Дзмітрый Віктаравіч Некрашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Некрашэвіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Некрашэвіч
Нарадзіўся 26 жніўня 2001(2001-08-26)[1] (17 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Іслач
Нумар 37
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 — Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 снежня 2018.


Дзмітрый Некрашэвіч (нар. 26 жніўня 2001, Міханавічы) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Іслач», ужо з 2016 года пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды. Нягледзячы на жаданне галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні[2], з-за абмежавання на выступ з 16-гадовага ўзроста пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсезонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».

У верасні 2017 года, неўзабаве пасля 16-годдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і стаў выступаць за дубліруючы склад. 26 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, ва ўзросце 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі ў сезоне[3]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы.

У сакавіку 2019 года падпісаў новы кантракт з «Іслаччу» на тры гады[4].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 1 0
2018 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 1 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]