Дзмітрый Анатольевіч Горчаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Анатольевіч Горчаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 27 верасня 1963(1963-09-27)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 сакавіка 2010(2010-03-25) (46 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, мастак
Валодае мовамі: руская
Мова твораў: руская
gorchev.lib.ru
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Дзмітрый Анатольевіч Горчаў (27 верасня 1963, Цалінаград, Казахская ССР — 25 сакавіка 2010, Гасцілава, Невельскі раён Пскоўскай вобласці, Расія) — расійскі празаік, мастак, ілюстратар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Алма-Атынскі педагагічны інстытут замежных моў. Працаваў токарам, настаўнікам замежнай мовы, сістэмным адміністратарам, тэхнічным перакладчыкам. У 1999 г. пераехаў у Санкт-Пецярбург. Да 2005 года працаваў галоўным мастаком выдавецтва «Гелікон Плюс» і часопіса Барыса Стругацкага «Апоўдні, XXI век».

З 2007 года пражываў у Невельскім раёне Пскоўскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Санкт-Пецярбурга.

Набыў вялікую папулярнасць у інтэрнэце, стаў адным з першых «тысячнікаў» у Жывым Часопісе. Творчасць Горчава прадстаўлена ў Бібліятэцы Машкова. Удзельнічаў у тэлеперадачы «Школа зласлоўя».

Апавяданні Горчава - дасціпныя і рознабаковыя мініяцюры са смелымі моўнымі эксперыментамі. Горчаў парадзіраваў «народную» апісальную рыторыку, гарадскія легенды; працаваў са стылістыкай сказу і нарыса, сюжэтным абсурдам і алагізмам, наследуя традыцыі Міхаіла Зошчанка і Данііла Хармса.

25 сакавіка 2010 года знойдзены мёртвым каля свайго дома ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці[1]. Прычынай смерці стала шырокае ўнутранае крывавыліванне, як паведаміла ў блогу пісьменніка яго жонка Кацярына. Пісьменнік пахаваны ў вёсцы, у якой жыў[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Расказы. — СПб.: Гелікон Плюс, 1999.
  • Прыгажосць. — СПб.: Гелікон Плюс, 2000.
  • Прыгажосць — Брыдота. — СПб.: Гелікон Плюс, 2001.
  • Сволачы. — СПб.: Амфара, 2002. Перавыданне: СПб.: Red Fish, Амфара, 2005.
  • Асенняя Жаба. — СПб.: Гелікон Плюс, 2004.
  • План выратавання. — СПб.: Амфара, 2005.
  • Жыццё ў каструлі. — СПб.: Гелікон Плюс, 2006.
  • 13 рублёў. — СПб.: Гелікон Плюс, 2007.
  • Міліцэйскае танга. — СПб.: Амфара, 2007.
  • Дзікае жыццё Гандваны. — М.: CheBook, 2008.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]