Дзмітрый Аляксандравіч Платонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Платонаў
Źmicier Płatonaŭ 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Платонаў
Нарадзіўся 7 лютага 1986(1986-02-07)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2003 — 2005 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 23 (7)
2006 — 2008 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 37 (3)
2008   Сцяг Беларусі Граніт-Мікашэвічы 23 (3)
2009 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 24 (3)
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Гомель 64 (35)
2013 — 2015 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 53 (16)
2016 — 2017 Сцяг Латвіі Спартак (Юрмала) 37 (16)
2018 Сцяг Латвіі РФШ (Рыга) 12 (1)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 17 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на пачатак 2013.

Дзмітрый Платонаў (нар. 7 лютага 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню заявіў аб сабе ў 2005 годзе, гуляючы за «Зорку-БДУ». Потым два сезоны гуляў за барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны. Не праходзячы ў асноўны склад барысаўскага клуба, пайшоў у арэнду ў «Граніт», потым гуляў за «Шахцёр». У пачатку 2010 года перайшоў у «Гомель». У сезоне 2010 у першай лізе забіў за «Гомель» 25 мячоў, і клуб вярнуўся ў вышэйшую лігу. У другой палове сезону 2011 не гуляў па прычыне траўмы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Пачаў сезон іграком асновы, але ў красавіку атрымаў траўму і выбыў на месяц. Адразу пасля вяртання, 12 мая 2013 года, адзначыўся хет-трыкам у вароты мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 года атрымаў чарговую траўму, з-за якой выбыў да канца сезону.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. Пачатак сезону 2014 прапусціў з-за траўмы, а потым звычайна ўзмацняў жодзінцаў пасля выхаду на замену. У канцы сезону стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. Усяго за сезон 2014 забіў 6 галоў, з іх 4 — пасля выхаду на замену.

У лютым 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[4]. У сезоне 2015 здолеў з 7 галамі стаць найлепшым бамбардзірам клуба ў чэмпіянаце. Па заканчэнні тэрміну кантракта ў лютым 2016 года пакінуў Жодзіна[5].

У сакавіку 2016 года перайшоў у юрмальскі «Спартак»[6]. Дапамог «Спартаку» стаць чэмпіёнам Латвіі, а сам з 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату 2016.

У студзені 2018 года стаў іграком іншага латвійскага клуба — РФШ[7]. Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года стала вядома, што латвійскі клуб не стане падаўжаць кантракт з нападнікам на наступны сезон[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый мае брата-блізнюка Паўла, таксама футбаліста.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 дубль Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 9 1
2004 дубль Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 10 1
2005 Д1 Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 23 7
2006 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 18 2
2007 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 19 1
2008 Д1 Граніт-Мікашэвічы Сцяг Беларусі 23 3
2009 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 24 3
2010 Д2 Гомель Сцяг Беларусі 28 25
2011 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 8 2
2012 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 28 8
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 10 3
2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 19 6
2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 24 7
2016 Д1 Спартак Сцяг Латвіі 21 12
2017 Д1 Спартак Сцяг Латвіі 16 4
2018 Д1 РФШ Сцяг Латвіі 12 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]