Дзмітрый Васілевіч Бабкін
| Дзмітрый Васілевіч Бабкін | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 жніўня 1943 (82 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | дэкаратар |
| Вучоба | |
| Уплыў | Іван Пятровіч Харламаў і Валянцін Іванавіч Гусеў |
| Член у | |
Дзмітрый Васілевіч Бабкін (нар. 16 жніўня 1943, г. Новамаскоўск, Тульская вобласць, Расія) — беларускі мастак-афарміцель.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 жніўня 1943 года ў Новамаскоўску Тульскай вобласці Расіі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1978 годзе. Вучыўся ў І. Харламава і В. Гусева. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў г. Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя творы: святочнае афармленне плошчаў У. Леніна, Я. Коласа і В. Чкалава ў Мінску да 60-годдзя КПБ і БССР, а таксама да Алімпіяды-80; генеральныя рашэнні мастацка-эстэтычнага пераўтварэння г. Мазыра, афармленне інтэр’ераў Навукова-даследчага інстытута аграхіміі (г. Мінск); музея Беларускага таварыства глухіх у Мінску, Дома-музея П. Броўкі ў в. Пуцілкавічы Віцебскай вобласці[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Бабкін Дзмітрый Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабкін Дзмітрый Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Васілевіч Бабкін на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»