Дзмітрый Васілевіч Наліўкін
Дзмітрый Васілевіч Наліўкін | |
---|---|
руск.: Дмитрий Васильевич Наливкин | |
Дата нараджэння | 13 (25) жніўня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1982[1][2] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палеантолаг, геолаг, геафізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | геалогія[2][4], палеанталогія[2][4], стратыграфія[2][4], Цэнтральная Азія[2], Дэвонскі перыяд[2], палеагеаграфія[4] і geological mapping[d][5][6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Альма-матар | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Дзмітрый Васілевіч Налі́ўкін[7] (руск.: Дмитрий Васильевич Наливкин; 13 (25) жніўня 1889 — 3 сакавіка 1982) — вучоны, геолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар (1920), акадэмік Акадэміі навук СССР (1946, член-карэспандэнт з 1933). Замежны член Сербскай акадэміі навук (1968)[7], ганаровы член Акадэміі навук Туркменскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Танішаўскае камерцыйнае вучылішча. Працаваў у Горным камітэце калектарам, адзьюнкат-геолагам, геолагам. У 1915 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут і выкладаў у ім з 1917 года. У 1925—1926 гадах выкладчык у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце ў Ташкенце, у 1929—1930 гадах у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. З 1926 года займаў пасаду загадчыка Туркестанскай секцыі Геалагічнага камітэта, з 1929 года дырэктар Інстытута геалагічнай карты Галоўнага геолага-разведачнага ўпраўлення Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР. З 1931 года ў Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведачным інстытуце, з 1939 года ва Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце. У 1941—1946 гадах ва Свярдлоўскім горным інстытуце. У 1946—1955 гадах на пасадзе дырэктара Лабараторыі азёразнаўства Акадэміі навук СССР і адначасова у 1946—1951 гадах старшыня прэзідыума Туркестанскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1954 года Д. В. Наліўкін старшыня створанага па яго ініцыятыве Міжведамаснага стратыграфічнага камітэта СССР, з 1974 года — яго ганаровы старшыня. У 1957—1961 гадах старшыня Нацыянальнага камітэта геолагаў СССР.
Памёр Д. В. Наліўкін 2 сакавіка 1982 года[7][8]. Пахаваны ў пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга)[8].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Д. В. Наліўкіну належаць навуковы працы геалогіі, палеанталогіі, стратыграфіі і палеагеаграфіі палеазою і карысным выкапням Урала, Сярэдняй Азіі і Усходне-Еўрапейскай платформы. Займаўся вывучэннем фацый і інш. Кіраваў стварэннем геалагічных карт тэрыторыі СССР, распрацоўкай прынцыпаў іх стварэння. У 1931—1937 гадах кіраваў геалагічнай групай Таджыка-Памірскай экспедыцыі Акадэміі навук СССР[8]. З 1937 года — галоўны рэдактар дробнамаштабных геалагічных карт тэрыторыі СССР[8].
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[8].
Сярод апублікаванага:
- Брахиоподовые фации верхнего и среднего девона Ферганы // Изв. ИАН. 1915. Т. 9. № 17. С. 1835—1840.
- Очерк геологии Туркестана. — Ташкент; М., 1926.
- Учение о фациях: Географические условия образования осадков. Т. 1—2. — М., Л, 1955—1956.
- Геология СССР. — М., Л, 1962.
- Ураганы, бури и смерчи. — Л., 1969.
- Раннедевонский перерыв в Прибалтике // Современные задачи палеонтологии и биостратиграфии в развитии минерально-сырьевой базы. — Л. 1984.
Быў ганаровым членам шэрагу навуковых таварыстваў СССР, Францыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Індыі, ЗША[8].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Серп і Молат» (1963)
- 4 ордэны Леніна (1944, 1948, 1963, 1969)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975)
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943, 1948, 1950)
- Ордэн Дружбы народаў (1979)
- Сталінская прэмія 1946 года
- Ленінская прэмія 1957 года
- Залаты медаль імя М. М. Пржавальскага (1927)
- Залаты медаль імя А. П. Карпінскага (1949)
- Медаль імя Леапольда фон Буха (ФРГ)
- Медаль імя акадэміка Фурмарке (Бельгія)
- Медаль імя Фрацішака Пашэннага (Чэхаславакія) і іншыя ўзнагароды.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У гонар Д. В. Наліўкіна названы 59 відаў выкапнёвых жывёл і 3 віды раслін, ледавікі на Паміры і Цянь-Шані, рыфтагенны пояс на Цянь-Шані, мыс на ўзбярэжжы Паўночнага вострава архіпелага Новая Зямля, навукова-даследчыя судны «Геолог Дмитрий Наливкин» і «Академик Наливкин»[8].
- Мемарыяльная дошка ў Санкт-Пецярбургу на доме, у якім жыў вучоны (1990)[8].
- У 1989 годзе выпушчаны настольны медаль «100 лет со дня рождения Дмитрия Васильевича Наливкина»[9].
Зноскі
- ↑ Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
- ↑ а б в г д е ё ж з і https://www.geosociety.org/documents/gsa/memorials/v17/Nalivkin-DV.pdf Праверана 14 лістапада 2020.
- ↑ Наливкин Дмитрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 19 лютага 2024.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лютага 2024.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ а б в г д е ё ж Дзмітрый Васілевіч Наліўкін на сайце «Героі краіны»
- ↑ Каталог «Советский знак» (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Наліўкін Дзмітрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 134. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Наливкин Дмитрий Васильевич на сайце «Героі краіны»
- Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук (руск.)
- Информационная система «История геологии и горного дела» (руск.)
- Дмитрий Васильевич Наливкин. 1889—1982. // Всероссийский научно-исследовательский геологический институт им. А. П. Карпинского Архівавана 28 кастрычніка 2021. (руск.)
- Камалетдинов М. А. Академик Дмирий Васильевич Наливкин // Институт геологии Уфимского научного центра РАН (руск.)
- Нарадзіліся 25 жніўня
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Камароўскіх могілках
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Дактары геолага-мінералагічных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Правадзейныя члены АН СССР
- Геолагі СССР
- Палеантолагі