Дзмітрый Васілевіч Цябут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Васілевіч Цябут
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
снежань 1964 — 18 чэрвеня 1975
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Андрэй Раханаў (сельск.)
Анатоль Дзенісевіч (прам.)
Пераемнік Мікалай Сухій
Сцяг Першы сакратар Мінскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі
студзень 1963 — снежань 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
красавік 1962 — студзень 1963
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Уладзімір Міцкевіч
Пераемнік Андрэй Раханаў (сельск.)
Анатоль Дзенісевіч (прам.)
Сцяг Міністр нарыхтовак Беларускай СССР
3 снежня 1961 — красавік 1962
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Сцяг Першы сакратар Полацкага абласнога камітэта КП Беларусі
1951 — студзень 1954
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік Іван Ганенка
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 6 лістапада 1914(1914-11-06)
в. Пуканаўка Полацкага раёна Віцебскай вобласці
Смерць 1987(1987)
Жонка Лідзія Пятроўна
Дзеці дачка Тамара Дзмітрыеўна
Партыя КПСС (з 1939)
Адукацыя Аршанскі настаўніцкі інстытут (1940)
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Род войскаў партызан
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За працоўную адзнаку»

Дзмітрый Васілевіч Цябут (6 лістапада 1914 г., в. Пуканаўка Полацкага раёна Віцебскай вобласці1987) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939), курсы перападрыхтоўкі пры ЦК КПСС (1955—1956), вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна, у 1962).

Працоўную дзейнасць пачаў у верасні 1932 года настаўнікам Маласітнянскай няпоўнай сярэдняй школы, з 1934 па 1936 гады працаваў настаўнікам Шпакоўшчынскай няпоўнай сярэдняй школы Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

У жніўні 1936 года прызначаецца загадчыкам Ветрынскага аддзела народнай адукацыі, дзе працаваў да 1940 года. У студзені 1940 года прызначаецца намеснікам загадчыка аддзела кадраў Ветрынскага райкама КПБ, дзе і працаваў да студзеня 1941 года. У студзені 1941 года абраны старшынёй Выканкама Ветрынскага раённага Савета народных дэпутатаў, дзе працаваў да чэрвеня 1941 года.

У жніўні 1941 года добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. Да красавіка 1942 года ваяваў у частках 48-й стралковай брыгады на пасадзе палітрука роты. У красавіку 1942 г. па рашэнні ЦК ВКП (б) быў адкліканы з войска і накіраваны на падпольную работу на часова акупаваную тэрыторыю ў Ветрынскі раён, дзе працаваў сакратаром падпольнага райкама КПБ і камандаваў партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава.

Пасля вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з чэрвеня 1944 года па студзень 1950 года працаваў першым сакратаром Ветрынскага райкама КПБ. У перыяд з 1950 па 1954 гады працаваў другім, а затым першым сакратаром Полацкага абкама КПБ.

У маі 1961 года быў зацверджаны першым намеснікам, затым міністрам вытворчасці і нарыхтовак БССР, дзе працаваў да 1962 года.

У сувязі з ліквідацыяй сельскіх абкамаў партыі быў абраны і працаваў старшынёй выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў, дзе працаваў да чэрвеня 1975 года.

З лютага 1976 года і да апошніх дзён жыцця працаваў старшынёй рэвізійнай камісіі Кампартыі Беларусі. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР двух скліканняў, з'яўляўся намеснікам старшыні камісіі па будаўніцтве. Абіраўся таксама дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР сямі скліканняў.

Абіраўся членам ЦК Кампартыі Беларусі, быў дэлегатам чатырох з'ездаў КПСС і членам бюро Мінскага абкама КПБ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]