Дзмітрый Андрэевіч Велісевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Велісевіч)
Футбол
Дзмітрый Велісевіч
Поўнае імя Дзмітрый Андрэевіч Велісевіч
Нарадзіўся 9 лютага 1995(1995-02-09)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 70 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Паперпрам
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Беларусь Партызан-2002 (Мінск) 21 (0)
2014 Беларусь Маладзечна-2013 9 (0)
2015—2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК 144 (9)
2021—2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) 61 (2)
2024— Беларусь Паперпрам (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2024.

Дзмітрый Велісевіч (нар. 9 лютага 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2013 года пачаў выступаць у Другой лізе за адроджаны мінскі «Партызан». У сярэдзіне 2014 года, пасля таго як мінскі клуб зняўся з Другой лігі, перайшоў у «Маладзечна-2013»[3], а з 2015 года выступаў за «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2016 і 2020 гадах выступаў за ашмянскую каманду ў Першай лізе.

З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[4]. У 2021 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйчанамі[5]. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У лютым 2024 года пакінуў «Белшыну»[6], а ў сакавіку стаў іграком гомельскага «Паперпрама»[7].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 Д3 Партызан-МТЗ Беларусь 16 0
2014 (1) Д3 Партызан-2002 Беларусь 5 0
2014 (2) Д3 Маладзечна-2013 Беларусь 9 0
2015 Д3 Ашмяны Беларусь 24 0
2016 Д2 Ашмяны-БДУФК Беларусь 21 0
2017 Д3 Ашмяны-БДУФК Беларусь 23 1
2018 Д3 Ашмяны-БДУФК Беларусь 26 2
2019 Д3 Ашмяны-БДУФК Беларусь 27 4
2020 Д2 Ашмяны-БДУФК Беларусь 23 2
2021 Д2 Белшына Беларусь 26 2
2022 Д1 Белшына Беларусь 26 0
2023 Д1 Белшына Беларусь 9 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/49638-velisevich-d-a
  2. https://www.transfermarkt.com/dmitriy-velisevich/profil/spieler/731176
  3. 2-я лига. “Партизаны” разбежались (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
  4. Два экс-игрока "Ошмян-БГУФК" и российский защитник подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (15 лютага 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
  5. "Белшина" продлила соглашение с Велисевичем (руск.). football.by (7 лютага 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
  6. Велисевич покинул "Белшину" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
  7. Дмитрий Велисевич — игрок "Бумпрома" (руск.). football.by (18 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.