Дзмітрый Васільевіч Якуцэня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Васільевіч Якуцэня
Дата нараджэння 12 сакавіка 1951(1951-03-12) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Дзмі́трый Васі́льевіч Якуцэ́ня (12 сакавіка 1951[1], в. Кавалі, цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі і расійскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Якуцэня нарадзіўся ў вёсцы Кавалі Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў школу № 54 у Сальску[2]. У 1971 пераехаў у Ленінград. Навучаўся ў малявальных класах пры Акадэміі мастацтваў  (руск.), пасля скончыў мастацкі факультэт педагагічнага інстытута імя Герцэна  (руск.).

Выкладаў у мастацкай школе, займаўся дызайнерскай працай, самастойнай творчай дзейнасцю.

Удзельнічае ў выставах з 1987 года.

Член санкт-пецярбургскага аддзялення Саюза мастакоў Расійскай Федэрацыі[3] (1991), маскоўскага Міжнароднага мастацкага фонду (1997).

Зноскі

  1. Белые ночи Петербурга (руск.)(недаступная спасылка). центр «StArt Академия». Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012. Праверана 3 лістапада 2013.
  2. Кира Савенко.. В село приезжал художник (руск.). Сальск. Информационный портал (6 снежня 2010). Праверана 3 лістапада 2013.(недаступная спасылка)
  3. Секция живописи (руск.)(недаступная спасылка). Члены Союза художников. Санкт-Петербургский Союз художников. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2019. Праверана 3 лістапада 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]