Дзмітрый Віктаравіч Турлін
Дзмітрый Турлін | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Дзмітрый Віктаравіч Турлін | |
Нарадзіўся | 8 верасня 1985[1] (34 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 175 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 10 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2002 — 2005 | ![]() |
24 (0) |
2004 | → ![]() |
13 (2) |
2006 | ![]() |
23 (3) |
2007 — 2008 | ![]() |
46 (6) |
2009 — 2010 | ![]() |
36 (6) |
2011 — 2012 | ![]() |
45 (2) |
2013 | ![]() |
7 (0) |
2013 — 2014 | ![]() |
28 (5) |
2014 — 2015 | ![]() |
37 (4) |
2016 | ![]() |
3 (0) |
2016 — | ![]() |
54 (7) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
|
Дзмітрый Турлін (нар. 8 верасня 1985, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец бабруйскага футбола, з перапынкамі гуляў за «Белшыну». У 2009 годзе з магілёўскім «Дняпро» атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год паспяхова гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2011 года вярнуўся у бабруйскі клуб.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[2]. У жніўні 2013 года пакінуў «Гарадзею»[3] і ў хуткім часе далучыўся да светлагорскага «Хіміка».
У складзе «Хіміка» трывала гуляў у аснове. У ліпені 2014 года чарговы раз стаў іграком «Белшыны»[4] і неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2015 стаў пераважна выхадзіць на замену, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі нападніка.
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], але ўжо праз месяц разарваў кантракт з палешукамі і далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. Сезон 2016 распачаў у аснове «Нафтана», але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве вярнуўся ў «Белшыну»[8], дзе замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[9]. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, але ў маі вярнуўся ў строй і замацаваўся ў асноўным складзе.
У студзені 2019 зноў падоўжыў кантракт з «Белшынай»[10].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2005
Зноскі
- ↑ Dmitri Turlin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Дмитрий Турлин сменил "Белшину" на "Городею"
- ↑ Дмитрий Турлин и Павел Пищало покинули "Городею"
- ↑ Киселев и Турлин перешли в «Белшину»
- ↑ Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита"
- ↑ "Нафтан" подписал контракты с Семеновым, Турлиным и Котляром
- ↑ "Нафтан" объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным
- ↑ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”
- ↑ Турлин и Моталыго подписали контракты с "Белшиной"
- ↑ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Белшына
|
---|
1 Пяцігорац (б) • 3 Новік • 4 Салановіч • 5 Кучынскі • 7 Юшын • 8 Трапашка • 9 Салімаў • 10 Турлін (к) • 11 Кірысаў • 13 Лоікаў • 14 Руцкі • 16 Шкурко • 17 Скоблікаў • 18 Паўлюкавец • 20 Бардукоў • 23 Адэоіба • 24 Туранок (б) • 25 Сідарэнка • 44 Дылеўскі • 77 Ермаковіч • Кухарчык • Лясюк • Рыбакоў • Трэнер: Эдуард Градабоеў |