Дзмітрый Георгіевіч Лебедзеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Лебедзеў
Поўнае імя Дзмітрый Георгіевіч Лебедзеў
Нарадзіўся 13 мая 1986(1986-05-13)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2005 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2006 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 0 (0)
2007—2009 Беларусь Смаргонь 61 (8)
2009—2010 Беларусь Віцебск 22 (5)
2010—2012 Беларусь Нёман (Гродна) 34 (3)
2012—2020 Беларусь Гарадзея 201 (72)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 11 (7)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2021— Беларусь Крумкачы (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2021.

Дзмітрый Лебедзеў (нар. 13 мая 1986, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».

Родны брат Дзмітрыя, Аляксандр Лебедзеў, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец салігорскага футбола, гуляў за дубль «Шахцёра» і МТЗ-РІПА. Пасля выступаў за «Смаргонь» і «Віцебск», з 2010 года быў іграком гродзенскага «Нёмана». У 2012 перастаў трапляць у асноўны склад гродзенскага клуба, у выніку ў жніўні 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[3]. У складзе «Гарадзеі» стаў адным з асноўных ігракоў. У сезоне 2013 стаў найлепшым бамбардзірам клуба (12 мячоў).

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. У сезоне 2015 стаў капітанам каманды і здолеў прывесці яе да выхаду ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[5]. У сезоне 2016 быў адным з лідараў гарадзейцаў, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў чэмпіянаце. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2017, толькі ў маі і жніўні адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[6]. Пачынаў сезон у аснове, у жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У лістападзе 2019 года падоўжыў пагадненне з гарадзейцамі яшчэ на адзін сезон[7].

У пачатку сезона 2020 выхадзіў на замену, а ў красавіку па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[8] і неўзабаве стаў іграком «Крумкачоў»[9]. Стаў адным з лідараў сталічнай каманды. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11], дзе часцей выхадзіў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[12].

У студзені 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў клуб[13]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]