Дзмітрый Аляксандравіч Пантус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Аляксандравіч Пантус
5-ы Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
з 4 чэрвеня 2020
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Раман Галоўчанка
 
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне 6 верасня 1982(1982-09-06) (38 гадоў)

Дзмітрый Аляксандравіч Пантус (нар. 6 верасня 1982, Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2020 года старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Бярозаўка Лідскага раёна. У 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2005 годзе на пасадзе інжынера-энергетыка аддзела галоўнага энергетыка ААТ «Шклозавод „Нёман“», дзе да 2012 года працаваў на пасадах намесніка начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, намесніка галоўнага інжынера — начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, галоўнага інжынера.

З лютага 2012 года па сакавік 2014 года працаваў на пасадзе дырэктара ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“», а з красавіка па жнівень 2014 г. — на пасадзе намесніка Старшыні Гродзенскага гарадскога выкаўначага камітэта.

Са жніўня 2014 года да чэрвеня 2020 года займаў пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]