Дзмітрый Аляксандравіч Барысаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Барысаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Барысаў
Нарадзіўся 8 студзеня 1995(1995-01-08)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 20 (4)
2017 — 2018 Беларусь Дынама-Брэст 5 (1)
2019 Беларусь Нёман (Гродна) 2 (0)
Нацыянальная зборная**
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2016.

Дзмітрый Барысаў (нар. 8 студзеня 1995, Наваполацк) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай навапалачан. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 10 красавіка 2016 года, выйшаўшы на замену другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (0:1). Неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы «Нафтана».

Па заканчэнні сезона цікавасць да абаронцы сталі праяўляць клубы расійскай ФНЛ, аднак у снежні 2016 года Барысаў падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[2]. Не здолеў замацавацца ў аснове «Дынама», выступаў пераважна за дубль, а ў чэрвені 2017 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2018 зноў пераважна выступаў за дубль, толькі ў двух апошніх матчах сезона згуляў па 90 хвілін у асноўнай камандзе.

У студзені 2019 года пасля прагляду стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[3]. Згуляў за асноўную каманду гродзенцаў у першых двух матчах сезона, пасля чаго стаў выступаць толькі за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі[5], дзе дэбютаваў 1 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць Македоніі (1:1). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў — ва ўсіх матчах праводзіў на полі 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Нафтан Беларусь 6 0
2014 дубль Нафтан Беларусь 28 1
2015 дубль Нафтан Беларусь 22 1
2016 Д1 Нафтан Беларусь 20 4
2017 Д1 Дынама Беларусь 3 0
2018 Д1 Дынама Беларусь 2 1
2019 (1) Д1 Нёман Беларусь 2 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]