снежня 2003
Папярэднік: Уладзімір Пятровіч Лукін
Пераемнік: Канстанцін Іосіфавіч Касачоў
сцяг
Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па проблемам Калінінградскай вобласці, звязаным з пашырэннем Еўрапейскага союза
сцяг
Старшыня
Усерасійскай палітычнай партыі «Радзіма»
сцяг
2004 — 2006
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Александр Міхайлавіч Бабакоў
 
Партыя: НПРФ
(2001—2003)
Радзіма
(2003—2006)
Адукацыя: вышэйшая (1985)
Навуковая ступень: доктар філасофскіх навук[d]
Дзейнасць: журналіст, палітык, дыпламат
Веравызнанне: Руская праваслаўная царква
Нараджэнне: 21 снежня 1963(1963-12-21) (54 гады)
Бацька: Алег Канстанцінавіч Рагозін
Маці: Тамара Васільеўна Рагозіна
Жонка: Таццяна Генадзьеўна Рагозіна
Дзеці: Сын Аляксандр Дзмітрыевіч Рагозін
 
Сайт: rogozin.ru
 
Узнагароды:
Medal "In Commemoration of the 850th Anniversary of Moscow"

Дзмі́трый Але́гавіч Раго́зін (руск.: Дмитрий Олегович Рогозин; нар. 21 снежня 1963, Масква, РСФСР, СССР, зараз Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, вучоны. Быў членам партыі «Радзіма».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Масква 21 снежня 1963 года ў сям’і вайскоўцаў. Бацька — Алег Канстанцінавіч Рагозін быў генералам. Маці — Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева) была лекаркай.

Навука[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў школе, дзе вывучалі французскую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў ў Маскоўскі ўніверсітэт імя М. Ламаносава на аддзяленне журналістыкі. У 1982 годзе ажаніўся з Таццянай Серабраковай (зараз Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: Англійская мова, італьянская мова, чэшская мова, іспанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве.

Работа[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах папасць у Дзяржаўную Думу Расіі, але прайграў.

Пасол Думы[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1997 года Дз. Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў яры вораг Б. Ельцына. Выступаў з патрыятычнымі заявамі. У 1998—1999 гадах спрабаваў адсунуць ад улады Ельцына.

Прыход Пуціна[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Мядзведзеў і Дзмітрый Рагозін

Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 года вёў перамовы з Еўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 года Рагозін прызначаны паслом Расіі пры НАТА[1]. 23 снежня 2011 года прызначаны намеснікам старшыні ўрада Расіі[2]. Рагозін адказваў за ваенна-прамысловую дзейнасць ва ўрадзе Расіі. 18 мая 2018 года быў вызвалены з пасады.

Інцыдэнты[правіць | правіць зыходнік]

8 мая 2014 года самалёту, якім ляцеў Дзмітрый Рагозін у Прыднястроўе, было забаронена перасякаць паветраную прастору Украіны, і ён вымушаны быў ляцець праз Балгарыю і Румынію[3]. На наступны дзень Румынія таксама закрыла для гэтага самалёта сваю паветраную прастору праз увядзенне персанальных санкцый з боку Еўрапейскага саюза, а сам Рагозін заявіў, што ў наступны раз паляціць на Ту-160, а таксама дадаў, што вылятае, нягледзячы на забарону. Самалёт сапраўды перасёк мяжу Украіны, але за некаторы час ён вярнуўся ў Кішынёў[4], што адбылося, паводле інфармацыі расійскіх СМІ, з дапамогай двух украінскіх МіГ-29[5]. Пасля таксама рэйсавым самалётам вярнуліся і іншыя прадстаўнікі дэлегацыі Расійскай Федэрацыі[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]