Дзмітрый Данілавіч Валенцік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Данілавіч Валенцік
Дата нараджэння 23 лютага 1907(1907-02-23)
Месца нараджэння д. Райкова, Полацкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 30 сакавіка 1969(1969-03-30) (62 гады)
Месца смерці Рэчыца
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19291955
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Дзмітрый Данілавіч Валенцік (23 лютага 1907, д. Райкова, Полацкі раён — 30 сакавіка 1969, г. Рэчыца) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1940)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Валенцік нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў тры класы школы, затым падрыхтоўчыя курсы рабфака, працаваў у роднай вёсцы. У 1929 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1]. У 1930 годзе Валенцік уступіў у ВКП(б). У 1931 годзе ён скончыў Арэнбургскую авіяшколу, у 1936 годзе — курсы камандзіраў звёнаў пры Барысаглебскай авіяшколе лётчыкаў. Браў удзел у савецка-фінскай вайне на пасадзе камандзіра 3-й хуткаснай бамбардзіровачнай эскадрыллі 5-га асобнага хуткаснага бамбардзіровачнага авіяпалка ваенна-паветраных сіл 14-й арміі[1][2].

За час баявых дзеянняў супраць фінскіх войскаў Валенцік здзейсніў 26 паспяховых баявых вылетаў з аэрадрома Ваенга на Кольскім паўвостраве ў грыбокі тыл праціўніка на знішчэнне яго аператыўна-стратэгічнай базы пад Рованіемі[1]. Камандаваў дзеяннямі сваёй эскадрыллі ў трох паветраных баях, падчас якіх яна збіла 5 фінскіх знішчальнікаў, страціўшы пры гэтым 2 сваіх самалёта[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскімі белагвардзейцамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» капітан Дзмітрый Валенцік быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 453[2].

З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Са жніўня 1942 года па снежань 1944 года падпалкоўнік Дзмітрый Валенцік камандаваў 284-м бліжнебамбардзіровачным авіяпалком (з кастрычніка 1943 — 135-ы гвардзейскі бамбардзіровачны). За час вайны ён здзейсніў 115 паспяховых баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку «Пе-2». Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходняй, Сталінградскім, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах[1]. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваленні Данбаса і паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора. Пасля заканчэння вайны Валенцік працягнуў службу ў Савецкай Арміі, скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, служыў у Беларускай і Прыволжскай ваенных акругах. У 1955 годзе ў званні палкоўніка Валенцік быў звольнены ў запас[1]. Пражываў і працаваў у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці, памёр 30 сакавіка 1969 года[2].

Быў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Валентик Дмитрий Данилович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Дзмітрый Данілавіч Валенцік на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
  • Сорокажердьев В. В. Они сражались в Заполярье. — Мурманск, 2007.