Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў
Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў | |
---|---|
Дмитрий Андреевич Фурманов | |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка (7 лістапада) 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1926[2][3] (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Ганна Мікіцішна Сцяшэнка[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства |
|
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў (руск.: Дмитрий Андреевич Фурманов) — (26 кастрычніка (7 лістапада) 1891, сяло Серада, Расійская імперыя — 15 сакавіка 1926, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі пісьменнік-празаік, рэвалюцыянер, ваенны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 кастрычніка (7 лістапада) 1891 года ў сяле Серада Кастрамской губерні (цяпер горад Фурманаў Іванаўскай вобласці) у сялянскай сям’і.
У 1909—1912 гадах вучыўся ў рэальным вучылішчы горада Кінешма.
У 1912—1914 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У гады Першай сусветнай вайны быў братам міласэрнасці.
У 1917—1918 гадах — эсэр-максімаліст, затым — анархіст. З 1918 года — член РКП(б).
Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі: са студзеня 1919 года — камісар 25-й стралковай дывізіі, са жніўня 1919 года — начальнік палітуправы Туркестанскага фронту, з сакавіка 1920 года — упаўнаважаны па Сямірэчанскай вобласці, удзельнічаў у падаўленні антысавецкага паўстання ў Сямірэччы, знішчэнні врангелеўскага дэсанту на Кубані.
З 1921 года ў Маскве, на літаратурнай працы. У 1924 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта.
У 1924—1925 гадах — сакратар Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (МАПП).
Памёр 15 сакавіка 1926 года ад менінгіту. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга (1922) — За камандаванне атрадам пры разгроме Улагаеўскага дэсанту ў 1920 годзе.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ а б Фурманов Дмитрий Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ ФУРМАНОВ Дмитрий Андреевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 594–598. — ISBN 5-94848-307-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў
- Біяграфія
- Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў
- Камісар і пісьменнік (пра Дзмітрыя Фурманава)(недаступная спасылка)
- Дзвінскі летапіс будучага камісара Чапаеўскай дывізіі
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Нерахцкім павеце
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 1926 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі СССР
- Марксісты
- Бальшавікі
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Памерлі ад менінгіту